- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
Адукацыйная сістэма ў Польскай рэспубліцы мела наступную ўзроўневую структуру:
- пачатковыя школы;
- гімназіі (сярэдняя адукацыя);
- прафесійна-тэхнічныя вучылішчы;
- семінарыі і тэхнікумы (сярэдняя спецыяльная адукацыя);
- універсітэты (вышэйшая адукацыя).
На тэрыторыі Заходняй Беларусі адбывалася паступовае развіццё пачатковай адукацыі. У 1937/38 навучальным годзе тут налічвалася 4421 пачатковых школ з 546 тыс. навучэнцаў. Аднак разам з тым усеагульнае пачатковае навучанне не было рэалізавана: каля 13% дзяцей школьнага ўзросту не вучылася ў школе. У той жа час колькасць сярэдніх навучальных устаноў – гімназій – скарачалася (з 85 з 17,8 тыс. навучэнцаў у 1928 г. да 54 з 15,9 тыс. навучэнцаў у 1938 г.). Гэта тлумачыцца высокай платай за навучанне, аддаленасцю гімназій ад многіх населеных пунктаў (яны знаходзіліся толькі ў гарадах і некаторых мястэчках).
Важным накірункам адукацыйнай палітыкі польскіх уладаў з’яўлялася паланізацыя школы. Гэта суправаджалася дыскрымінацыяй беларускіх навучальных устаноў. Калі ў сярэдзіне 1920-х гг. у Заходняй Беларусі дзейнічала 77 беларускіх школ і 4 гімназіі (у Вільні, Радашковічах, Клецку, Навагрудку), то ў 1938 г. не засталося ніводнай.
У цэлым развіццё адукацыі суправаджалася істотнымі цяжкасцямі, такімі як недахоп школ, іх матэрыяльнага забеспячэння, настаўніцкіх кадраў. Узровень пісьменнасці насельніцтва заставаўся невысокім: у 1931 г. у Заходняй Беларусі налічвалася 43% непісьменных, што было значна вышэйшым паказчыкам, чым у цэнтральных раёнах Польшчы.
Важнай падзеяй ў развіцці адукацыі стала аднаўленне ў 1919 г. Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя, якія стаў буйнейшым навуковым і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі. Найбольш значныя навуковыя даследаванні ва ўніверсітэце праводзіліся ў галіне філалогіі.
У розных сферах духоўнай культуры (літаратура, тэатр, друк, музыка, выяўленчае мастацтва) дамінаваў польскі ўплыў. Цэнтрамі беларускай культурна-асветніцкай дзейнасці з’яўляліся Таварыства беларускай школы (1921-1937), Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (1926-1936), Беларускае навуковае таварыства (1918–1939), Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей (1921-1939), беларускамоўныя газеты, часопісы і выдавецтвы і г.д.
Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, у межах якога дамінуюць грамадска-палітычныя, а таксама рамантычна-лірычныя матывы (М.Танк, В.Таўлай, М.Засім, Н.Арсеннева, К.Сваяк, У.Жылка, П.Пестрак і інш.).
Выяўленчае мастацтва было прадстаўлена наступнымі жанрамі:
- гістарычны і сімволіка-алегарычны (Я. Драздовіч);
- бытавы (М.Сеўрук, П.Сергіевіч);
- партрэтны і пейзажны (Г.Семашкевіч);
- карыкатурны (Я.Горыд).
Значны ўнёсак у развіццё музычнай культуры зроблены кампазітарамі К.Галкоўскім, Л.Раеўскім, оперным спеваком і выканаўцам народных беларускіх песень М.Забэйда-Суміцкім.
Такім чынам, у 1920-1930-я гг. адбывалася паступовае развіццё адукацыі і розных форм духоўнай культуры ў Заходняй Беларусі. Аднак дадзены працэс істотна стрымліваўся павольнымі тэмпамі эканамічнай мадэрнізацыі, а таксама паланізатарскай палітыкай польскіх улад.
Асноўныя паняцці:
Заходняя Беларусь, “паўночна-усходнія крэсы”, парламенцкая дэмакратыя, Канстытуцыя Польскай Рэспублікі 1921 г., Нацыянальны сход Польскай Рэспублікі, паланізацыя, Партыя нацыянальнай дэмакратыі, Партыя хрысціянскай дэмакратыі, Польская партыя сацыялістычная, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларускі пасольскі клуб, Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, “санацыя”, канцэнтрацыйны лагер у Бярозе Картузскай, Канстытуцыя Польскай Рэспублікі 1935 г., Беларуская Сялянска-работніцкая грамада, “Змаганне”, камітэты і камісіі адзінага фронту, Беларускае народнае аб’яднанне, парцэляцыя, асадніцтва, камасацыя, сервітуты, працоўная эміграцыя, сусветны эканамічны крызіс 1929-1933 гг., Віленскі універсітэт імя Стэфана Баторыя, Таварыства беларускай школы, Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры.
