- •1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства
- •2. Мнагазначнасць слова
- •Лексічныя моўныя апазіцыі
- •Апазіцыі фармальнай тоеснасці. Амонімы
- •Апазіцыі семантычнай тоеснасці. Сінонімы
- •Апазіцыі семантычнай процілегласці. Антонімы.
- •Фармальна-семантычныя апазіцыі. Паронімы.
- •3. Дыферэнцыяцыя слоўнікавага складу
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле с тылістычнай дыферэнцыяцыі
- •4. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства
- •Фразеалагізм як моўная адзінка і яго прыметы
- •Класіфікацыі фразеалагічных зваротаў
- •5. Лексікаграфія як навука
- •Віды лінгвістычных слоўнікаў
- •6. Фанетыка і фаналогія як раздзелы мовазнаўства
- •Гук і фанема
- •Фанетычны падзел маўленчай плыні
- •Гукі мовы і аспекты іх вывучэння
- •Класіфікацыя гукаў маўлення і яе прынцыпы
- •Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных
- •7. Склад I складападзел
- •Фанетычная прырода націску
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў
- •Чаргаванні галосных гукаў
- •Чаргаванні зычных гукаў
- •9. Арфаэпія як правілы рэалізацыі фанетычнай сістэмы
- •Асноўныя правілы вымаўлення зычных
- •Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх пры- чыны
- •10. Графіка, яе прадмет і задачы. Алфавіт як аснова графікі
- •11. Арфаграфія і яе прынцыпы
- •Кароткія звесткі з гісторыі беларускай арфаграфіі
- •12. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўніка
- •Род назоўнікаў
- •Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Назоўнікі трэцяга скланення, іх канчаткі
- •Рознаскланяльныя назоўнікі, іх канчаткі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне некаторых прозвішчаў і геаграфічных назваў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Формы назоўнікаў з суфіксамі ацэнкі
- •Утварэнне назоўнікаў
- •13. Паняцце аб словаўтварэнні
- •14. Граматычныя значэнні і сродкі іх перадачы
- •Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў
- •Сістэма часцін мовы
- •15. Марфемная структура слова. Марфема
- •Тыпы марфем
- •Аснова слова і канчатак
- •Корань і афіксы
- •Змены ў марфемнай структуры слова
- •16. Прыметнік як часціна мовы
- •Разрады прыметнікаў
- •Поўныя і кароткія формы прыметнікаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці
- •Утварэнне прыметнікаў
- •17. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне ўласнаколькасных, зборных і дробавых лічэбнікаў
- •Парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і скланенне
- •Пераход лічэбнікаў у іншыя часціны мовы
- •Няпэўна-колькасныя словы
- •18. Займеннік як часціна мовы
- •Асабовыя займеннікі
- •Зваротны займеннік сябе
- •Прыналежныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Пытальныя і адносныя займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Няпэўныя займеннікі
- •Пераход слоў іншых часцін мовы ў займеннікі. Ужыванне займеннікаў у ролі іншых часцін мовы
- •19. Дзеяслоў як чаcціна мовы
- •Асновы дзеяслова
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеясловаў
- •Паняцце трывання
- •Утварэнне суадносных пар трывання
- •Ступеннае ўтварэнне трыванняў
- •Паняцце катэгорыі ладу. Абвесны лад
- •Катэгорыя часу дзеясловаў
- •Цяперашні час
- •Будучы час
- •Прошлы час
- •Катэгорыя асобы дзеясловаў
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Рознаспрагальныя дзеясловы
- •Утварэнне дзеясловаў
- •20. Дзеепрыметнік и дзеепрыслоуе Дзеепрыметнік як дзеяслоўная форма
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •21. Прыслоўе як часціна мовы
- •Разрады прыслоўяў паводле значэння
- •Ступені параўнання якасных прыслоўяў
- •Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці
- •Спосабы ўтварэння прыслоўяў
- •Ужыванне прыслоўяў у ролі іншых часцін мовы
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану) Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •Утварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •22. Службовыя цасцины мовы Прыназоўнік як часціна мовы
- •Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі
- •Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •Асноўныя значэнні прыназоўнікаў
- •Злучнік як часціна мовы
- •Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі
- •Класіфікацыя злучнікаў паводле іх паходжання, структу- ры і спосабу ўжывання
- •Часціцы як часціна мовы
- •Класіфікацыя часціц
- •Часціцы, якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні
- •Мадальныя і мадальна-валявыя часціцы
- •Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы
- •Выклічнік як часціна мовы
- •Разрады выклічнікаў
- •Мадальныя словы.Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Мадальныя словы іх характарыстыка і семантычныя разрады
- •Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
Тыпы марфем
Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял дапаможніка
«Марозава Я.Н. Тэарэтычныя асновы, заданні, узоры разбору, тэсты /
Вучэбна-метадычны комплекс па сучаснай беларускай. – Віцебск:
Выдавецтва УА ВДУ імя П.М. Машэрава, 2004. – 50 с.»
