Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 10 (2 гадзіны)

Тэма "Складанне прадметнага паказальніка

да інфармацыйнага выдання"

Мэта: замацаванне ведаў аб даведачна-метадычным апараце дапаможніка, практычнае авалоданне навыкамі прадметызацыі першасных дакутяентаў.

Заданне: скласці прадметны паказальнік да аднаго з раздзелаў "Кннжной летоішсм" Расійскай кніжнай палаты.

Методыка выканання. Работа складаецца з двух этапаў:

1) выбарка прадметных рубрык (ПР) з бібліяграфічных запісаў і

2) афармленне прадметнага паказальніка.

Выбарка ПР ажыццяўляецца з загалоўка бібліяграфічнага запісу, змешчанага ў вызначаным паказальніку. Кожная ПР запісваецца з указаннем нумара бібліяграфічнага запісу. Складаецца рабочая картатэка. ПР можа складацца з адной ці некалькіх лексічных адзінак (ЛА), выражаных асобнымі словамі ці словазлучэннямі натуральнай мовы, і змяшчаць кароткую фармулёўку прадмета (факта, падзеі, аспекту і г. д.), які разглядаецца ў дакуменце. Адрозніваюць простую (з адной ЛА) і складаную (з некалькіх ЛА у выглядзе адзінага словазлучэння) прадметную рубрыку. Складаная прадметная рубрыка можа быць шматчленнай: гэта значыць мець загаловак і падзагалоўкі (падрубрыкі), адасобленыя ад загалоўка раздзяляльным знакам. Падзагалоўкі запісваюцца з малой літары. Па ступені канкрэтызацыі прадмета і яго аспектаў неабходна выдзеліць адэкватныя і абагульняючыя ПР. Першыя адлюстроўваюць аб'ём паняцця, найбольш дакладна адпавядаюць аб'ёму паняцця аб прадмеце дакумента. Другія перадаюць аб'ём паняцця болып шырокі, чым аб'ём паняцця аб прадмеце дакумента. У ПР можна выкарыстоўваць інверсію, гэта значыць змяненне прамога парадку слоў для выдзялення слова, якое нясе максімальную сэнсавую нагрузку (напрыклад, "бібліятэкі, тэхнічныя"). Для ўзаемасувязі ПР трэба выкарыстоўваць сістэму спасылак: "гл. таксама" і "гл.". Спасылка "гл. таксама " выкарыстоўваецца для сувязі бліжэйшых родавых паняццяў з відавым (ад агульнага да асобнага) і наадварот; спасылка "гл." — для адсылкі ад скарочанай формы загалоўка да поўнай; ад сінонімаў, не прьшятых у якасці загалоўка ПР ці падрубрыкі, а таксама ад адхіленай складальнікам формы напісання ПР да прынятай.

Пасля складання рабочай картатэкі неабходна яшчэ раз праверыць дакладнасць выбаркі і запісу ПР, наяўнасць адсылак да тэксту дапаможніка. Матэрыял картатэкі афармляецца на асобных аркушах у выглядзе дапаможнага паказальніка, які здаецца выкладчыку на праверку.

Лабараторная работа 11 (6 гадзін)

Тэма "Падрыхтоўка бібліяграфічнага дапаможніка

ў аўтаматызаваным рэжыме"( у выглядзе БД)

Мэта: замацаваць тэарэтычныя веды студэнтаў па пытаннях тэхналогіі і методыкі падрыхтоўкі тэматычнага бібліяграфічнага дапаможніка і авалодаць практычнымі навыкамі падрыхтоўкі бібліяграфічнага дапаможніка як у традыцыйным, так і ў аўтаматызаваным рэжымах.

Заданне: работа складаецца з дзвюх частак: 1)падрыхтоўкі тэматычнага бібліяграфічнага навукова-дапаможнага паказаль-ніка ў карткавай форме, 2) падрыхтоўкі электроннага бібліяграфічнага дапаможніка на аснове бібліяграфічнай базы даных.

Методыка выканання. Частка 1. Падрыхтоўка навукова-дапаможнага тэматычнага бібліяграфічнага дапаможніка ў карткавай форме як асновы для стварэння бібліяграфічнай базы даных.

