Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
502
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Мадальныя словы.Мадальнасць і сродкі яе выражэння

Мадальнасць (лац. modus – спосаб, мера) – паняційная (семантыка-

граматычная) катэгорыя, што выражае адносіны зместу выказвання да

яго рэальнага ажыццяўлення, якія вызначаюцца аўтарам выказвання.

Мадальнасць, такім чынам, адлюстроўвае і суб'ектыўныя і аб'ектыўныя

адносіны чалавека да тых ці іншых з'яў рэчаіснасці.

Мадальнасць – катэгорыя ўнутрана вельмі разнапланавая; у бела-

рускай мове выражаецца марфалагічнымі, сінтаксічнымі і лексічнымі

сродкамі.

Марфалагічным сродкам выражэння мадальнасці выказвання з'яў-

ляюцца формы ладоў дзеяслова, з дапамогай якіх перадаюцца разнастай-

ныя мадальныя значэнні: рэальнасць – нерэальнасць дзеяння, яго

магчымасць – немагчымасць, неабходнасць, пажаданасць – непажа-

данасць, упэўненасць – няўпэўненасць у яго ажыццяўленні; загад, прось-

ба, парада, папярэджанне і г. д.: Я быў бы шчаслівы бязмерна, калі б уда-

лося мне здзейсніць надзеі маіх настаўнікаў і сяброў (М.Т.). Назад бы

вярнуцца ў сад маленства (Р.Б.). Раскладайце, паліце купалля агні!

(Гіл.). Віруй, жыццё! Сцялі імклівых дзён сцяжынкі (Л.Д.).

Сінтаксічныя сродкі выражэння мадальнасці наступныя:

разнастайныя тыпы пабочных і ўстаўных слоў, словазлучэнняў і

сказаў: Спявайце, юныя паэты! Магчыма, вам якраз і здзейсніць дзядоў

вялікі запавет (Гіл.). Век не пражыць – гэта ведае кожны – без непа-

кою, без дум і турбот (Кір.);

апавядальныя (сцвярджальныя, адмоўныя), пытальныя, пабуджаль-

ныя і клічныя сказы: Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на

яве і ў сне (Куп.). Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус за-

біць трывогу аб той мове, якой азваўся беларус? (Куп.). Суджана, стаў-

лена пад перакладзіны, сечана, палена, а не аддадзена, не парастрачва-

на і не раскрадзена роднае слова (Луж.). Цаніце! Высока пачуцці цаніце!

Як дзеці, не цешцеся мілай маной! (Бач.).

Мадальнасць выказвання можа быць выражана лексічна (праз се-

мантыку розных часцін мовы):

назоўнікамі тыпу праўда, самота, выпадковасць, сумненне, магчы-

масць;

прыметнікамі – рады, упэўнены, абавязковы, правільны;

дзеясловамі – сумнявацца, запэўніваць, сцвярджаць, адмаўляць;

інфінітывам у спалучэнні з дзеясловамі, якія выражаюць

магчымасць, неабходнасць, жаданне, імкненне і г. д.: хачу вучыцца,

стараўся не адставаць, загадаў спяшацца, мусіў прызнацца, не мог

успомніць;

інфінітывам у спалучэнні са словамі катэгорыі стану: нельга сум-

нявацца, трэба працаваць, можна меркаваць, добра адпачываецца;

часціцамі ага, так, не, хіба, няхай (хай), няўжо, як бы і інш.:

Няхай на свеце праўда пераможа (К-с). Няўжо зноў пачнецца гэты ха-

лодны і нудны дождж? (А.М.). Хай сонца не гасне, хай свецяцца зоры!

Хай родная мова заўсёды жыве! (ЛіМ).

Менавіта значэнне мадальнасці аб'ядноўвае названыя лексіка-гра-

матычныя разрады слоў у адну лексіка-семантычную групу, нягледзячы

на тое, што кожнае слова мае ўсе прыметы той часціны мовы, да якой ад-

носіцца.

Як лексічны сродак выражэння мадальнасці выступаюць і мадаль-

ныя словы, якія аб'ядноўваюцца ў асобную часціну мовы на аснове агу-

льнасці іх лексічнага значэння, граматычных уласцівасцей і функцый:

безумоўна, бясспрэчна, напэўна, мабыць, можа, магчыма, вядома,

здаецца, праўда, відаць і інш. Паплыў бы я, здаецца, хмаркі, разам з вамі

(К-с). Пачаў церушыць халодны дождж, які сабраўся, мабыць, на ўсю

ноч, а можа і на болей (Лыньк.). Нарэшце прыходзіў і вечар (К.Ч.). Не

цяжка ў бары заблудзіцца, вядома, таму, хто не знае бароў (Пр.).