Марфемы адрозніваюцца паводле шэрагу прыкмет. Па ролі ў слове
марфемы падзяляюцца на абавязковыя і неабавязковыя. Абавязковыя –
гэта карані, без іх не можа быць слова. Неабавязковыя (службовыя, афі-
ксальныя) – гэта афіксы, якія могуць быць у слове, а могуць і не быць.
Па функцыі афіксальныя марфемы падзяляюцца на:
Словазменныя – гэта канчаткі ўсіх зменных часцін мовы: няс-ем,
бяр-эм, чытай-ма, зрабіў-□-ся, ч-аго-сь, к-ім-сьці, пяць-□-дзесят-□.
Словаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы ўтвараюць новыя словы з
новым лексічным значэннем: група – пад-група; дзед – пра-дзед; шчасце
– ня-шчасце; песня – песен-н-ы – пясн-яр; зіма – зім-ов-ы – зім-н-ік. Сло-
ваўтваральных марфем у мове найбольшая колькасць.
Формаўтваральныя афіксы служаць для ўтварэння новай формы
слова (лексічнае значэнне пры гэтым не змяняецца). Да іх адносяцца:
прыстаўка най- і суфіксы вышэйшай ступені параўнання прыметні-
каў і прыслоўяў -ейш- (-эйш-), -ей (-эй-), -ай, -ш-: зелянейшы, лягчэйшы,
лепшы; далей, вышэй, лепш;
суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі: маленькі, песенька, матулька, сыно-
чак;
суфіксы прошлага часу дзеясловаў: прачытаў, гаварыла, нёс;
трыванняў дзеясловаў: звязваць, запісваць і інш.
суфіксы інфінітыва (пачатковай формы дзеяслова) -ць, -ці, -чы: чы-
таць, несці, берагчы.
суфіксы дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў: пасівелы, зрабіўшы,
прынесены, пасаджаны, змолаты,спёкшы, носячы, несучы.
постфікс -ся(-ца, -цца) у дзеясловах залежнага стану: газета вы-
чытваецца карэктарам, бераг размываецца вадою.
постфікс -це, з дапамогай якога утвараецца форма 2-й асобы мно-
жнага ліку дзеясловаў загаднага ладу: гавары – гаварыце, нясі – нясіце,
глянь – гляньце. Часам яго называюць словазменным постфіксам.
прыстаўкі і суфіксы, што ўтвараюць формы дзеясловаў закончана-
га трывання, не мяняючы іх лексічнага значэння (у суадносных трываль-
ных парах дзеясловаў): пісаць – напісаць, чытаць – прачытаць, дапісаць
– дапісваць.
