- •1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства
- •2. Мнагазначнасць слова
- •Лексічныя моўныя апазіцыі
- •Апазіцыі фармальнай тоеснасці. Амонімы
- •Апазіцыі семантычнай тоеснасці. Сінонімы
- •Апазіцыі семантычнай процілегласці. Антонімы.
- •Фармальна-семантычныя апазіцыі. Паронімы.
- •3. Дыферэнцыяцыя слоўнікавага складу
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле с тылістычнай дыферэнцыяцыі
- •4. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства
- •Фразеалагізм як моўная адзінка і яго прыметы
- •Класіфікацыі фразеалагічных зваротаў
- •5. Лексікаграфія як навука
- •Віды лінгвістычных слоўнікаў
- •6. Фанетыка і фаналогія як раздзелы мовазнаўства
- •Гук і фанема
- •Фанетычны падзел маўленчай плыні
- •Гукі мовы і аспекты іх вывучэння
- •Класіфікацыя гукаў маўлення і яе прынцыпы
- •Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных
- •7. Склад I складападзел
- •Фанетычная прырода націску
- •8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў
- •Чаргаванні галосных гукаў
- •Чаргаванні зычных гукаў
- •9. Арфаэпія як правілы рэалізацыі фанетычнай сістэмы
- •Асноўныя правілы вымаўлення зычных
- •Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх пры- чыны
- •10. Графіка, яе прадмет і задачы. Алфавіт як аснова графікі
- •11. Арфаграфія і яе прынцыпы
- •Кароткія звесткі з гісторыі беларускай арфаграфіі
- •12. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўніка
- •Род назоўнікаў
- •Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Назоўнікі трэцяга скланення, іх канчаткі
- •Рознаскланяльныя назоўнікі, іх канчаткі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне некаторых прозвішчаў і геаграфічных назваў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Формы назоўнікаў з суфіксамі ацэнкі
- •Утварэнне назоўнікаў
- •13. Паняцце аб словаўтварэнні
- •14. Граматычныя значэнні і сродкі іх перадачы
- •Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў
- •Сістэма часцін мовы
- •15. Марфемная структура слова. Марфема
- •Тыпы марфем
- •Аснова слова і канчатак
- •Корань і афіксы
- •Змены ў марфемнай структуры слова
- •16. Прыметнік як часціна мовы
- •Разрады прыметнікаў
- •Поўныя і кароткія формы прыметнікаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці
- •Утварэнне прыметнікаў
- •17. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў
- •Уласнаколькасныя лічэбнікі
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне ўласнаколькасных, зборных і дробавых лічэбнікаў
- •Парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і скланенне
- •Пераход лічэбнікаў у іншыя часціны мовы
- •Няпэўна-колькасныя словы
- •18. Займеннік як часціна мовы
- •Асабовыя займеннікі
- •Зваротны займеннік сябе
- •Прыналежныя займеннікі
- •Указальныя займеннікі
- •Азначальныя займеннікі
- •Пытальныя і адносныя займеннікі
- •Адмоўныя займеннікі
- •Няпэўныя займеннікі
- •Пераход слоў іншых часцін мовы ў займеннікі. Ужыванне займеннікаў у ролі іншых часцін мовы
- •19. Дзеяслоў як чаcціна мовы
- •Асновы дзеяслова
- •Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •Зваротныя дзеясловы
- •Катэгорыя стану дзеясловаў
- •Паняцце трывання
- •Утварэнне суадносных пар трывання
- •Ступеннае ўтварэнне трыванняў
- •Паняцце катэгорыі ладу. Абвесны лад
- •Катэгорыя часу дзеясловаў
- •Цяперашні час
- •Будучы час
- •Прошлы час
- •Катэгорыя асобы дзеясловаў
- •Безасабовыя дзеясловы
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Рознаспрагальныя дзеясловы
- •Утварэнне дзеясловаў
- •20. Дзеепрыметнік и дзеепрыслоуе Дзеепрыметнік як дзеяслоўная форма
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •21. Прыслоўе як часціна мовы
- •Разрады прыслоўяў паводле значэння
- •Ступені параўнання якасных прыслоўяў
- •Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці
- •Спосабы ўтварэння прыслоўяў
- •Ужыванне прыслоўяў у ролі іншых часцін мовы
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану) Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •Утварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў
- •22. Службовыя цасцины мовы Прыназоўнік як часціна мовы
- •Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі
- •Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •Асноўныя значэнні прыназоўнікаў
- •Злучнік як часціна мовы
- •Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі
- •Класіфікацыя злучнікаў паводле іх паходжання, структу- ры і спосабу ўжывання
- •Часціцы як часціна мовы
- •Класіфікацыя часціц
- •Часціцы, якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні
- •Мадальныя і мадальна-валявыя часціцы
- •Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы
- •Выклічнік як часціна мовы
- •Разрады выклічнікаў
- •Мадальныя словы.Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Мадальныя словы іх характарыстыка і семантычныя разрады
- •Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
Класіфікацыя злучнікаў паводле іх паходжання, структу- ры і спосабу ўжывання
Паводле паходжання злучнікі бываюць невытворныя і вытворныя.
Невытворныя злучнікі (і, а, але, ды, бо і інш.) з пункту погляду суча-
снай беларускай мовы не суадносяцца са словамі іншых часцін мовы.
