Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 14 (4 гадзіны) Тэма: “Фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі

з выкарыстаннем прэзентацыйных матэрыялаў”

Мэта: набыць навыкі падрыхтоўкі прэзентацыйных матэрыялаў з мэтай іх выкарыстання пры фарміраванні бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі.

Задачы: - набыць навыкі выкарыстання сучаснай інфармацыйнай тэхналогіі стварэння прэзентацыйных матэрыялаў з дапамогай камп’ютэрнага праграмнага забеспчэння “Power Point” у бібліяграфічнай дзейнасці;

  • авалодаць тэхналогіяй фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі з выкарыстаннем прэзентацыйных матэрыялаў.

Заданне: на прыкладзе прапануемай прэзентацыі [“База даных “Навука Беларусі ў асобах” ЦНБ НАН Беларусі”] стварыць прэзентацыйныя матэрыялы з дапамогай камп’ютэрнага праграмнага забеспячэння “Power Point”, якія рэкламуюць, прапагандуюць, паведамляюць пра з’явы бібліяграічнай практыкі: бібліяграфічныя прадукты і паслугі, прапануемыя бібліятэкамі розных тыпаў для розных катэгорый карыстальнікаў інфармацыі.

Методыка выканання:

Студэнты самастойна выбіраюць тэму прэзентацыі (ДБА бібліятэкі, асобныя картатэкі, каталогі, бібліяграфічныя выданні і БД, даведачныя выданні, бібліяграфічныя паслугі бібліятэк, выкарыстанне электронных рэсурсаў і г.д.). аналізуюць яе актуальнасць, чытацкае прызначэнне, глыбіню прапрацоўкі, аб’ем матэрыялу. Пасля выбару тэмы вызначаюць ключавыя этапы стварэння прэзентацыі, распраоўваюць план прэзентацыі. Асноўныя моманты прэзентацыі пажадана прадставіць ў выглядзелінейнай структуры.

Неабходная колькасць слайдаў у прэзентацыі – 9-10, напаўненне залежыць ад зместа прэзентацыі.

Для работы з Power Point неабходна запусціць праграму з дапамогай стандартных спосабаў, прынятых у аперацыйнай сістэме Windows.

Стварэнне прэзентацый.

Працэс стварэння прэзентацыі ў Microsoft Power Poiht складаецца з такіх дзеянняў, як выбар агульнага афармлення, дабаўленне новых слайдаў і іх змесціва, выбар разметкі слайдаў, змяненні пры патрэбнасці афармлення слайдаў, змяненні каляровай схемы, ужыванне шаблонаў афармлення і стварэння такіх эфектаў, як эфект анімацыі пры дэманстрацыі слайдаў.

Стварэнне прэзентацыі з дапамогай пустых слайдаў.

  1. На панэлі прыладаў Стандартная вылучыць каманду Создать.

  2. Калі патрабуецца захаваць стандартны макет для першага слайду, перайдзіце да кроку 3. Калі макет першага слайду павінен быць іншым, у панэлі задачаў Разметка слайда вылучыце патрэбны макет.

  3. На слайдзе патрэбна ўвесці неабходны тэкст.

  4. Для ўстаўкі новага слайду на панэлі вылучыце каманду Создать слайд і вылучыце патрэбны макет.

  5. Для кожнага новага слайду паўтарыце крок 4, і дадайце на іх усе патрэбныя элементы і эфекты.

  6. Па заканчэнні ў меню Файл вылучыце каманду Сохранить, азначце імя створанай прэзентацыі і націсніце кнопку Сохранить

Шаблоны афармлення

Microsoft Power Point дае мажлівасць стварыць шаблоны афармлення, якія могуць ужывацца ў прэзентацыі, каб надаць ей скончаны, прафесійны выгляд.

Канструктар слайдаў дазваляе рабіць папярэдні прагляд і ўжываць шаблоны пры афармленні прэзентацыі. Вылучаны шаблон можа ўжывацца да ўсіх слайдаў або толькі да вызначаным з іх. Апроч таго, пры фармленні адной і той жа прэзентацыі могуць выкарыстоўвацца некалькі тыпаў шаблонаў.

Дабаўленне шаблона афармлення

  1. У панэлі задачаў Конструктор слайдов вылучыце Шаблон оформленія, які патрабуецца ўжыць. Вызначаны шаблон будзе прыменены для ўсіх слайдаў.

  2. Для ўжывання асобнага шаблона да асобнага слайду вылучыце нарыс гэтага слайду ў меню Слайды, на панэлі Дизайн слайдов Шаблоны формления вылучыце неаабходны шаблон и праз прапануемае меню націсніце Применить к выделенным слайдам.

Выбар эфекта змены слайдаў.

  1. У меню Показ слайдов вылучыце каманду Смена слайдов.

  2. У спісе вылучыце патрэбны эфект смены слайдаў.

  3. Націсніце кнопку Применить ко всем слайдам.

  4. Каб адрэгаваць хуткасць пераходу слайдаў у меню Изменить переход вылучыь неабходную хуткасць і націсніце кнопку Применить ко всем слайдам.

  5. Настроіць інтэрвал змены слайдаў трэба ў меню Смена слайдов выбраў або По щелчку або Автоматически после і націснуў кнопку Применить ко всем слайдам. Можна ўсталяваць абодва патрабавання: па націску мышы і аўтаматычна пасля. У гэтым выпадку смена слайдаў здяйсняецца ў залежнасці ад таго, што адбудзецца раней.

  6. Для ўжывання асобнага эфекта змены слайдаў, хуткасці змены слайдаў, гука змены слайдаў, часу паказа слайда для асобнага слайда вылучыце нарыс гэтага слайду ў меню Слайды, на панэлі вылучыце неабходны эффект і націсніце Применить к образцу.

Анімацыя тэксту і аб’ектаў.

  1. У меню Показ слайдов вылучыце каманду Схемы (эффекты) анимации.У меню задачаў Дизайн слайда вылучыце з спісу Применить да слайдаў схему анімацыі. Калі схему анімацыі патрабуецца ўжыць да ўсіх слайдаў, націсніце кнопку Применить для всех слайдаў.

  2. Каб прымяніць схему анімацыі для асобнага слайда, вылучыце патрэбны слайд, вызначце патрэбны эффект і націсніце кнопку Применить к образцу.

  3. Для папярэдняга прагляда эфектаў анімацыі слайду націсніце кнопку Просмотр.

Даданне гукавых эфектаў

Для дадатку гукавых эфектаў або аб’ект павінны ўжо ўтрымліваць анімацыб. Вылучыце на слайдзе тэкст або аб’ект, у які будзе дададзены гукавы эффект. У меню Вставка вылучыце каманду Фильм и звук – Звук из коллекции картинок, выбярыце неабходны гук.

Ужыванне каляровых схем на слайдах

На панэлі прыладаў націсніце значок Конструктор і ў меню задачаў вылучыце пункт Цветовые схемы. Для ўжывання каляровай схемы на вызначанай каляровай схеме ў прапануемам меню націсніце патрэбнае (Применить к образцу, Применить ко всем слайдам, Применить к выделенным слайдам).

Для прагляду завершанай прэзентацыі націсніце Начать показ у меню Показ слайдов.