- •1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства
- •2. Мнагазначнасць слова
- •Лексічныя моўныя апазіцыі
- •Апазіцыі фармальнай тоеснасці. Амонімы
- •Апазіцыі семантычнай тоеснасці. Сінонімы
- •Апазіцыі семантычнай процілегласці. Антонімы.
- •Фармальна-семантычныя апазіцыі. Паронімы.
- •3. Дыферэнцыяцыя слоўнікавага складу
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле с тылістычнай дыферэнцыяцыі
- •4. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства
- •Фразеалагізм як моўная адзінка і яго прыметы
- •Класіфікацыі фразеалагічных зваротаў
- •5. Лексікаграфія як навука
- •Віды лінгвістычных слоўнікаў
- •6. Фанетыка і фаналогія як раздзелы мовазнаўства
- •Гук і фанема
- •Фанетычны падзел маўленчай плыні
- •Гукі мовы і аспекты іх вывучэння
- •Класіфікацыя гукаў маўлення і яе прынцыпы
- •Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных
- •7. Склад I складападзел
- •Фанетычная прырода націску
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў
- •Чаргаванні галосных гукаў
- •Чаргаванні зычных гукаў
- •9. Арфаэпія як правілы рэалізацыі фанетычнай сістэмы
- •Асноўныя правілы вымаўлення зычных
- •Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх пры- чыны
- •10. Графіка, яе прадмет і задачы. Алфавіт як аснова графікі
- •11. Арфаграфія і яе прынцыпы
- •Кароткія звесткі з гісторыі беларускай арфаграфіі
- •12. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўніка
- •Род назоўнікаў
- •Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Назоўнікі трэцяга скланення, іх канчаткі
- •Рознаскланяльныя назоўнікі, іх канчаткі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне некаторых прозвішчаў і геаграфічных назваў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Формы назоўнікаў з суфіксамі ацэнкі
- •Утварэнне назоўнікаў
- •13. Паняцце аб словаўтварэнні
- •14. Граматычныя значэнні і сродкі іх перадачы
- •Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў
- •Сістэма часцін мовы
- •15. Марфемная структура слова. Марфема
- •Тыпы марфем
- •Аснова слова і канчатак
- •Корань і афіксы
- •Змены ў марфемнай структуры слова
- •16. Прыметнік як часціна мовы
- •Разрады прыметнікаў
- •Поўныя і кароткія формы прыметнікаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці
- •Утварэнне прыметнікаў
- •17. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне ўласнаколькасных, зборных і дробавых лічэбнікаў
- •Парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і скланенне
- •Пераход лічэбнікаў у іншыя часціны мовы
- •Няпэўна-колькасныя словы
- •18. Займеннік як часціна мовы
- •Асабовыя займеннікі
- •Зваротны займеннік сябе
- •Прыналежныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Пытальныя і адносныя займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Няпэўныя займеннікі
- •Пераход слоў іншых часцін мовы ў займеннікі. Ужыванне займеннікаў у ролі іншых часцін мовы
- •19. Дзеяслоў як чаcціна мовы
- •Асновы дзеяслова
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеясловаў
- •Паняцце трывання
- •Утварэнне суадносных пар трывання
- •Ступеннае ўтварэнне трыванняў
- •Паняцце катэгорыі ладу. Абвесны лад
- •Катэгорыя часу дзеясловаў
- •Цяперашні час
- •Будучы час
- •Прошлы час
- •Катэгорыя асобы дзеясловаў
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Рознаспрагальныя дзеясловы
- •Утварэнне дзеясловаў
- •20. Дзеепрыметнік и дзеепрыслоуе Дзеепрыметнік як дзеяслоўная форма
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •21. Прыслоўе як часціна мовы
- •Разрады прыслоўяў паводле значэння
- •Ступені параўнання якасных прыслоўяў
- •Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці
- •Спосабы ўтварэння прыслоўяў
- •Ужыванне прыслоўяў у ролі іншых часцін мовы
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану) Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •Утварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •22. Службовыя цасцины мовы Прыназоўнік як часціна мовы
- •Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі
- •Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •Асноўныя значэнні прыназоўнікаў
- •Злучнік як часціна мовы
- •Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі
- •Класіфікацыя злучнікаў паводле іх паходжання, структу- ры і спосабу ўжывання
- •Часціцы як часціна мовы
- •Класіфікацыя часціц
- •Часціцы, якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні
- •Мадальныя і мадальна-валявыя часціцы
- •Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы
- •Выклічнік як часціна мовы
- •Разрады выклічнікаў
- •Мадальныя словы.Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Мадальныя словы іх характарыстыка і семантычныя разрады
- •Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
Род назоўнікаў
Катэгорыя роду – адна з асноўных граматычных катэгорый назоў-
ніка. Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку адносяцца да аднаго з трох
родаў: мужчынскага, жаночага, ніякага. Назоўнікі, якія ўжываюцца толь-
кі ў множным ліку, катэгорыі роду не маюць: духі, сані, акуляры, калго-
ты, Асіповічы.
