Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 5 (2 гадзіны)

Тэма "Крыніцы агульнай бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі"

Мэта: вывучыць перспектыўныя, бягучыя, рэтраспектыўныя паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў (ПБД) і навучыцца выкарыстоўваць іх для рашэння задач бібліяграфічнага пошуку.

Заданне: даць аналіз ПБД і вызначыць іх пошукавыя магчымасці.

Методыка выканання. Кожны студэнт знаёміцца з прадстаўленымі ПБД, дае іх аналіз (дадатак 1), а потым адказвае на пытанні.

1. У якіх дзяржаўных бібліяграфічных дапамо: аператыўна друкуюцца звесткі аб выпушчаных з друку бібліяграфічных дапаможніках?

2. Пералічыце выдавецкія формы бібліяграфічных дапаможнікаў, якія адлюстроўваюцца ў дзяржаўных бібліяграфічных паказальніках, якія вы назвалі ў лабараторнай рабоце №2. Назавіце раздзел, у якім даюцца звесткі аб асобна выдадзеных бібліяграфічных дапаможніках.

3. Назавіце асноўныя рэтраспектыўныя ПБД, якія адлюст-роўваюць бібліяграфічныя дакументы, выдадзеныя ў Беларусі.

4. Па якіх крыніцах можна ўстанавіць звесткі аб:

а) бібліяграфічных дапаможніках, прысвечаных вашаму гораду (вобласці, раёну);

б) бібліяграфічных матэрыялах, прысвечаных асобным дзеячам у розных галінах ведаў;

е) замежных бібліяграфічных дапаможніках, якія паступілі ў бібліятэкі Беларусі;

г) нумераваных выданнях (бягучых сігнальных бібліяграфічных дапаможніках, рэфератыўных часопісах, экспрэс-інфармацыі);

д) універсальных бібліяграфічных дапаможніках, якія выдаваліся ў рэспубліцы ў розныя гады XIX і XX стст.

5. Па якіх крыніцах і якім чынам (растлумачце на прыкладах) можна атрымаць звесткі аб:

а) часопісах, якія маюць пастаянныя бібліяграфічныя аддзелы;

б) дапаможніках, якія выдадзены ў Беларусі на англійскай мове;

в) бібліяграфічных выданнях, якія выдадзены ў Маскве ў 60-я гады XX ст. і прысвечаны мастацтву Беларусі.

6. Па якіх крыніцах можна вызначыць, у якія бібліятэкі лепш звяртацца, каб знайсці надрукаваныя матэрыялы аб Беларусі?

7. Па якіх крыніцах можна вызначыць бібліяграфічныя дапаможнікі, якія будзе выпускаць у наступным годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі?

8. Па якіх выданнях можна высветліць, ці маюцца ў бібліятэках Беларусі ўжо выкананыя даведкі на тэму "Мастацтва"? Якія бібліятэкі краіны выдаюць дапаможнікі аб неапублікаваных бібліяграфічных дапаможніках?

9. Па якіх крыніцах можна даведацца аб бібліяграфічных БД, генерыруемых і набываемых бібліятэкамі Беларусі?

Лабараторная работа 6 (2 гадзіны) Тэма: Бібліяграфічныя рэсурсы ў Internet

Мэта заняткаў: пазнаёміцца з асноўнымі бібліяграфічнымі рэсурсамі ў Internet, прадстаўленымі ў выглядзе каталогаў бібліятэк, зводных каталогаў, бібліяграфічных і рэфератыўных БД, засвоіць алгарытмы іх пошуку, прааналізаваць іх змястоўныя і пошукавыя магчымасці.

Ход выканання заняткаў:

  1. Запусціць браузер Internet Explorer

  2. Ажыццявіць пошук бібліяграфічных матэрыялаў, выкарыстоўвая магчымасці каталогаў Internet-рэсурсаў, пошукавых сістэм:

  • замежных:

Yahoo – (http:// www.yahoo.com);

Altavista – (http:// www.Altavista.com);

Google - (http:// www.google.com)

  • расійскіх:

list.ru (http:// www.list.ru);

Yandex (http:// www.yandex.ru);

Rambler (http:// www.rambler.ru)

беларускіх:

Рэгістра беларускіх www-рэсурсаў Зубр – www.zubr.com;

Сістэмы ALL.BY – http:// all.by

праз выкарыстанне катэгорый меню асноўнага рада «Библиография», «Библиотека», «Каталоги», «Книги», «Базы данных»,альбо на замежнай мове: “Bibliography”, “Library”, “Catalog”, “Book”.

  • 2.1.Другі шлях пошука па ўказанай пошукавай сістэме: ўляхам непасрэднага ўвода ключавых слоў у пошукавую строчку «Найти»,размешчаную ўверхняй частцы інтэрфэйса.

3. Пошук бібліяграфічных электронных рэсурсаў можа ажыццяўляцца і непасрэдна па іх адрасах, сайтах, якія спецыялізуюцца на прадстаўленні бібліяграфічнай інфармацыі.

Для пошука неабходных выданняў увядзіце ў поле “Адрас” наступныя адрасы і ажыццявіце пошук розных відаў крыніц бібліяграфічных выданняў

  • каталогаў наступных бібліятэк:

Нацыянальнай бібліятэкі РБ – http:// natlib.org.by

Бел СГБ – http:// www.belar.-minsk.by

Цэнтральная навукрвая бібліятэка імя Я.Коласа - http:// libcat.bas.-net.by

РНТБ – http://rntb/org.by

ГПНТБ Расіі – http:// www.gpntb.ru

Каталог: http:// www.gpntb.ru/win/search

Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі – http://www.rsl/ru

Каталог: http:// www.rsl/ru/r /r resl.htm

Расійскай нацянальнай бібліятэкі – http://www.nlr.ru

Каталог: http:// www.nrlru/poisk/r book.htm

Бібліятэкі Кангрэса ЗША – http:// www.log.gov

  • бібліяграфічных баз даных:

Расійскай кніжнай палаты – http://www.bookchamber.ru

Інстытут навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках – http://www.inion.ru

ВИНИТИhttp://www.fuji.viniti.msk.ru

4. Прааналізаваць інтэрфейс і вызначыць магчымасці пошуку па бібліятэчным каталогам:

  • па якім пошукавым прыкметам можа весціся пошук;

  • ці ёсць убудаваныя слоўнікі (якія?);

  • ці дапускаюцца камбініраваны пошук (з дапамогай шаблонаў, альбо падсказак);

  • ці дапускаецца пошук з усячэннем тэрмінаў;

  • якія віды выданняў адлюстраваны ў каталозе;

  • у якой форме выдаецца адказ на запыт, з чаго складаецца бібліяграфічны запіс.