Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

15. Марфемная структура слова. Марфема

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял вучэбнага

дапаможніка «Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія:

Вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; Пад

агул. Рэд. праф. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. Ул.М. Скакун, 1997. –

Слова – асноўная адзінка мовы. У слове вылучаюцца часткі, або

марфемы. Паняцце «марфема» ўвёў у мовазнаўства I.А. Бадуэн дэ Куртэ-

нэ ў 1870-х гг., і з таго часу гэта паняцце і тэрмін сталі ў лінгвістыцы

агульнаўжывальнымі. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца значы-

мыя часткі слова – марфемы, іх разнавіднасці і функцыянаванне ў скла-

дзе слова называецца – марфемікай. Іншае значэнне гэтага тэрміна – су-

купнасць марфем у мове. Марфема (грэч. тоrphе 'форма') – найменшая

структурная значымая частка слова, якая выражае лексічнае або грама-

тычнае значэнне; напрыклад: зямл-я, пад-зем-н-ы, пры-бярэж-н-ы, за-га-

вар-ы-ць, на-чыт-а-ц-ца. Да марфем адносяцца корань і афіксы: пры-

стаўка (прэфікс), суфікс, канчатак (флексія), постфікс, інтэрфікс (злуча-

льны афікс). Марфемы ў слове размешчаны ў пэўным парадку: за-рэч-н-

ы, кніг-а, кніж-н-ы, кніг-арн-я, кніг-а-с-хов-ішч-а. У слове можа быць

адна (там, тут, дзе, я) або некалькі марфем (даўг-а-веч-н-ы, за-па-вол-

ен-а).

Маючы пэўнае значэнне, марфемы адрозніваюцца ад гукаў і скла-

доў, якія ніякіх значэнняў не выражаюць. Адрозніваюцца марфемы і ад

слоў. Словы могуць адносна свабодна спалучацца адно з адным, а ма-

рфемы асобна не ўжываюцца і вылучаюцца толькі ў складзе слова: на-

вук-ов-ы, вуч-об-а, ганар-ы-ц-ца.

Большасць марфем маюць пэўнае словаўтваральнае значэнне.

Напрыклад, суфікс назоўнікаў -іст- (-ыст-) абазначае дзейную асобу: ве-

ласіпедыст, тэнісіст, самбіст, футурыст. А прыметнікавы суфікс

-іст- мае значэнне 'які характарызуецца наяўнасцю, мае ўласцівасці,

таго, што названа матывавальным словам': балоцісты, вадзяністы, лясі-

сты, глеісты. Значымасць марфем праяўляецца не заўсёды выразна.

Напрыклад, высокая ступень абагуленасці у паказчыках класа дзеясло-

ваў – дзеяслоўных суфіксаў -а-, -о-, -і-, -ы-, -е-: пісаць, сядзець, малоць,

хадзіць,касіць, крышыць. Зусім неакрэсленае значэнне злучальных ма-

рфем у складаных і ў простых словах: крыгаход, землятрус, амерыка-

нскі. Але па той прычыне, што значэнне марфем не толькі сэнсавае, але і

структурнае, то такія марфемы выконваюць структурна-семантычную

функцыю.

У навуковай літаратуры ўжываюцца тэрміны «морф», «аламорф»,

«аламарфема». Морф – гэта непасрэдная рэалізацыя ў канкрэтным слове

або словаформе больш агульнага, абстрактнага моўнага паняцця – ма-

рфемы (так, як гукі – канкрэтнае ўвасабленне больш абстрактнага моў-

нага паняцця – фанемы): вад-а – пад-вод-н-ы – раз-воддз-е. Аламорф (ад

грэч. аllоs 'іншы' і тоrphе 'форма') – гэта варыянт морфа ў пэўнай пазі-

цыі. Напрыклад, круг-, круж-, кружж- – гэта аламорфы, у якіх рэалізу-

ецца каранёвая марфема слоў круг, кружыць, паўкружжа. Тэрмін

«аламарфема» мае тое самае значэнне, што і «аламорф».