Катэгорыя роду назоўнікаў вызначаецца ўстойлівасцю. Аднак не-
каторыя назоўнікі ў працэсе развіцця мовы змянілі сваю родавую прына-
лежнасць. Так, у першай трэці XX ст. у беларускай мове назоўнікі кляса,
эліпса, рэха, коміна ўжываліся ў форме жаночага роду, назоўнікі роспач,
люстэрак мелі форму мужчынскага роду: Зварухнулася сіла, толькі рэ-
хаю стогне абшар (Ч.). Ляжаў, курыў і цыркаў сліну з-за белай коміны
на хату (К-с). Быў роспач у яго вачах (К.Ч.). Над маім над высокім
парогам распускаецца клён малады, краскі лёгенька выбеглі логам па-
глядзецца ў люстэрак вады (У.X.).
Род назоўнікаў можна вызначыць трыма спосабамі: марфалагічна,
сінтаксічна, семантычна.
Марфалагічна род назоўнікаў вызначаецца па склонавых канча-
тках. Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным скло-
не маюць нулявы канчатак, а ў родным – канчаткі -а(-я), -у(-ю): дом –
дома, цэх – цэха, дзень – дня, град – граду, край – краю, настрой –
настрою. Да мужчынскага роду адносіцца невялікая група асабовых
назоўнікаў, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -а(-я), а ў родным –
-і(-ы): дзядзька – дзядзькі, бацька – бацькі, мужчына – мужчыны.
Мужчынскі род уласцівы субстантываваным прыметнікам і
дзеепрыметнікам, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -ы: знаёмы,
паляўнічы, дзяжурны, ранены, камандуючы.
Да жаночага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне
маюць канчатак -а(-я) і нулявы канчатак, а ў родным – канчатак -ы(-і):
вуліца – вуліцы, вясна – вясны, песня – песні, зямля – зямлі, ноч – ночы,
далонь – далоні, гусь – гусі, Сібір – Сібіры. Жаночы род маюць субста-
нтываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі, якія ў назоўным склоне маюць
канчатак -ая: дзяжурная, знаёмая, сталовая, маладая, важатая.
Да ніякага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне ма-
юць канчаткі -а(-я), -о(-ё), -е, а ў родным – -а(-я): збожжа – збожжа,
возера – возера, дзіця – дзіця(ці), жарабя – жарабя(ці), акно – акна,
вядро – вядра, жыццё– жыцця, калоссе – калосся, зерне – зерня. Ніякі
род уласцівы субстантываваным прыметнікам і дзеепрыметнікам, якія ў
назоўным склоне маюць канчатак -ае: марожанае, пірожнае, шампа-нскае.
Сінтаксічна род назоўнікаў вызначаецца па форме дапасаванага
азначэння (прыметніка, парадкавага лічэбніка, займенніка, дзеепрыме-
тніка) або па форме выказніка, выражанага дзеясловам прошлага часу:
сонечная раніца, пяты пад'езд, наш універсітэт, занесенае снегам поле,
прыйшла зіма, пачуўся стрэл.
Семантычна вызначаецца род асабовых назоўнікаў у залежнасці ад
полу асобы: брат, бацька, мужчына, хлопец – мужчынскага роду;
сястра, маці, жанчына, дзяўчына – жаночага роду.
Род назоўнікаў агульнага роду, якія з'яўляюцца імёнамі і прозві-
шчамі, таксама вызначаецца семантычна: сын Жэня – дачка Жэня, унук
Шура – унучка Шура, хлопчык Саша – дзяўчынка Саша; Алеся Ждановіч
– Віктар Ждановіч, Ніна Ткач – Максім Ткач.
