Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Гукі мовы і аспекты іх вывучэння

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял дапаможніка

«Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. – Гродна: ГрДУ,

2001. – 231 с.».

Гукі мовы (маўлення) вывучаюцца з трох бакоў (аспектаў): 1) аку-

стычнага (фізічнага, слыхавога), 2) артыкуляцыйнага (фізіялагічнага з

боку ўдзелу органаў маўлення), 3) функцыянальнага (лінгвістычнага –

ролі (функцыі) гукаў у мове для пабудовы адзінак больш высокага яруса

і адрознення іх), перцэптыўнага (з пункту погляду ўспрымання гукаў

носьбітамі мовы).

Акустыка гукаў маўлення. Тут разглядаюцца гукі як вынік ваган-

ня галасавых звязак (побач з работай іншых органаў маўленчага

апарату). Галасавыя звязкі могуць вагацца рытмічна і нерытмічна; у вы-

ніку рытмічных ваганняў узнікае голас (галосныя гукі), нерытмічных –

шум (глухія зычныя). Шум і голас могуць аб'ядноўвацца, тады ўзнікаюць

санорныя гукі (голас пераважае) ці звонкія шумныя (пераважае шум).

Гукі адрозніваюцца між сабою вышынёю, сілай, працягласцю і тэ-

мбрам. Вышыня гуку залежыць ад частаты ваганняў у секунду: больш

ваганняў – вышэйшы гук, менш ваганняў – ніжэйшы гук. Частата ваган-

няў вызначаецца даўжынёю і напружаннем галасавых звязак. Калі

галасавыя звязкі карацейшыя (як у жанчыны і дзіцяці), то напружанасць

іх і частата іх ваганняў большая, таму і гук вышэйшы. Вышыня гукаў

вымяраецца ў герцах – адно ваганне ў секунду (Гц). Не ўсе гукі ўспры-

мае чалавек, а толькі тыя, што маюць частату 16 20000 Гц. Ніжэйшыя за

16 Гц гукі (інфрагукі) і вышэйшыя за 20000 Гц (ультрагукі) чалавекам не

ўспрымаюцца. Кажаны, лісы, сабакі ўльтрагукі ўспрымаюць.

Сіла (інтэнсіўнасць) гуку вызначаецца размахам (амплітудай) ва-

ганняў: пры большай амплітудзе – гук мацнейшы, пры меншай – слабей-

шы. Сіла гуку вымяраецца ў дэцыбелах (дБ). Побач з сілай гуку раз-

глядаюць і яго гучнасць, якая залежыць не толькі ад напружання хвалі,

але і ад вышыні: гукі аднолькавай сілы, рознай вышыні ўспрымаюцца як

гукі рознай гучнасці. Сіла гуку вельмі важная для выразнасці ў перадачы

і ўспрыняцці маўлення, пры вызначэнні тыпу націску.

Даўжыня (працягласць) гуку вызначаецца часам яго вымаўлення

і вымяраецца ў мілісекундах (тысячных долях секунды, мс). Так, па пра-

цягласці (даўжыні) націскныя галосныя больш доўгія за ненаціскныя ў

беларускай, рускай, украінскай мове, а ў чэшскай – галосныя пад наці-

скам могуць і не быць доўгімі (доўгія і кароткія галосныя тут адрозніва-

юць розныя словы).

Тэмбр гуку – адна з найбольш важных адметнасцяў гуку, асаблівая

яго якасць, гукавая афарбоўка, яго індывідуальны «званочак» (фр. timbre

– 'званочак'). Паводле тэмбру адрозніваюцца галасы людзей, вымаўленне

імі тых самых гукаў, гучанне розных інструментаў і г.д. А ствараюць

тэмбр суадносіны асноўнага і пабочнага тонаў. Асноўны тон узнікае ў

выніку ваганняў галасавых звязак, пабочныя тоны – у поласці рота, носа

і глоткі. Пабочныя тоны называюць абертонамі (ням. Oberton 'верхні

тон'), яны больш высокія за тон, бо маюць больш высокую частату ваган-

няў. Накладанне на асноўны тон абертонаў стварае складаны гук з яго

індывідуальнай афарбоўкай. Тэмбр гуку залежыць ад рэзанансавай хара-

ктарыстыкі – пабочных тонаў, якія ствараюцца ў рэзанатары (поласці

рота, носа, глоткі). Аб'ём і форма рэзанатара змяняецца пры руху языка,

мяккага паднябення, губ, адсюль і змены ў пабочных тонах, якія нада-

юць адмысловую характарыстыку гуку.