Калі ж пры далучэнні прыстаўкі ў вышэй названым выпадку не то-
лькі ўтвараецца новая форма дзеяслова, а і змяняецца адценне яго ле-
ксічнага значэння, такія прыстаўкі называюць словаформаўтваральны-
мі, або сінкрэтычнымі (грэч. sinkrētistos 'аб'яднанне, злучэнне'), бо яны
сумяшчаюць формаўтваральныя і словаўтваральныя функцыі. Напры-
клад, прыстаўка за- паказвае на закончанае трыванне і адначасова – на
пачатак дзеяння: спяваць – заспяваць, іграць – зайграць.
Паводле частотнасці ўжывання марфемы бываюць рэгулярныя і
нерэгулярныя. Рэгулярныя марфемы ўжываюцца ў вялікай колькасці
слоў, і словы гэтыя заўсёды аб'ядноўваюцца ў заканамерныя рады (сло-
ваўтваральныя або формаўтваральныя мадэлі). Напрыклад: палі, лясы,
гарады і г. д. (канчатак -і(-ы) утварае форму множнага ліку); белаваты,
чырванаваты, кіславаты і г. д. (суфікс -ават- надае словам адценне не-
паўнаты якасці). Нерэгулярныя марфемы спалучаюцца з невялікай ко-
лькасцю асноў, словы з такой марфемай не ўтвараюць заканамерных
радоў. Напрыклад, нерэгулярны канчатак -м у 1-й асобе адзіночнага ліку
маюць толькі нетэматычныя дзеясловы есці і даць: е-м, да-м; у 2-й і 3-й
асобах гэтых дзеясловаў таксама нерэгулярныя канчаткі -сі: я-сі, да-сі;
-сць: е-сць, да-сць.
Паводле здольнасці ўтвараць новыя словы ў сучаснай мове афіксы
падзяляюцца на прадуктыўныя, якія і сёння ўтвараюць новыя словы
(гл. прыклады рэгулярных афіксаў), і непрадуктыўныя, якія новых слоў
сёння не ўтвараюць: званар, пекар, барацьба, просьба, носьбіт, найміт,
прашчур, прарадзіма. Нерэгулярныя афіксы заўсёды непрадуктыўныя, а
рэгулярныя могуць быць і прадуктыўнымі і непрадуктыўнымі.
Па семантычных адносінах паміж сабой марфемы бываюць сінані-
мічнымі, мнагазначнымі, аманімічнымі, антанімічнымі. Марфемы розна-
га гукавога складу могуць мець аднолькавае ці блізкае значэнне. Такія
марфемы называюцца сінанімічнымі; напрыклад, са значэннем 'дзейная
асоба' выкарыстоўваюцца суфіксы -шчык, -ыст: бетоншчык, каме-
ншчык, трактарыст, матарыст. Калі ж марфемы супадаюць гучаннем,
але адрозніваюцца значэннем, яны выступаюць як аманімічныя; напры-
клад, карані ў словах падводны і перавод, пракос і перакос; суфіксы -нік
(кіраўнік і бярэзнік), -іст (цымбаліст і лясісты); канчаткі -у (сястру,
кнігу, сталу, бягу, нясу).
Аманімічныя марфемы трэба адрозніваць ад мнагазначных. Мна-
газначнасць развіваецца на базе пэўнага значэння марфемы ў выніку
таго, што яно дэталізуецца ў словах з рознай, хоць і блізкай семантыкай.
Напрыклад, суфікс -ак(-як) у назоўніках з прадметным значэннем высту-
пае як мнагазначны, бо з яго дапамогай утвараюцца: 1) назвы прадметаў,
прызначаныя для дзеяння (дзяржак, чарпак); 2) назвы прадметаў – аб'-
ектаў дзеяння (стаяк); 3) назвы прадметаў як вынік адпаведнага дзеяння
(здымак, скрутак).
Бываюць і антанімічныя марфемы, маюць супрацьлеглае значэн-
не; напрыклад, прыстаўкі пры- і ад-: прыехаць – ад'ехаць, у- і вы-: уехаць
– выехаць.