Студэнты выбіраюць адну з галін ведаў, па якой будзе стварацца БД. У межах гэтай галіны ведаў кожны студэнт выбірае тэму БД. Па абранай тэме студэнты выяўляюць дакументы па розных крыніцах інфармацыі: каталогах, картатэках бібліятэк, базах даных, крыніцах дзяржаўнай і навукова-дапаможнай бібліяграфіі, галіновых перыядычных выданнях. Пры адборы дакументаў студэнты павінны зыходзіць з таго, што складаецца навукова-дапаможны паказальнік. У сувязі з гэтым пры адборы дакументаў па відах выданняў у залежнасці ад грамадскага прызначэння павінны ўключацца афіцыйныя, навуковыя, вытворчыя, даведачныя і інфармацыйныя выданні; па структуры выданняў — кнігі, аналітычныя матэрыялы з выданняў. неапублікаваныя дакументы; па моўнай прымеце — на беларускай, рускай і замежных мовах; па храналагічных межах — за апошнія два— тры гады. Аб'ём картатэкі — 30 дакументаў.

Пасля выяўлення кожны дакумент праглядваецца, праводзіцца яго агульны бібліяграфічны аналіз, складаецца даведачная анатацыя, вызначаюцца класіфікацыйныя індэксы па УДК ці ББК.

Пры групоўцы матэрыялу выкарыстоўваецца тэматычны спосаб для выдзялення асноўных раздзелаў і падраздзелаў паказальніка (павінна быць не менш трох раздзелаў). Унутры раздзелаў спосаб групоўкі — па алфавіце назваў і прозвішчаў аўтараў.

Да паказальніка складаецца даведачаа-метадычны апарат: прадмова, прадметныя, геаграфічныя і імянныя рубрыкі, якія з'яўляюцца асновай адпаведных дапаможных паказальнікаў.

3 падрыхтаванай тэматычнай картатэкай студэнты прыступаюць да выканання другой часткі работы.

Частка 2. Падрыхтоўка бібліяграфічяага паказальніка на аснове бібліяграфічнай базы даных.

Паслядоўнасць аперацый

1. Уваходзім у "Маrс 3.4", на панелі выбіраем файл "Absmarc.ехе", "Ввод".

2. У рэжыме "Сервис" выбіраем "Создание", "Ввод".

3. Уводзім імя базы з чатырох англійскіх сімвалаў, "Ввод". (Пераходзім да фарміравання ВД, для чаго неабходна выбраць пералік палёў.)

Выбар палёў

4. Выходзім у "Настройку", выбіраем "Создание", "Ввод".

5. Выбіраем неабходныя палі. Калі поле непатрэбнае, то ўстанаўліваем на ім курсор і націскаем "Delete". Калі неабходна поле перанесці, націскаем "Іпзегі", ставім курсор на патрэбнае поле, "Ввод". Калі поле мае расшырэнне, націскаем "Ввод"; F5. Непатрэбныя элементы, перанесеные з расшырэння, выдаляем "Delete".

Рэкамендуем выбрать наступныя палі:

• "Автор"

• "Коллективный автор". F4 дазваляе рэдагаваць поле "Другие авторы" і ўвесці "Коллективный автор".

• "Название". 3 расшырэння аставіць: "Параллельное название"; "Продолжение названия" (даецца інфармацыя аб падзагаловачных даных; адказнасць).

• "Сведения об издании". 3 расшырэння аставіць: "Основные сведения об издании".

• "Выходные данные". 3 расшырэння аставіць: "Место издания"; "Издательство"; "Дата издания".

• "Количественная характеристика". 3 расшырэння аставіць: "Объем"; "Иллюстрации"; "Сопроводятельный материал".

• "Серия".

• "Примечания". Тут пішуцца год, нумар часопісаў, газет, старонкі артыкулаў.

• "Библиография".

• "Источник информации". 3 расшырэння пераносім усё.

• "Аннотация".

• "Ключевые слова".

Ключавыя словы ўводзім з умоўнымі меткамі для будучых дапаможных паказальнікаў: +Аўтар *Геаграфічная рубрыка #Прадметная рубрыка. Пасля ўводу аўтара з'явіцца таблічка "Форммровать новый элемент? Да, нет". Выбрать "Да", "Ввод". Тое ж паўтарыць пасля ўводу геаграфічнай рубрыкі. Калі далей фарміраваць новы элемент не трэба, гэта значыць, што больш ключавых словаў не плануецца, то неабходна выбрать адказ "Нет".

• "Индекс УДК".

• "Индекс ББК".

• "Основная рубрика".

