Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
501
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Мадальныя і мадальна-валявыя часціцы

Мадальныя часціцы выражаюць розныя адносіны гаворачай асо-

бы да рэчаіснасці: сцвярджэнне, адмаўленне, пытанне, меркаванне,

пажаданне, параўнанне і інш. Адпаведна вылучаюцца некалькі груп

часціц, якія перадаюць разнастайныя мадальныя адценні.

Сцвярджальныя часціцы так, але, ага, ну абазначаюць станоўчы

адказ на пытанне, згоду з думкай субяседніка, пацвярджэнне яго слоў:

«А вы, дзеткі, яшчэ першы раз прыйшлі да школкі?» – мякка прамовіў

настаўнік да малых. – «Але» (К-с). «У брыгадзе будзеш?» – «Ага»

(Шам.).

Сцвярджальныя часціцы ўжываюцца пераважна ў дыялогах, у рэ-

пліках-адказах на пытанні субяседніка. Яны могуць выкарыстоўвацца і

для пацвярджэння ўласных думак: Сцепаніду пранізала здагадка: мост!

Так, гэта было за недалёкай павароткай гасцінца, менавіта там нешта

адбывалася (В.Б.).

Адмоўныя часціцы не, ні, ані – асноўны сродак адмаўлення ў

беларускай мове. Часціца не мае два значэнні. Яна можа выражаць ад-

маўленне выказвання – нязгоду, адмоўны адказ на пытанне, прапанову (у

такіх выпадках ужываецца ў дыялогах і выступае як слова-сказ): «Ста-

міўся?» – спытаў бацька, з ласкавасцю заглядаючы ў вочы сына. – «Не»

(Каратк.). Другое значэнне часціцы не – адмаўленне таго, што абазначана

асобным словам, да якога яна адносіцца. Гэта часціца можа стаяць пры

любой самастойнай часціне мовы, але найчасцей у адмоўных сказах спа-

лучаецца з дзеясловам-выказнікам: Ніхто так дзецям не спагадае, як

матка родная (Пр.).

Часціца не можа надаваць выказванню і сцвярджальны сэнс. Гэта

бывае ў наступных выпадках:

калі не ўжываецца двойчы – пры кожнай частцы састаўнога дзе-

яслоўнага выказніка: Апейка не мог не здзіўляцца: як можна было мець

такі ясны, багаты розум пры векавечнай, да знямогі, працы! (I.М.);

калі ўжываецца ў незалежных пытальна-клічных (звычайна рыта-

рычных) сказах у спалучэнні з займеннікамі, прыслоўямі, часціцамі (хто

не, які не, дзе не, дзе толькі не, чаго толькі не, куды не і інш.): Хто ж не

любіць душою нашу маці-зямлю! (Бр.). У песнях-калыханках чаго толькі

не гаварылася! (Сач.);

калі ўжываецца ў спалучэнні з інфінітывам у аднасастаўных інфі-

нітыўных сказах: Гэту нашу вандроўку мне век не забыць (М. Т.).

калі стаіць пасля злучнікаў пакуль, каб, часціц ледзь, чуць, амаль:

Сэрца ледзь не вырывалася з грудзей (М.Л.);

калі стаіць перад назоўнікам з прыназоўнікам без: прачытаў кнігу

не без карысці для сябе (г. зн. з карысцю), глянуў не без цікавасці (г. зн. З

цікавасцю).

Часціца ні ўжываецца для ўзмацнення адмаўлення:

у адмоўных сказах, дзе адмаўленне выражаецца часціцай не, слова-

мі няма, нельга, немагчыма, няможна: Дзьмуў, ні на хвіліну не аціхаў

моцны, парывісты вецер (Сач.). Няма ні душы на вуліцы;

у адмоўных сказах з аднароднымі членамі сказа, у якіх часціца ні

выконвае ролю злучніка пры пералічэнні; у такіх выпадках яе можна за-

мяніць паўторным злучнікам і: Голас даўняга рэха ні ўдзень і ні ўноч не

змаўкае (Кір.)

Часціца ні мае адмоўнае значэнне ў пабуджальных сказах: Ні з ме-

сца! Ні кроку назад!, а таксама ў безасабовых сказах пры дапаўненні ў

форме роднага склону: На небе ні хмурынкі. У лесе ні гуку.

Часціца ані служыць для ўзмацнення адмаўлення, перадае боль-

шую, чым часціца ні, экспрэсію, набывае ў кантэксце значэнне 'ніколькі',

'нічуць', 'зусім': Маўчаць хваіны, ані зыку, не шэпне гэты бор-музыка (К-

с).

