Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 16 (4 гадзіны)

Тэма "Аўтаматызаваная тэхналогія даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання"

Мэта: авалодаць навыкамі пошуку бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі ў аўтаматызаваным рэжыме па разнастайным БД, у тым ліку універсальным, з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння "Маrс".

Заданне: Першая частка задання: кожны студэнт, выкарыстоўваючы розныя пошукавыя магчымасці, павінен па існуючым базам даных падрыхтаваць 5 разавых запытаў розных тыпаў. Другая частка задання: кожны студэнт атрымоўвае варыянт задання і павінен па БД выканаць гэтыя залыты, аформіць іх у сшытку ў адпаведнасці са схемай, прыведзенай у дадатку 11.

Методыка выканання. Выбіраем праграму "Магс". Затым у верхнем радку "Меню" выходзім у "Сервис", "Загрузка". Выбіраем патрэбную БД і націскаем "Enter".

Для ажыццяўлення хуткага пошука па дадзенай ВД націскаем F7. Сярод палёў выбіраем патрэбнае, якое адпавядае пошукавай прымеце (напрыклад: Автор; Название; Серия; Индекс УДК и др.). Націскаем "Enter".

Выбіраем умовы пошука: " = " (роўна) — па пачатку поля; х = — па кантэксту; # = роўна на поўнае супадзенне і інш. (гл. Справку - F1).

Выбіраем патрэбную ўмову, націскаем "Enter".

Запаўняем поле — уносім пошукавую прымету (прозвішча аўтара, назву выдавецтва . . .). Пры камбініраваным пошуку адразу можна выбраць некалькі палеў і паслядоўна іх запоўніць. Націскаем "Enter". Затым F7. На экране з'явіцца таблічка "Ждите — идет поиск. Найдено документов ___". Націскаем "Enter".

Каб выканаць наступны пошук, націскаем Ctrl+F7.

Пошук можа весціся па ўсіх палях. Пошук кніг вядзецца праз націск клавішаў Alt+F1, пошук артыкулаў — Alt+F2.

Пошук можа весціся па слоўніках. Для іх фарміравання выходзім у меню "Сервис", "Быстрый поиск". Выбіраем палі для фарміравання слоўнікаў (напрыклад: Ключевые слова: Автор, Название и др.). З'явіцца таблічка "Тип файла для быстрого поиска. Индекс. Словарь". Выбіраем "Словарь", "Enter". затым F7. З'явіцца таблічка "Подготовка к быстрому поиску закончена. Нажмите ввод." Націскаем "Enter". Затым націскаем Сtrl+F7 і з'яўляецца пералік слоўнікаў. Выбіраем неабходны і націскаем F9 для прагляду зместа слоўніка. 3 рубрык слоўніка можам выдзеліць патрэбную для пошуку рубрыку ці некалькі рубрык. Націскаем "Enter". З'яўляецца таблічка "Ждите — идет поиск!

Найдено документов __. Нажмите Ввод." Націскаем "Enter".

Прагляд можа весціся па кожнаму бібліяграфічнаму запісу сфарміраванага спіса шляхам націску клавішаў "Page up" або "Раge down". 3 дапамогай клавішы F6 можам прагледзець карткі з гэтымі бібліяграфічнымі захіісамі. Потым патрэбна скінуць падмноства націскам клавішаў Аlt+F7. Выхад на сфарміраваныя слоўнікі пры далейшым пошуку па гэтых БД можа весціся з дапамогай клавіш Ctrl+F7.

Лабараторная работа 17 (6 гадзін)

Тэма "Вучэбная дзелавая гульня Дзень бібліяграфіі (ДБ)"

Мэта: авалодаць практычнымі навыкамі арганізацьп і правядзення комплекснай формы бібліяграфічнага навучання чытачоў.

Заданне: кожны студэнт распрацоўвае адну з групавых формаў фарміравання бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі.

Методыка падрыхтоўкі і правядзення. Дзелавая гульня складаецца з трох асноўных этапаў: 1) падрыхтоўчага; 2) этапу правядзення гульні; 3) заключнага.

На першым этапе — падрыхтоўчым — вызначаецца ўмоўная бібліятэка, фарміруецца састаў гульнявых груп. У кожнай падгрупе студэнтаў вызначаюцца загадчык бібліяграфічнага аддзела (БА), галоўны бібліёграф, 2—3 старшых бібліёграфы, бібліёграфы і бібліятэкары. Затым ажыццяўляецца функцыянальнае размежаванне абавязкаў паміж імі.

Загадчык БА арганізуе ўсю работу па падрыхтоўцы, правядзенні і ацэнцы эфектыўнасці ДБ: праводзіць падрыхтоўчую нараду, на якой удакладняюцца мерапрыемствы, уключаныя ў план ДБ; замацоўвае адказных за кожнае з іх; дае кансультацыі супрацоўнікам; зацвярджае праграму ДБ; улічвае вынікі работы супрацоўнікаў аддзела; праводзіць заключную нараду, на якой дае ацэнку работы сваіх супрацоўнікаў і ДБ цалкам.

Галоўны бібліёграф аналізуе мерапрыемствы для ДБ і складае план яго правядзення; дае кансультацыі бібліёграфам; дае ацэнку праведзенага ДБ.

Старшыя бібліёграфы рыхтуюць асобныя кампаненты ДБ, прадугледжаныя планам; даюць кансультацыі бібліёграфам; вядуць улік эфектыўнасці праведзенага мерапрыемства, даюць яму ацэнку. Адзін са старшых бібліёграфаў можа выконваць ролю "вядучага" ДБ.

Бібліёграфы БА і бібліятэкары аддзелаў абслугоўвання непасрэдна распрацоўваюць асобныя мерапрыемствы ДБ: экскурсіі па бібліятэцы, выставы і агляды бібліяграфічных дапаможнікаў, віктарыны, прэзентацыі, кансультацыі для чытачоў, бюлетэні, даведнікі і інш.

На другім этапе адбываецца непасрэднае правядзенне ДБ з максімальнай прыбліжанасцю да ўмоў рэальнай бібліятэкі: прадстаўляюцца падрыхтаваныя наглядныя матэрыялы, зачытваюцца агляды, праводзяцца віктарьшы, прэзентацыі, кансультацыі і інш.

На трэцім этапе праводзіцца заключная нарада супрацоўнікаў БА, на якой даецца аналіз праведзенага ДБ, адзначаецца работа кожнага супрацоўніка аддзела. вызначаюцца напрамкі ўдасканалення бібліятэчна-бібліяграфічнага навучання ў бібліятэцы. Канчатковы вынік дзелавой гульні падводзіць выкладчык. Ён таксама ацэньвае кожнага студэнта ў адпаведнасці з яго роляй у Дні бібліяграфіі.

Наглядныя дапаможнікі: эскізы аб'яў, запрашальных білетаў. блок-схемы розных відаў бібліяграфічнага пошуку і інш.