Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 3 (2 гадзіны)

Тэма " Крыніцы бягучай дзяржаўнай

бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі"

Мэта: замацаванне ведаў аб сістэме бягучых дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў Рэспублікі Беларусь, выяўленне іх эўрыстычных асаблівасцей.

Заданне: даць аналіз дзяржаўных бібліяграфічных дапаможнікаў і вызначыць іх пошукавыя магчымасці.

Методыка выканання. Кожны студэнт знаёміцца з прадстаўленымі выданнямі дзяржаўнай бібліяграфіі Рэспублікі Беларусь, робіць іх аналіз (дадатак 1), а затым адказвае на наступныя пытанні:

1. Пералічыць віды дакументаў, якія адлюстроўваюцца ў дзяржаўных бібліяграфічных дапаможніках.

2. У якім дзяржаўным бібліяграфічным дапаможніку адлюстроўваюцца звесткі аб праграмах, стандартах, вучэбна-метадычных дапаможніках, матэрыялах для службовага выкарыстання?

3. Дзе адлюстраваны аўтарэфераты дысертацый?

4. Па якім дапаможным паказальніку (і да якога дзяржаўнага дапаможніка) можна знайсці звосткі аб серыяльных выданнях, якія выйшлі ў Беларусі?

5. Па якім дапаможным паказальніку можна даведацца аб аўтарах кніг, прьювечаных жыццю і дзейнасці асобнага вучонага, пісьменніка і інш.?

6. У якіх дзяржаўных бібліяграфічных паказальніках адлюстроўваюцца звесткі аб рэцэнзіях на кінафільмы і спектаклі, што надрукаваны на старонках часопісаў і газет?

7. Па якім дзяржаўным паказальніку можна атрымаць звесткі аб эстампах, выдадзеных у Беларусі?

8. Якая схема класіфікацыі прымяняецца для групоўкі бібліяграфічных запісаў у "Кніжным летапісе"? У якіх яшчэ летапісах выкарыстоўваецца гэтая схема і чым яна адрозніваецца ад ББК?

9. Якім чынам вы будзеце ажыццяўляць пошук кніг, часопісных артыкулаў па пэўнай тэме?

10. Як можна знайсці звесткі аб кнігах, выдадзеных у Беларусі на замежных мовах? Прывядзіце прыклад дакумента, надрукаванага на польскай мове.

11. Якія элементы бібліяграфічнага апісання характэрны толькі для бібліяграфічнага запісу ў дзяржа>'ным бібліяграфічным паказальніку?

12. У якім раздзеле "Кніжнага летапісу" даецца інфармацыя аб асобна выдадзеных бібліяграфічных паказальніках?

13. Якім чынам можна даведацца, ці распісваюцца артыкулы з пэўнага часопіса ў дзяржаўным бібліяграфічным паказальніку?

14. Пералічыце спосабы раскрыцця зместу матэрыялаў у "Летапісе часопісных артыкулаў".

15. Якім чынам вы будзеце шукаць па "Летапісе друку Беларусі" матэрыялы, якія тычацца пэўнай краіны, напрыклад ЗША, Францыі, і як можна выявіць па органах бягучай нацыянальвай бібліяграфіі іншых краін матэрыялы пра Беларусь?

Лабараторная работа 4 (2 гадзіны)

Тэма "Крыніцы агульнай рэтраспектыўнай

бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі"

Мэта: пазнаёміцца з сістэмай дапаможнікаў агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі, навучыцца выкарыстоўваць іх у бібліяграфічным пошуку.

Заданпе: даць аналіз крыніц агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі і вызначыць іх пошукавыя магчымасці.

Методыка выканання. Кожны студэнт знаёміцца з прадстаўленымі дапаможнікамі агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дадаткам і аналізуе іх, а затым адказвае на наступныя пытанні.

1. Як можна ажыццявіць пошук звестак аб маніфестах, граматах, надрукаваных кірыліцай і выдадзеных у Беларусі ў XVII ст.?

2. Па якіх паказальніках і якім чынам можна ўстанавіць месцазнаходжанне кніг, выдадзеных у XIX ст. у Беларусі?

3. Як ажыццявіць пошук кніг, выдадзеных у XIX ст. у Беларусі на рускай мове і прысвечаных пэўнай тэме?

4. Як устанавіць звесткі аб беларускіх пракламацыях (нелегальных), якія выдаваліся ў XIX ст.?

5. Растлумачце на пэўных прыкладах спосаб пошуку звестак аб

а) перыядычных выданнях, якія выходзілі ў Беларусі ў 1860 г.;

б) часопісах па педагогіцы, якія выходзілі ў Беларусі ў 20— 30-я гады XX ст.;

в) газетах для моладзі, якія выходзілі ў 60-я гады XX ст.;

г) газетах, якія выдаваліся Акадэміяй навук Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны;

д) падпольных і партызанскіх газетах перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

6. Якім чынам можна знайсці беларускія выданні па агульных рэтраспектыўных паказальніках СССР і Расійскай Федэрацыі? (Прывесці прыклады.)

7. Якія ў перспектыве трэба ствараць у Рэспубліцы Беларусь крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі?