Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 19 (2 гадзіны)

Тэма " Распрацоўка праграмы работы бібліятэкі як

спецыялізаванай інфармацыйнай установы"

Мэта: навучыць студэнтаў комплексна падыходзіць да планавання розных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі ў сувязі з удзелам яе ў рэалізацыі розных праграм, а таксама ў сувязі з прафілізацыяй дзейнасці бібліятэк, асабліва па бібліяграфічных накірунках дзейнасці.

Заданне: скласці індывідуальны праект праграмы.

Методыка выканання. Кожны студэнт распрацоўвае ўласную праграму работы бібліятэкі як спецыялізаванай інфармацыйнай установы. Для гэтага ён вызначае тып бібліятэкі (публічная, школьная, дзіцячая і інш.), выбірае накірункі спецыялізацыі бібліятэкі ці ўдзелу яе ў сумеснай рабоце па рэалізацыі грамадска значных праграм, напрыклад, удзел бібліятэкі ў рэалізацыі праграмы па фарміраванні экалагічна граматных жыхароў горада. раёна (бібліятэка як інфармацыйны экалагічны цэнтр), бібліятэка — клуб, бібліятэка сямейнага чытання, дзелавая бібліятэка, бібліятэка — цэнтр адукацыі (праграма "Эрудыт" ), бібліятэка рэлігійнай літаратуры, бібліятэка — краязнаўчы інфармацыйны цэнтр, бібліятэка — цэнтр эстэтычнага выхавання і інш.

Прыступаючы да распрацоўкі праграмы, студэнт павінен вызначыць мэту гэтай праграмы, абгрунтаваць яе актуальнасць, грамадскую значнасць, вызначыць арганізацыі, з якімі можна сумесна весці работу па рэалізацыі праграмы.

Планаванне работы бібліятэкі неабходна весці комплексна па розных накірунках дзейнасці:

• правядзенне маркетынгавых даследаванняў, навукова-даследчай работы, звязанай з вызначэннем асноўных груп спажыўцоў; устаноў, з якімі можна сумесна весці работу; інфармацыйнай сітуацыі ў рэгіёне і інш.

• фарміраванне фонду бібліятэкі ў дапамогу рэалізацыі праграмы;

• фарміраванне ДБА бібліятэкі;

• вытворчасць інфармацыйных прадуктаў і паслут, накіраваных на інфармацыйнае забеспячэнне асноўных задач рэалізацыі праграмы.

Праект праграмы абмяркоўваецца ў канцы заняткаў.

Лабараторная работа 20 (2 гадзіны)

Тэма "Цэнаўтварэнне на бібліяграфічныя

прадукты і паслугі бібліятэкі"

Мэта: авалодаць методыкай вызначэння цаны на бібліяграфічныя прадукты і паслугі.

Забакке: вызначыць прадукты і паслугі, якія аказвае бібліятэка на платнай аснове, і разлічыць іх сабекошт і цану.

Методыка выканання. У аснове вызначэння цаны на бібліяграфічную паслугу ляжыць сабекошт — паказчык, які характарызуе эфектыўнасць работы і ўзровень арганізацыі.

Сабекошт — гэта выражаная ў грашовай форме сукупнасць затрат на выкаяанне паслугі. Для разліку сабекошту паслугі ў першую чаргу ўлічваюцца прамыя затраты: заработная плата супрацоўнікаў, якія выконвалі паслугі, тэхнічныя і матэрыяльныя затраты (папера, камп'ютэрны набор і іншае), _ а таксама ўскосныя расходы — на кампенсацыю амартызацыі выкарыстоўваемага абсталявання, агульнагаспадарчыя затраты.

Пры афармленні выніковых расцэнак па паслугі тарыф ўстанаўліваецца зыходзячы з планавага сабекошту, павялічанага на каэфіцыент рэнтабельнасці, які ў бібліятэках, як паказвае вопыт, складае ад 10% да 20% ад планавага сабекошту.

У дадзеным заданні неабходна разлічыць цану на адну з паслуг, якія аказваюць бібліятэкі.

Алгарытм выканання

1. Вызначце бібліяграфічную паслугу, на якую вы будзеце ўстанаўліваць цану.

2. Устанавіце, карыстаючыся тыпавымі ці зацверджанымі мясцовымі нормамі, час на выкананне паслугі.

3. Вызначце заработную плату выканаўцы паслугі за месяц.

4. Вылічыце сярэднюю зарплату выканаўцы паслугі за 1 гадзіну рабочага часу, за дзень.

5. Вызначце планавы сабекошт паслугі, для чаго сярэднюю зарплату выканаўцы за гадзіну памножце на нормы часу ( у гадзінах).

6. Вызначце суму каэфіцыента рэнтабельнасці ў памеры 10—20% ад планавага сабекошту па формуле:

10% х планавы сабекошт

100%.

7. Вызначце цану на паслугу, для чаго складзіце суму планавага сабекошту і суму каэфіцыента рэнтабельнасці.