Нярэдка назоўнікі, што абазначаюць назвы асоб паводле іх прафе-
сійных заняткаў, пасад, маюць форму мужчынскага роду і захоўваюць яе
ў тых выпадках, калі адносяцца да асоб жаночага полу. Тлумачыцца гэта
тым, што раней у пэўных сферах дзейнасці былі занятыя выключна му-
жчыны: прафесар, дацэнт, дэкан, акадэмік, рэдактар, скульптар, бі-
ёлаг, карэктар, афіцэр, лейтэнант, капітан, генерал, тэрапеўт, слесар,
будаўнік, інжынер і г. д. Назоўнікі, якія ўзнікаюць у мове для абазначэн-ня новых прафесій і пасад, найчасцей традыцыйна таксама маюць форму
толькі мужчынскага роду: касманаўт, кардыёлаг, дызайнер, авіяка-
нструктар, механік, бортінжынер, вірусолаг, эпідэміёлаг, дыялектолаг,
каардынатар. Дзеясловы-выказнікі пры назоўніках мужчынскага роду,
якія абазначаюць жанчын па прафесіі, ужываюцца ў прошлым часе ў
форме жаночага роду, а азначэнні захоўваюць форму мужчынскага роду:
на сходзе выступіла ганаровы акадэмік Папова; малады лейтэнант
Патапава справілася з заданнем; вопытны кардыёлаг Яна Іванаўна
распазнала хваробу.
Назоўнікі толькі жаночага роду, што абазначаюць назвы асоб паво-
дле іх прафесійных заняткаў, пасад, у беларускай мове сустракаюцца рэ-
дка: няня, прачка, машыністка, пакаёўка, павітуха, кастэлянка, мані-
кюрша, педыкюрша, балерына.
У беларускай мове назіраецца актыўны працэс утварэння адпаве-
дных назоўнікаў жаночага роду ад назоўнікаў мужчынскага роду, якія
абазначаюць назвы асоб паводле прафесій і пасад. Вялікай
прадуктыўнасцю пры гэтым вызначаецца суфікс -к-: біблілтэкар – біблі-
ятэкарка, практыкант – практыкантка, аспірант – аспірантка, дыпла-
мант – дыпламантка, кіяскёр – кіяскёрка, лабарант – лабарантка, са-
кратар – сакратарка, фельчар – фельчарка, бухгалтар – бухгалтарка,
дыктар – дыктарка, дысертант – дысертантка, дыспетчар – дыспе-
тчарка, дэлегат – дэлегатка, дэпутат – дэпутатка. Пакуль што многія
назоўнікі жаночага роду з суфіксам -к- маюць у «Тлумачальным слоўніку
беларускай мовы» памету разм. (размоўнае). Аднак гэта не перашкаджае
такім назоўнікам актыўна ўжывацца ў мове мастацкай літаратуры.
Назоўнікі жаночага роду з суфіксам -іх-(-ых-) тыпу старшыніха,
старасціха, каваліха, дырэктарыха (як і Васіліха, Іваніха, Камарыха)
паказваюць не на прафесію, пасаду; яны маюць значэнне 'жонка старшы-
ні', 'жонка старасты', 'жонка дырэктара'. Гэтым назоўнікам уласціва
адценне размоўнасці.
Назвы некаторых жывёл і птушак у залежнасці ад полу носьбіта
маюць формы назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду: воўк – ваўчыца,
слон – сланіха, заяц – зайчыха, казёл – каза, бык – карова, гусь – гусак.
Аднак не ва ўсіх назоўнікаў, якія абазначаюць назвы жывых істот (апра-
ча чалавека), граматычны род і біялагічны пол супадаюць. Многія назвы
жывёл, птушак, рыб, паўзуноў ужываюцца толькі ў форме мужчынскага
або толькі ў форме жаночага роду: вожык, крот, верабей, шчупак, жук,
камар; сарока, сініца, ластаўка, чапля, вавёрка, аса, муха, яшчарка. Фо-
рму ніякага роду (безадносна да полу носьбіта) маюць назоўнікі, што
абазначаюць назвы маладых істот: кацяня, парася, птушаня, зайчаня,
дзіця.
Некаторыя суадносныя пары назоўнікаў мужчынскага і жаночага
роду, якія абазначаюць сваяцкія адносіны або называюць жывёл у адпа-
веднасці з прыналежнасцю да полу, маюць суплетыўныя асновы: дзед –
баба, бацька – маці, сын – дачка, баран – авечка, певень – курыца.