Кантрольныя пытанні і заданні:
Якія тэрыторыі, што адышлі да Польскай Рэспублікі ў 1921 г., атрымалі назву “Заходняя Беларусь”? Як афіцыйна называліся гэтыя тэрыторыі ў 1920-1930-я гг.?
Якія перыяды вылучаюць у палітычным жыцці Польскай Рэспублікі ў 1920-1930-я гг.?
Ахарактарызуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі Польскай Рэспублікі 1921 г. Якія органы ўлады атрымлівалі перавагу ў сістэме дзяржаўнага кіравання ў адпаведнасці з дадзенай канстытуцыяй?
Што ўяўляла з сябе палітыка паланізацыі на заходнебеларускіх землях? Якія яе асноўныя накірункі?
Падумайце, чаму польскія ўлады актыўна падтрымлівалі каталіцкі касцёл у Заходняй Беларусі, а праваслаўная царква, наадварот, падвяргалася дыскрымінацыі?
Якія Вы ведаеце асноўныя польскія палітычныя партыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі? У чым адрозненне іх сацыяльна-палітычных праграм?
Якія плыні сфарміраваліся ў межах беларускага нацыянальнага руху ў першай палове 1920-х гг.? У чым адрозненні паміж імі?
Якія палітычныя сілы праводзілі ўзброеную партызанскую барацьбу супраць польскіх улад у першай паловы 1920-х гг.? У сувязі з чым гэтая барацьба спынілася?
Падумайце, чым можна патлумачыць высокую папулярнасць палітычнай арыентацыі на БССР у межах нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі?
Што такое “санацыйны” рэжым”? Калі адбывалася яго ўсталяванне ў Польскай Рэспубліцы? У чым яго спецыфіка?
Якія змены ў дзяржаўна-палітычным ладзе Польскай Рэспублікі прадугледжвала Канстытуцыя 1935 г.?
Калі ўзнікае Беларуская сялянска-работніцкая грамада? Якія яна ставіла перад сабой задачы?
Дайце агульную характарыстыку развіцця рабочага, сялянскага і апазіцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1930-я гг.
Чым можна патлумачыць ўзмацненне рэпрэсіўнай палітыкі “санацыйнага” рэжыму напярэдадні Другой сусветнай вайны?
Падумайце, чаму сталінскі рэжым ажыццявіў ліквідацыю КПЗБ і яе кіраўнікоў? Абгрунтуйце сваю думку.
Якія мерапрыемствы прадугледжвала аграрная рэформа ў Польшчы? Якія мэты яна перад сабой ставіла?
Што такое асадніцтва? Якія прычыны абумовілі падтрымку польскімі ўладамі дадзенай з’явы?
Растлумачце, наколькі аграрная рэформа спрыяла эканамічнай і тэхнічнай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі?
Якія фактары абумовілі нізкі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі?
Якія маштабы набыла працоўная эміграцыя з тэрыторыі Заходняй Беларусі? Чым можна патлумачыць распаўсюджанне дадзенай з’явы?
Ахарактарызуйце ўзровень развіцця прамысловасці Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў цэлым.
Дайце агульную характарыстыку матэрыяльнага становішча рабочага класа Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
Паспрабуйце вызначыць агульны ўзровень эканамічнага развіцця заходнебеларускіх зямель у складзе Польшчы. Выкажыце думку, наколькі польскія ўлады былі зацікаўлены ў хуткай эканамічнай мадэрнізацыі дадзенага рэгіёну?
Якія ўзроўні мела адукацыйная сістэма ў Польскай Рэспубліцы? Дайце яе кароткую характарыстыку.
Падумайце, які ўплыў на развіццё асветы ў Заходняй Беларусі мела палітыка паланізацыі адукацыі?
Параўнайце ўзровень развіцця адукацыі ў Заходняй Беларусі і ў БССР у 1920-1930-я гг.
Якую ролю ў развіцці адукацыі, навукі і культуры Заходняй Беларусі мела адкрыццё Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя?
Дайце характарыстыку развіцця асноўных відаў мастацкай культуры ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
Тэмы дакладаў і рэфератаў:
Выбары ў парламенцкія ўстановы Польскай Рэспублікі на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Партызанская барацьба ў Заходняй Беларусі ў першай палове 1920-х гг.
Палітыка паланізацыі ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
Беларуская сялянска-работніцкая грамада: стварэнне, дзейнасць, вынікі.
Матэрыяльнае становішча рабочых і служачых Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
Хутарызацыя заходнебеларускай вёскі ў 1920-1930-я гг.: характар, ход, вынікі.
Дзейнасць Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя (1919-1939).
Беларускія гімназіі ў 1920-1930-я гг.