Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Мадальныя словы іх характарыстыка і семантычныя разрады

Мадальныя словы – гэта асобны лексіка-граматычны разрад слоў,

якія выражаюць адносіны ўсяго выказвання (ці яго частак) да рэчаісна-

сці. Яны не называюць прадметаў ці з'яў, прымет ці дзеянняў. З дапамо-

гай мадальных слоў апавядальнік перадае свае адносіны да выказанай

думкі: тое, аб чым гаворыцца ў сказе, можа мысліцца як рэальнае ці то-

лькі магчымае, пажаданае або як неабходнае, абавязковае: Сапраўды, у

лесе было ціха і глуха (К.Ч.). Праўда, ружы былі ўжо пазразаныя (Я.С).

Месца мадальных слоў у сістэме часцін мовы яшчэ канчаткова не

вызначана, не акрэслены змест і аб'ём саміх мадальных слоў. Большасць

даследчыкаў лічаць, што мадальныя словы не ўваходзяць у сістэму ле-

ксіка-граматычных разрадаў слоў, а займаюць асобнае месца.

Мадальныя словы маюць свае адметныя асаблівасці: яны нязмен-

ныя; у якасці мадальнага слова ў мове, як правіла, замацоўваецца толькі

адна форма зменнага (суадноснага) слова. Напрыклад: форма назоўніка

назоўнага склону адзіночнага ліку (праўда, факт), формы прыметніка

(вядома, мажліва), дзеяслова (значыцца). I толькі ў адзінкавых выпадках

у мадальныя словы уваходзіць адразу некалькі словаформаў (здаецца,

здавалася, здавалася б); яны не звязаны з іншымі словамі ў сказе ніякім

відам сінтаксічнай сувязі; з агульным выказваннем яны звязаны толькі

інтанацыйна; у сказе выконваюць ролю пабочных слоў, у дыялогах –

словаў-сказаў: Д а н і л а. То, мусіць, хутар перацягне? Б а т у р а. Вядо-

ма. Маргун не дачакаецца, калі Шмігельскі ў сваты прыйдзе (Кр.).

Мадальныя словы не маюць сталага месца ў сказе; яны, як правіла,

знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да таго словазлучэння ці слова, на

якім акцэнтуецца ўвага: Здаецца, кропелькі блакіту прасыпаліся з нябе-

сных вышынь – гэта цвілі ля самай крыніцы незабудкі (Лыньк.).

Мадальныя словы ўдакладняюць, узмацняюць мадальнасць выка-

зніка, выражаюць дакладную ці прыблізную ацэнку рэчаіснасці. Калі ма-

дальныя словы стаяць у пачатку сказа, то звычайна выражаюць мадаль-

насць усяго выказвання: Значыць, у яго з мамаю была ўжо свая хата

(Я.С). Мадальныя словы, якія падкрэсліваюць мадальнасць выказніка,

звычайна стаяць перад ім: На дварэ, праўда, было ўжо холадна (Бяд.).

Такім чынам, мадальныя словы не адносяцца ні да самастойных, ні

да службовых часцін мовы. Ад першых яны адрозніваюцца тым, што не

выконваюць намінатыўнай функцыі, не маюць катэгарыяльнага

лексічнага значэння, не з'яўляюцца членамі сказа. У адрозненне ад слу-

жбовых часцін мовы мадальныя словы не служаць для сувязі слоў у сло-

вазлучэнні і сказе, не надаюць сэнсавых адценняў словам, словазлучэн-

ням і сказам.

Паводле семантыкі мадальныя словы падзяляюцца на дзве групы:

1) мадальныя словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне,

сцвярджэнне таго, пра што гаворыцца ў сказе: праўда, факт, сапраўды,

зразумела, безумоўна, бясспрэчна, відавочна, вядома, несумненна і інш.;

2) мадальныя словы, якія выражаюць няўпэўненасць, меркаванне, дапу-

шчэнне, магчымасць або немагчымасць таго, аб чым гаворыцца ў выка-

званні. Мадальныя словы гэтай групы абазначаюць так званую гіпатэты-

чную мадальнасць: можа, мабыць, мажліва, магчыма, здаецца, відаць,

можа быць, як быццам, як быццам бы.