- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
12.2. Сельская гаспадарка.
У другой палове 19 ст. эканоміка беларускіх зямель захоўвала пераважна аграрны характар. У сельскай гаспадарцы працягвала панаваць буйное памешчыцкае землеўладанне. У другой палове 1870-х гг. памешчыкам належала звыш 50% прыдатнай зямлі, звыш 10% - дзяржаве і царкве, астатнія землі размяркоўваліся сярод сялянства. Па велічыні буйнога памешчыцкага землеўладання Беларусь знаходзілася на адным з першых месцаў сярод рэгіёнаў Расійскай імперыі: на 1877 г. зямельныя ўладанні з колькасцю звыш 500 дзесяцін складалі 88,6% зямельнай уласнасці.. Пасля паўстання 1863-1864 гг. адбыліся некаторыя змены ў нацыянальным складзе буйных землеўладальнікаў. На працягу 1865-1870 гг. уладанні памешчыкаў расійскага паходжання, дзякуючы падтрымцы царскага ўраду, павялічыліся ў 2 разы. Разам з тым было забаронена памешчыкам-католікам набываць новыя зямельныя ўладанні, а сялянам-католікам купляць больш за 60 дзесяцін на чалавека. Забаранялася мець зямлю яўрэям. Дадзеныя абмежаванні стрымлівалі перспектывы фарміравання бессаслоўнага землеўладання.
Адмена прыгоннага права паскорыла працэсы ўцягвання сельскай гаспадаркі ў рыначныя адносіны і яе тэхнічнай мадэрнізацыі. Дадзеным працэсам спрыялі таксама працяг узрастання попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы, рост гарадоў, прамысловасці і чыгуначнага будаўніцтва ў самой Беларусі і суседніх рэгіёнах Расійскай імперыі. У многіх памешчыцкіх і некаторых заможных сялянскіх гаспадарках сталі распаўсюджвацца шматпольныя севазвароты, сельскагаспадарчыя машыны. Аднак у цэлым тэхнічная мадэрнізацыя адбывалася марудна. У буйных памешчыцкіх гаспадарках у гэты перыяд выкарыстоўваліся дзве асноўныя сістэмы гаспадарання:
капіталістычная: сутнасць яе палягае ў тым, што памешчыцкая зямля апрацоўвалася наёмнымі сельскагаспадарчымі рабочымі з дапамогай прылад працы і рабочай жывёлы ўласніка;
адпрацовачная: сутнасць яе палягае ў тым, што сяляне арандавалі частку зямлі памешчыкаў і за гэта адпрацоўвалі на памешчыцкай зямлі са сваімі прыладамі працы і рабочай жывёлай, або аддавалі памешчыкам частку сельскагаспадарчай прадукцыі.
У многіх памешчыцкіх гаспадарках суіснавалі элементы абедзвюх названых сістэм. Элементы капіталістычнай сістэмы пераважалі ў памешчыцкіх гаспадарках на захадзе і ў цэнтры тэрыторыі Беларусі, дзе землеўладальнікі традыцыйна былі больш цесна звязаныя з рынкам, а адпрацовачная сістэма – на ўсходзе.
Да 1880-х гг. асноўнай галіной сельскай гаспадаркі з’яўлялася вытворчасць зерневых культур. Аднак сітуацыя змянілася ў выніку сусветнага аграрнага крызісу 1880-1890-х гг. Прычынай крызісу стаў увоз у Еўропу таннага хлеба з ЗША, Канады, Аргенціны, Аўстраліі, што прывяло да рэзкага падзення цэн на зерне на ўнутраных рынках еўрапейскіх краін, а таксама Расіі. Хлебны гандаль пачаў цярпець вялікія страты. На землях Беларусі сітуацыя абвастралася таксама з прычыны тарыфнай палітыкі царскага ўрада, які, абараняючы інтарэсы расійскіх памешчыкаў, устанавіў для іх значна ніжэйшы тарыф на экспарт збожжа, чым для памешчыкаў заходніх губерняў. У выніку збожжавая гаспадарка Беларусі не здолела прыстасавацца да новых умоў рынку і стала стратнай. У дадзеных умовах адбывалася пераарыентацыя таварнай гаспадаркі на новыя галіны вытворчасці. Склалася новая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі, якую вызначалі наступныя галіны:
- малочная жывёлагадоўля (уключаючы масларобства і сыраварэнне);
- ільноводства;
- бульбаводства.