3 поля "Тематические рубрики" пераносім усё. 3 расшырэння астаўляем толькі поле "Основная рубрика". У гэта поле ўносяцца умоўныя лічбавыя нумары раздзелаў будучага бібліяграфічнага паказальніка: 100, 200, 300 ...

6. Закончылі фарміраванне палёў. Націснуць "Еsс".

7. Выходзім у рэжым "Настройка", націснуць ''Сохранить", "Ввод".

8. На экране з'явіцца надпіс: "D: 620/ Маrс 3.4/Config.ABS уже существует. Переписать Д/Н". Націскаем "да" (рускую літару "д" на клавіятуры).

9. Выходзім у "Сервис", выбіраем "Загрузка", "Ввод".

10. На экране з'явіцца таблічка: "База даных не содержит документов", "Ввод".

11. Пачынаем уводзіць бібліяграфічныя запісы. Увага! Перад уводам розных відаў выданняў неабходна ўстанавіць адпаведны фармат. Перад уводам манаграфічных выданняў націскаем камбінацыю клавіш Alt+F2; перад уводам артыкулаў — Аlt+FЗ; перад уводам зборнікаў — Аlt+F4.

12. Пасля ўводу кожнага дакумента націскаем F2 — "Сохранить".

13. Калі пры ўводзе дапушчаны памылкі, націскаем F4 — для карэктыроўкі.

14. Для ўводу новага дакумента націскаем FЗ.

Фарміраванне тэксту паказальнік

15. Пасля ўводу ўсіх дакументаў гартаем "Page down" ці "Page up" кожны бібліяграфічны запіс і адзначаем неабходныя для будучага паказальніка націскам камбінацыі клавішаў "Alt+Н". У левым ніжнім вуглу экрана з'явіцца * (зорачка).

16. Затым аб'ядноўваем вызначаную сукупнасць націскам камбінацыі клавішаў "Аlt+S". У левым ніжнім вуглу экрана з'явяцца лічбы 1-1 ... першая з якіх паказвае нумар дакумента ў адабраным масіве, а другая - нумар дакумента ў сфарміраванай БД. Прагартаўшы БЗ, непатрэбныя можна выдаліць "Delete".

17. Сфарміравалі масіў для бібліяграфічнага паказальніка. Праводзім групоўку бібліяграфічных запісаў. Выходзім у "Сервис", выбіраем "Сортировку", "Ввод".

18. Цяпер неабходна здзейсніць фарміраванне раздзелаў паказальніка і групоўку БЗ па алфавіце аўтараў і назваў. Выходзім у пералік палёў, выбіраем "Основную рубрику", "Ввод". З'яўляецца таблічка "Текст. Число", выбіраем "Число", "Ввод".

19. Паўтараем гэту аперацыю (пункт 18), выбраўшы ў пераліку палёў рубрыку "Автор", затым "Название". Аднак цяпер на таблічцы "Текст. Число" неабходна выбрать "Текст", затым "Связанное". Послядоўнасць увода будзе: "автор — текст _связанное — ввод"; "название — текст — связанное — ввод".

20. Націснуць F7 (сортировка) — адбываецца фарміраванне структуры паказальніка па раздзелах і групоўка БЗ па алфавітным прынцыпе. З'яўляецца таблічка "Успешное завершение", націснуць "Ввод".

Афармленне паказальніка

21. Націснуць F6 — "Выходные форматы" и выбрать "Указатель", "Ввод". Можа з'явіцца таблічка "Выводить рубрики?" Адказаць"Да".

22. На экране з'яўляецца патрабаванне ўвесці загаловак (ці ўвесці верхні загаловак). Можна ўвесці назву паказальніка ці мінімум дзве любые літары, націснуць "Еsс". Могуць з'явіцца таблічкі "Дозаписать", "Переписать". Выбрать "Переписать", "Ввод".

23. На экране з'яўляецца патрабаванне ўвесці ніжні загаловак. Увесці мінімум дзве іншыя любыя літары, націснуць "Еsc".

24. На экране таблічка "Указатель сформирован. Печатать?". Выбрать "Нет", "Ввод". Націснуць "Еsс" 2 разы.

25. Выйсці ў рэжым "Файлы", выбрать "Просмотр". (Тэкст можна рэдагаваць у пазіцыі рэдагавання файла.) У пераліку тэкставых файлаў выбраць файл "ukaz.txt", "Ввод". Можна праглядзець правільнасць структуры паказальніка . Націснуыь "Еsс".