Большасць родавых пар назоўнікаў утвараюцца пры дапамозе суфіксаў
-к-, -ых-, -эс-, -ыс-: беларус – беларуска, артыст – артыстка, унук –
унучка, ткач – ткачыха, паэт – паэтэса, акцёр – актрыса або без суфі-
ксаў: Алесь – Алеся, Аляксандр – Аляксандра, Валянцін – Валянціна (ка-
нчатак -а (-я) у гэтых словах мае словаформаўтваральнае значэнне).
У сучаснай беларускай мове ёсць група назоўнікаў, род якіх канча-
ткова не вызначыўся: зал і зала, замш і замша, бярлог і бярлога, клавіш і
клавіша, перыфраз і перыфраза, аблога і аблог, салата і салат, рэпрыза
і рэпрыз, пачак і пачка, кішэнь і кішэня, шаша і шасэ. У мове XIX –
пачатку XX ст. такіх назоўнікаў было значна больш: цуд і цуда, жавара-
нак і жаваранка, воблака і воблак, табака і табак і інш.
Каб вызначыць род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага пахо-
джання, пад увагу бярэцца значэнне слова. Да назоўнікаў мужчынскага
роду адносяцца назоўнікі – назвы асоб мужчынскага полу і назвы жывых
істот: спецыяльны аташэ, японскі мікада, маленькі калібры, ружовы
фламінга, аўстралійскі кенгуру (назоўнікі івасі і цэцэ належаць да жано-
чага роду); да назоўнікаў жаночага роду – назвы асоб жаночага полу:
пажылая ледзі, эфектная пані, прыгожая фрау; да назоўнікаў ніякага
роду – назвы неадушаўлёных прадметаў: бясспрэчнае алібі, вішнёвае
жэле, разнастайнае меню, светлае фае, кваліфікаванае журы, глыбокае
дэкальтэ, цікавае інтэрв'ю. Род нескланяльных назоўнікаў – геаграфі-
чных назваў вызначаецца па родзе агульнага назоўніка, якім можна за-
мяніць уласнае імя: Токіо, Баку, Батумі (горад), Хакайда, Ханею (во-
страў) – мужчынскі род; Чылі, Перу (дзяржава), Місісіпі (рака), Кіліма-
нджара (гара) – жаночы род; Антарыо (возера) – ніякі род.
Род нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў, як правіла,
вызначаецца па апорным слове словазлучэння, з якога ўтварылася абрэ-
віятура: БелТА (Беларускае тэлеграфнае агенцтва), СП (сумеснае
прадпрыемства) – ніякі род; ЭВМ (электронная вылічальная машына),
ААН (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый), ДАІ (Дзяржаўная аўтаінспекцыя)
– жаночы род; СП (Саюз пісьменнікаў), РАНА (раённы аддзел народнай
асветы) – мужчынскі род. Род скланяльных абрэвіятур, што заканчваюц-
ца на зычны, вызначаецца не па сэнсе, а па структуры (нагадвае назоўні-
кі мужчынскага роду): ЛіМ («Літаратура і мастацтва»), БАМ (Байкала-
Амурская магістраль) – мужчынскі род: у апошнім ЛіМе, на далёкім
БАМе.
У сучаснай беларускай мове ёсць група назоўнікаў на -а(-я), якія ў
залежнасці ад ужывання могуць абазначаць асоб мужчынскага і жаноча -га полу. Гэта так званыя назоўнікі агульнага роду: калега, сведка, гарэ-
за, ціхоня, непаседа, малайчына, назола, плакса, соня, туляга, бела ручка,
задзіра і інш.: няўрымслівы гарэза – няўрымслівая гарэза, такі
малайчына – такая малайчына, вясёлы непаседа – вясёлая непаседа. Та-
кіх назоўнікаў у беларускай мове каля сотні. Ім уласцівыя спецыфічныя
суфіксы -с-, -он-, -іц-, -к-: плакса, ціхоня, п'яніца, няўдаліца, выскачка, за -
давака, калека, хвалько. У большасці выпадкаў назоўнікі агульнага роду
маюць стылістычна зніжаную экспрэсіўную афарбоўку, ужываюцца для
адмоўнай характарыстыкі асобы ў гутарковай мове і ў мове мастацкай лі -
таратуры.
2.3. Лік назоўнікаў
Лік назоўнікаў – гэта граматычная катэгорыя, якая выражае коль-
касць прадметаў, паказваючы на адзін або некалькі прадметаў. Формы
ліку ўласцівыя не толькі канкрэтным, але і некаторым абстрактным
назоўнікам: перспектыва – перспектывы, ідэя – ідэі, мара – мары,
наступленне – наступленні, подых – подыхі, абавязак – абавязкі.