Часціца ні мае сцвярджальнае значэнне з адценнем узмацнення,

калі ўжываецца ў даданых частках складаназалежнага сказа ў спалучэнні

са злучальнымі словамі – займеннікамі і прыслоўямі дзе ні, хто ні, што

ні, куды ні, як ні, які ні і інш. (у такіх спалучэннях можа быць і часціца

бы(б): дзе б ні, хто б ні, куды б ні і інш.): Куды ні глянь – усё бялютка

(К-с). Дзе б мы ні былі, якія б краіны нас ні паклі-калі, мы ўсё роўна бу-

дзем сніць адну-адзіную дарогу, якая вядзе нас да роднай хаты (Я.С).

Пытальныя часціцы ці, хіба, няўжо, а, га, ну служаць для выра-

жэння пытання і афармлення пытальных сказаў. Пытальныя часціцы

(асабліва ў рытарычных пытаннях) могуць надаваць выказванню розныя

эмацыянальныя і мадальныя адценні – радасці, захаплення, упэўненасці,

няўпэўненасці, сумнення, меркавання і інш.: Ці ў цудоўную гэту краіну

ўступіць, ці яе абысці, абмінуць стараной, не парушыўшы гэты спра-

двечны спакой? (М.Т.). Хіба можна так доўга трымаць крыўду на Ядві-

сю? (К-с). Няўжо, няўжо мінулася расстанне? (Кір.).

Параўнальныя часціцы быццам, бы, як быццам, нібы, як бы, быц-

цам бы ўжываюцца пры супастаўленні падобных прадметаў, з'яў, дзеян-

няў, але часта прадмет параўнання бывае толькі ўмоўны; у сказе выража-

ецца меркаванне, сумненне, няўпэўненасць: Увайшлі ў сяло і быццам

нырнулі пад цёмную павець: уся вуліца была абсаджана старымі ліпамі

(Кудр.). Там, у высокай недасяжнасці, не спалі, глядзелі зоры. Яны нібы

далучалі да нечага недасяжнага, вечнага (I.М.).

Мадальна-валявыя часціцы бы(б), ня-хай(хай), давай(давайце),

дай(дайце), ну, ану (а ну), бадай, такі выражаюць волю гаворачай асобы.

Часціцы бы (б), няхай (хай), дай (дайце), давай (давайце) служаць

для ўтварэння формы ўмоўнага або загаднага ладу дзеясловаў, выража-

юць пабуджэнне да дзеяння, пажаданне, перасцярогу, просьбу, прапано-

ву: Каб на кожным слове ставілі таўро праўды, напэўна, лягчэй і

святлей нам жылося б на свеце (М.Т.). Давай з табой паслухаем, як гай

спявае песню нам (Панч.).

Часціца ну можа надаваць выказванню розныя мадальныя адценні

– пабуджэнне да дзеяння, прапанову, пажаданне, згоду або нязгоду, пака-

звае на вывад, заключэнне: «Ну, давай, жыва! Выходзьце!» – пачулася

каманда (В.Б.). «Ну то добра, сядайце. Паслухайце песню!» – сказаў

дзед (Каратк.).

Часціца ану (а ну) выражае пабуджэнне да дзеяння, патрабаванне,

катэгарычны загад: Давайце за працу, ану, жыва! (Шам.). А ну давай,

брат, запрабуем, які тут сок на новым месце? Мо з хлебам можна яго

есці? (К-с).

Часціца такі сцвярджае рэальны факт, бясспрэчнасць з'явы, дзеян-

ня: Мачаха, збітая трохі папрокам за Ганніну бяду, у якой яна чула сябе

такі вінаватаю, момант шукала, што б такое сказаць (I.М.). Папаліся-

такі добра, сярод поля, з канём (В.Б.).

Часціца бадай ужываецца для выражэння пажадання з адценнем

жарту, іроніі, часта выкарыстоўваецца ў кленічах: Бадай жа ты прапаў,

мой мілы! Усё сапсаваў, бадай ты знік! (К-с).

Да мадальна-валявых прымыкаюць часціцы, якія выражаюць адно-

сіны да верагоднасці выказвання – наўрад, наўрад ці, бадай, бадай што:

Васіля таміла прадчуванне, што і Апейка наўрад ці паможа чым-

небудзь (I.М.). Тут, на ўсходзе Беларусі, растуць бадай што найлепшыя

бары, звонкія, прапахлыя жывіцай (Каратк.).