Гэта вельмі старажытныя словы, паходжанне якіх немагчыма ўстанавіць.
Да вытворных адносяцца злучнікі, што захавалі сувязь са словамі, ад
якіх яны ўтварыліся, – з займеннікамі, прыслоўямі, назоўнікамі ці розны-
мі спалучэннямі слоў. Іх паходжанне ад іншых часцін мовы відавочнае.
Напрыклад, злучнікі што, таму што паходзяць ад займеннікаў; як, калі,
пакуль – ад прыслоўяў; хоць (хаця), няхай (хай) – ад дзеясловаў; раз – ад
назоўніка; ці, быццам, толькі – ад часціц. Ад спалучэння розных часцін
мовы паходзяць злучнікі затое (за тое), для таго каб, як бы, тым часам
як, нягледзячы на тое што, з прычыны таго што і інш.
Паводле структуры злучнікі падзяляюцца на простыя і састаўныя.
Простыя злучнікі выступаюць як адно слова: і, ды, ці, што, каб, калі,
аднак. Сярод простых могуць быць як невытворныя злучнікі (і, але, а),
так і вытворныя (што, як).
Састаўныя злучнікі складаюцца з двух ці некалькіх слоў, якія
ўтвараюць сэнсавае адзінства: таму што, так што, для таго каб, з
таго часу як, як толькі, як быццам і інш. Гэтыя злучнікі паводле
паходжання звычайна вытворныя, часта ў іх склад уваходзяць словы,
суадносныя з займеннікамі, прыслоўямі, назоўнікамі. Ва ўтварэнні
многіх састаўных злучнікаў удзельнічаюць простыя злучнікі і, што, як,
каб і інш.
У залежнасці ад спосабу ўжывання злучнікі падзяляюцца на адзі-
ночныя, паўторныя і парныя.
Адзіночныя злучнікі, звязваючы пэўныя кампаненты сказа, ужы-
ваюцца ў ім толькі адзін раз. Адзіночнымі могуць быць як злучальныя,
так і падпарадкавальныя злучнікі: і, ці, або, калі, як, што, каб і інш. Заў-
сёды адзіночнымі з'яўляюцца злучальныя злучнікі а, але, ды, затое, якія
могуць звязваць толькі два кампаненты і таму не паўтараюцца.
Да адзіночных таксама належаць і тыя злучнікі, якія хоць і ўжыва-
юцца ў сказе некалькі разоў, але звязваюць неаднатыпныя кампаненты:
Прасякнутае цеплынёй і пахамі адталай зямлі паветра крыштальна
чыстае, і далягляд вырысоўваецца выразна і акрэслена (Хадк.). У гэтым
сказе злучнік і адзіночны, бо ў першым выпадку ён звязвае аднародныя
дапаўненні, у другім – часткі складаназлучанага сказа, у трэцім – адна-
родныя акалічнасці.
Паўторныя злучнікі паўтараюцца пры кожным аднародным ка-
мпаненце, якія яны звязваюць. Адны з іх (або, ці, і, ды, што, калі, як і
інш.) могуць быць як адзіночнымі, так і паўторнымі. Другія (то ... то, ці
то ... ці то, не то ... не то, ні ... ні) – толькі паўторнымі, бо наяўнасць
аднаго злучніка патрабуе такога ж другога: Ці то сонца свеціць, ці то
месяц ясны вам смяецца з неба весела і шчасна (Куп.); То лясок, то луг,
то поле, то лужок зялёны (К-с).
Парныя злучнікі складаюцца з дзвюх структурна неабходных ча-
стак: першая адносіцца да аднаго аднароднага кампанента, другая – да
другога. Парнымі з'яўляюцца злучальныя злучнікі (не толькі ... але і, не
толькі ... а і, як ... так і, не то што ... але і інш.) і падпарадкавальныя
злучнікі (калі ... то, калі ... дык, чым ... тым, як... то, раз... то і інш.): I
пра гэта гаварылася ў школе не толькі шэптам, з вуха на вуха, але і на
поўны голас, на занятках (Сач.). Чым ніжэй апускалася асенняе сонца,
тым гусцей спавіваў туман лесавыя сенажаці (Бяд.). Раз не было
песень, то не было і вяселля (Пр.).
У сучаснай беларускай мове працэс утварэння новых злучнікаў ад-
бываецца пераважна за кошт пашырэння іх саставу, г. зн. падключэннем
да злучніка іншых часцін мовы, напрыклад прыслоўяў ці прыназоўніка-
ва-іменных спалучэнняў: а таксама, а менавіта, як толькі, для таго
каб, у выніку таго што і інш. Некаторыя спалучэнні толькі яшчэ знахо-
дзяцца на шляху пераходу ў злучнікі.
Злучнікі, як і словы іншых часцін мовы, могуць мець стылісты-
чную афарбоўку. Многія з іх стылістычна нейтральныя (і, а, але, калі,
што, як), а некаторыя з'яўляюцца прыналежнасцю кніжнай мовы (з пры-
чыны таго што, у той час як, нягледзячы на тое што і інш.) або раз-
моўнага стылю (раз, дарма што, абы, покі, усе роўна як і інш.).