У сучаснай беларускай мове два лікі: адзіночны і множны. Назоў-
нікі адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет, множнага – два і больш
аднародных прадметаў. Катэгорыя ліку вызначаецца марфалагічна і сі-
нтаксічна. Марфалагічнымі паказчыкамі катэгорыі ліку з'яўляюцца ка-
нчаткі: для адзіночнага ліку – канчаткі -а(-я), -о, -е, нулявы канчатак;
для множнага – канчатак -ы(-і), канчатак -е для невялікай групы назоўні-
каў: палачанін – палачане, гараджанін – гараджане, селянін – сяляне,
мінчанін – мінчане, але: два гараджаніны, тры селяніны. Некаторыя
назоўнікі пры ўтварэнні формаў множнага ліку змяняюць аснову: ягнё –
ягняты, кацянё – кацяняты, неба – нябёсы. Пры ўтварэнні формы мно-
жнага ліку могуць узнікаць суплетыўныя асновы: чалавек – людзі.
Сінтаксічна катэгорыя ліку назоўнікаў вызначаецца па форме дапа-
саванага азначэння (прыметніка, парадкавага лічэбніка, займенніка, дзее-
прыметніка) або выказніка, выражанага дзеясловам: бурная рака – бу-
рныя рэкі, першая сустрэча – першыя сустрэчы, твой абавязак – твае
абавязкі, прачытаная кніга – прачытаныя кнігі, ідзе дождж – ідуць да-жджы, зацвіла кветка – зацвілі кветкі, зайшоў сябар – зайшлі сябры.
Сінтаксічны сродак (дапасаванае азначэнне і выказнік) з'яўляецца адзі-
ным паказчыкам ліку для нескланяльных назоўнікаў: прыгожы кенгуру –
прыгожыя кенгуру, цёплае паліто – цёплыя паліто, адчынілася кафэ –
адчыніліся кафэ, праляцеў фламінга – праляцелі фламінга.
Большасць назоўнікаў беларускай мовы маюць дзве формы ліку –
адзіночнага і множнага: бераг – берагі, рака – рэкі, чыгунка – чыгункі.
Аднак некаторыя назоўнікі маюць або толькі адзіночны, або толькі мно-
жны лік. Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, называюцца адзіночналікавымі. Назоўнікі, што ўжываюцца толькі ў фо-
рме множнага ліку, называюцца множналікавымі.
Да адзіночналікавых належаць назоўнікі:
рэчыўныя: малако, мяса, кісель, капуста, золата, чарніла;
зборныя: насенне, калоссе, птаства, бярэзнік, моладзь, студэ-
нцтва;
абстрактныя: мараль, радасць, сумленне, годнасць, прынцыпо-
васць, адказнасць, бесклапотнасць;
назвы формаў дзяржаўнага і грамадскага ладу, плыняў мастацтва:
капіталізм, сацыялізм, класіцызм, сентыменталізм, рэалізм;
назвы напрамкаў свету: поўнач, поўдзень, усход, захад;
назвы месяцаў: студзень, люты, сакавік, красавік, май, чэрвень;
уласныя імёны: Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, горад Мазыр,
рака Іслач, возера Свіцязь, пасёлак Мір.
У мове мастацкай літаратуры з пэўнай стылістычнай мэтай некато-
рыя адзіночналікавыя назоўнікі могуць ужывацца ў форме множнага
ліку: Якія толькі стагоддзі цябе ні хрысцілі ў сваіх Дняпрах, а ты язы-
чнікам так і застаўся, човен (Барад.). Вучыў у геаграфіях пра
тайфуны... (Каратк.).
Да множналікавых належаць назоўнікі, якія абазначаюць:
канкрэтныя прадметы, што складаюцца з дзвюх або некалькіх ад-
нолькавых частак: нажніцы, абцугі, акуляры, сані, плаўкі, джынсы, ка-лготы;
рэчывы, прадукты, адыходы вытворчасці: духі, кансервы, дро-
жджы, абдзіркі;
народныя звычаі: заручыны, радзіны, імяніны, дажынкі, адведкі,
вячоркі;
гульні: кеглі, хованкі, жмуркі, фанты, шахматы;
грамадскія працэсы, дзеянні: зносіны, выбары, перагаворы, дэба-
ты, манеўры;
прыродныя з'явы, адрэзкі часу: замаразкі, прыцемкі, суткі;
геаграфічныя назвы: Радашковічы, Смілавічы, Рэдкавічы, Жырові-
чы.