Аграрны крызіс 1880-1890-х гг. меў наступныя сацыяльна-эканамічныя вынікі:
Разарэнне часткі памешчыцкіх гаспадарак, якія не здолелі пераарыентавацца на новыя ўмовы рынку. К канцу 19 ст. каля 57% усіх прыватнаўласніцкіх зямель беларускіх губерняў былі закладзены ў банках, частка з іх прадавалася з таргоў. З 1877 па 1905 гг. дваранскае землеўладанне ў беларускіх губернях скарацілася на 1,3 млн. дзесяцін; у той жа час павялічылася землеўладанне заможных сялян, купцоў і мяшчан.
Умацаванне капіталістычнай сістэмы гаспадарання, якая стала пануючай ў заходніх і цэнтральных рэгіёнах Беларусі; на ўсходзе замацоўваецца змешаная адпрацовачна-капіталістычная сістэма.
Паскарэнне працэсу ўкаранення ў гаспадарках памешчыкаў і заможных сялян машыннай тэхнікі, насенняводства, пераходу да шматпольных севазваротаў з мэтай зніжэння выдаткаў вытворчасці і павелічэння прыбыткаў.
Пашырэнне капіталістычнай арэнды зямлі (на 1887 г. 2,5 млн. дзесяцін дваранскай зямлі знаходзілася ў арэндзе на рыначнай аснове).
Узрастанне сацыяльнага расслаення сярод сялянства. У канцы XIX ст. доля гаспадарак заможных сялян складала 10% ад агульнай кольскасці сялянскіх двароў, сераднякоў – 30%, бедных сялян – 60%. Заможнае сялянства ўмацоўвалася за кошт куплі часткі зямель тых памешчыкаў, якія разараліся ў выніку крызісу. Істотную дапамогу ім у гэтым аказваў Сялянскі банк, створаны ў 1882 г. У пошуках заробкаў беззямельныя і малазямельныя сяляне выязджалі на працу ў будаўніцтве і прамысловасці ў іншыя рэгіёны імперыі (за паслярэформенны перыяд колькасць сялян-адыходнікаў павялічылася ў 6,6 разы і на 1890-я гг. складала каля 300 тыс. штогод).
Пералічаныя з’явы сведчылі пра тое, што наступствы сусветнага аграрнага крызісу 1880-1890-х гг. садзейнічалі развіццю капіталістычных рыначных адносін у сельскай гаспадарцы. Аднак дадзенае развіццё адбывалася павольнымі тэмпамі, што было выклікана шэрагам фактараў:
1) Малазямелле сялянства. У выніку сямейных раздзелаў сялянскія гаспадаркі пастаянна змяншаліся (да 1900 г. сярэдняя колькасць зямлі на аднаго чалавека складала ад 2,1 да 3,2 дзесяціны). Магчымасці такіх гаспадарак не дазвалялі весці ў значных памерах таварную вытворчасць, выкарыстоўваць удасканаленыя прылады і спосабы працы, набываць прамысловую прадукцыю.
2) Захаванне абшчыны ва ўсходніх губернях. Абшчынная сістэма не дазваляла збяднелым сялянам цалкам парваць сувязі з вёскай і перайсці на працу ў прамысловасць або будаўніцтва.
3) Высокія дзяржаўныя падаткі для сялянства, уключаючы выкупныя плацяжы, што садзейнічалі збядненню большай часткі сялян.
4) Цераспалоснае валоданне сялянамі зямлёй, што перашкаджала наладжванню рацыянальных метадаў гаспадарання.
Такім чынам, на працягу другой паловы 19 ст. назіраецца працэс развіцця капіталістычных рыначных адносін у сельскай гаспадарцы Беларусі. Асаблівы імпульс дадзенаму працэсу быў нададзены сусветным аграрным крызісам 1880-1890-х гг. Аднак у той жа час істотныя перажыткі феадалізму ў сельскай гаспадарцы істотна тармазілі развіццё таварна-грашовых адносін, кансервавалі элементы натуральнай гаспадаркі з прымітыўнымі формамі гаспадарання і тэхнікі.