Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 7 (2 гадзіны)

(выконваецца самастойна ў якасці дамашняга задання)

Тэма " Выкарыстанне агульпых паказальнікаў бібліяграфічных

дапаможпікаў для вывучэпня бібліяграфічнай забяспечанасці

асобных галін ведаў, комплексных тэм"

Мэта: выкарыстоўвагочы розныя бібліяграфічныя дапаможнікі, набыць навыкі аналізу бібліяграфічнай забяспечанасці асобных галін ведаў і комплексных тэм.

Заданне: авалодаць метадам бібліяметрычнага аналізу бібліяграфічнай прадукцыі і вызначыць забяспечанасць рознымі відамі бібліяграфічных дапаможнікаў пэўных тэм, галін ведаў.

Методыка выканання. Кожны студэнт выбірае адну з пераліку тэм і, выкарыстоўваючы паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў (штогоднік "Паказальнік бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі", "Кніжны летапіс", "Летапіс часопісных артыкулаў", перспектыўныя планы выданняў бібліяграфічных дапаможнікаў бібліятэкамі рэспублікі, а таксама "Паказальнік неапублікаваных спіскаў і картатэк, складзеных бібліятэкамі Беларусі", усе за апошні год выпуску), павінен высветліць і прааналізаваць паток бібліяграфічнай прадукцыі па ніжэйпералічаных параметрах. Пры аналізе да пунктаў 2—9 неабходна прывесці колькасць дапаможнікаў кожнага віду (1—2 прыклады).

Схема аналізу

1. Колькасныя паказчыкі патоку бібліяграфічных матэрыялаў:

а) колькасць апублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў;

б) колькасць неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў.

2. Віды спецыяльных бібліяграфічных дапаможнікаў у залежнасці ад мэтавага і чытацкага прызначэння (з прыкладамі):

а) навукова-дапаможныя;

б) прафесійна-вытворчыя;

в) рэкаыендацыйныя.

3. Віды бібліяграфічных дапаможнікаў у залежнасці ад функцыянальна-мэтавага прызначэння:

а) перспектыўныя;

б) бягучыя;

в) рэтраспектыўныя.

4. Віды спецыяльных бібліяграфічных дапаможнікаў у залежнасці ад зместу аб'ектаў бібліяграфавання:

а) шматгаліновыя;

б) галіновыя;

в) тэматычныя;

г) персанальныя;

д) краязнаўчыя.

5. Віды бібліяграфічных дапаможнікаў у залежнасці ад формы аб'ектаў бібліяграфавання (віды адлюстроўваемых дакументаў):

а) дапаможнікі, якія адлюстроўваюць асобныя віды дакументаў (напрыклад, аўтарэфераты дысертацый, інфармацыйныя лісткі);

б) дапаможнікі, якія адлюстроўваюць друкаваную прадукцыю пэўнай установы;

в) дапаможнікі, якія адлюстроўваюць змест часопісаў;

г) дапаможнікі, якія адлюстроўваюць дакументы, незалежна ад іх унутранай формы.

6. Віды бібліяграфічных дапаможнікаў у залежнасці ад месца захоўвання дакументаў:

а) звязаныя з пэўным фондам бібліятэкі;

б) не звязаныя з пэўным фондам бібліятэкі.

7. Віды бібліяграфічных дапаможнікаў у залежнасці ад спосабу бібліяграфічнай характарыстыкі:

а) сігнальныя;

б) анатаваныя;

в) рэфератыўныя;

г) аглядныя.

8. Тьшы дапаможнікаў:

а) паказальнікі;

б) спісы;

в) агляды;

г) паказальнікі да вьідання.

9. Віды бібліяграфічных дапаможнікаў у залежнасці ад выдавецкай формы:

а) самастойныя формы бібліяграфічных дапаможнікаў:

• выдадзеныя;

• неапублікаваныя.

б) несамастойныя формы бібліяграфічных дапаможнікаў:

• прыкніжныя;

• унутрычасопісныя;

• прыартыкульныя.

У канцы работы неабходна зрабіць вывады аб стане бібліяграфічнай забяспечанасці галіны ведаў, тэмы.

Пералік тэм:

• Беларуская мова.

• Беларускае літаратуразнаўства.

• Эканоміка Беларусі.

• Гісторыя Беларусі.

• Вышэйшая адукацыя.

• Методыка выкладання прадметаў у агульнаадукацыйнай школе.

• Арганізацыя вучэбнай работы ў агульнаадукацыйнай школе.

• Грамадзянскае права.

• Філасофія.

• Хрысціянства.

• Фальклор.

• Этнаграфія.

• Тэатральная творчасць.

• Музыка.

• Жывапіс і графіка.

• Батаніка.

• Геалогія і геафізіка.

• Гігіена асобы.

• Рукапісы і рэдкія кнігі.

Рэкамендуемая літаратура: 6, 11.