Фарміраванне дапаможных паказальнікаў

26. Для фарміравання дапаможных паказальнікаў выходзім у "Сервис", "Ввод". Выбіраем "Быстрый поиск", "Ввод". Выбіраем "Ключевые слова", "Ввод". Выбіраем "Словарь", "Ввод".

27. Націснуць F7, з'явіцца запіс "Ждите, мдет формирование словаря", затым запіс "Подготовка к быстрому поиску закончена", "Ввод". Націснуць F6 — "Выходные форматы".

28. Націснуць Сtrl +F7. З'явіцца запіс "Ключевые слова" ў левым баку экрана. На ніжняй панелі ў ліку запісаў запіс F6 — "печать АПУ" і F9 — "словарь". Націснуўшы F9, можам праглядзець атрыманы слоўнік, а націснуўшы F6, — аформіць дапаможныя паказальнікі. Націснуць F6.

29. Праглядзець атрыманы дапаможны паказальнік можна ў рэжыме "Файлы" — "Просмотр". Для гэтага націснуць "Еsс" (2 разы), выбрать "Файлы", "Просмотр файла". 3 пераліку прапанаваных файлаў выбрать файл, імя якога складаецца з назвы самой БД, лічбаў "653а.txt;", "Ввод". Калі атрыманы вынік задавальняе, пераходзім да заключнага этапу афармлення бібліяграфічнага паказальніка.

Аб'яднанне тэксту паказальніка з дапаможнымі

паказальнікамі. Афармленне даведачна-метадычнага апарату

дапаможніка

30. Неабходна загрузіць файлы паказальніка ў тэкставы рэдактар WD, Word ці іншы.

Калі працуем з рэдактарам Word, неабходна спачатку ўвайсці ў Word, загрузіць. Затым "файл" адкрыць. 3 пераліку файлаў: "Тип файла — текстовые". Каталог Маrс і дыск С. Націснуць "Ввод". З'явіцца табліца "Преобразовать файл". Адкрыць фармат "Текст МS-DOS", "Ввод". Для аб'яднання двух файлаў неабходна іх паслядоўна адкрыць і ці ўпарадкаваць і перанесці з дапамогай мышы змест аднаго файла ў другі, ці патрэбны тэкст аднаго з файлаў выдзеліць і загрузіць у абменны буфер, а потым, адкрыўшы патрэбны тэкст і паставіўшы курсор на неабходнае месца, з абменнага буфера перанесці ў адпаведнае месца выдзелены фрагмент.

Калі працуем з рэдактарам WD, то неабходна выйсці з Маrс 3.4 на панель Norton Commander і знайсці ў гэтым каталогу файл пад назвай "ukaz.txt", набраўшы на командным радку (унізе): "WD ukaz.txt", "Ввод". Яшчэ адзін спосаб: загрузіць паказальнік у рэдактар. Трэба выдзеліць на панелі з дапамогай курсора файл "ukaz.txt", набраць WD на камандным радку, націснуць клавішу Ctrl + "Ввод". Працуем у рэдактары: уводзім і афармляем тытульны ліст, адваротны бок тытульнага ліста, прадмову, назвы раздзелаў.

31. Калі працуем ў рэдактары WD, то для аб'яднання файлаў тэксту бібліяграфічнага паказальніка і яго дапаможных паказальнікаў ("ukaz.txt" з "имя базы + 653а.txt") трэба паставіць курсор ў тую частку дакумента, у якую будзе ўнесены дапаможны паказальнік і паслядоўна націснуць клавішы: Ctrl (не адпускаць) + К (адпусціць) + R. З'явіцца запіс уверсе "Читать блок из файла - **". Націснуць "Ввод" ці можна набраць **, ці дакладны шлях і імя файла "названне + 653аю.txt", "Ввод". Каб зрабіць аднародным тэкст аб'яднаных файлаў, неабходна націснуць клавішы: Ctrl (не адпускаць) + К (адпусціць) + Н. Націснуць F2 — "сохранить". Выхад F10. Дапаможныя паказальнікі праглядзець, напісаць іх назвы, зрабіць неабходныя падрубрыкі і спасылкі тыпу гл., гл. таксама.

32. Праглядзець увесь паказальнік. Пасля канчатковага рэдагавання дапаможнік можна друкаваць на прынтары.