Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 12 (2 гадзіны)

Тэма "Рэцэнзаванне рэкамендацыйных і навукова-дапаможных бібліяграфгчных дапаможнікаў"

Мэта: авалодаць навыкамі рэцэнзавання рэкамендацыйных і навукова-дапаможных бібліяграфічных дапаможнікаў.

Заданне: падрыхтаваць рэцэнзію згодна з прапанаванай методыкай.

Методыка выканання. Падрыхтоўка да заняткаў заключаецца ў тым, што кожны студэнт рэцэнзуе адзін з дапаможнікаў, складзеных іншымі студэнтамі, і афармляе рэцэнзію ў пісьмовым выглядзе. Змест рэцэнзіі дакладаецца на занятках. У ёй павінны быць разгорнутыя адказы (з прыкладамі і аргументамі) на наступныя пытанні:

1. Ацаніць актуальыасць тэмы аналізуемага дапаможніка.

2. Адпаведнасць адбору дакументаў па моўных, храналагічных і тэрытарыяльных прыметах, відах выданняў па мэтавым і чытацкім прызначэнні, віду дапаможніка. Прывесці прыклады бібліяграфічных запісаў, якія не адпавядаюць крытэрыям адбору.

3. Вызначыць, наколькі лагічная структура дапаможніка, ці поўна яна раскрывае тэму, ці добра сфармуляваны раздзелы і рубрыкі дапаможніка, ці рэалізавана іх супадпарадкаванасць, ці ёсць і якую ролю выконваюць уводныя тэксты да раздзелаў, тэксты-звязкі.

4. Ацаніць правільнасць выбару спосаба групоўкі бібліяграфічных запісаў (у раздзелах і рубрыках), прывесці прыклады парушэнняў у групоўцы матэрыялу.

5. Вызначыць віды прыведзеных у дапаможніку анатацый, іх якасць.

6. Ацаніць якасць афармлення бібліяграфічных запісаў.

7. Даць адзнаку прадстаўленаму ў дапаможніку даведачна-метадычнаму апарату. Ці прадстаўлены ў прадмове ўсе асноўныя кампаненты (раскрыты актуальнасць тэмы, мэтавае і чытацкае прызначэнне, структура дапаможніка, крытэрыі адбору дакументаў і інш.). Ацаніць стыль прадмовы (дакладнасць, сцісласць, даступнасць) для чытача. Ці правільна выбраны, складзены і аформлены дапаможныя паказальнікі, якое іх значэнне для дадатковага бібліяграфічнага пошуку дакументаў па розных прыметах?

8. На якім узроўні праведзены рэдагаванне і афармленне дапаможніка?

Пасля выступлення рэцэнзента складальнік мае магчымасць выступіць у абарону свайго дапаможніка: пагадзіцца з заўвагамі і недахопамі ці аргументавана адказаць на іх; адказаць на ўзнікшыя пытанні, даць тлумачэнне спрэчным момантам і інш.

Затым рэцэнзент і выкладчык канчаткова даюць ацэнку падрыхтаванаму дапаможніку.

Лабараторная работа 13 ( 2 гадз.)

Тэма: Падрыхтоўка сігнальнай інфармацыі па зместу часопіса

Мэта заняткаў: авалоданне студэнтамі навыкамі падрыхтоўкі аднаго з відаў бібліяграфічнай прадукцыі – сігнальнага бібліяграфічнага дапаможніка навукова-дапаможнага характара, накіраванага на раскрыццё зместа перыядычнага выдання.

Методыка выканання: 1. Неабходна аформіць тытульны ліст інфармацыйнага спавешчання. У версе ліста ўказываецца калектыўны аўтар – бібліятэка, якая арганізуе вытворчасць бібліяграфічнага прадукта. Пасярэдзіне ліста размяшчаецца загаловак: “Сігнальная інфармацыя па часопісу “Бібліятэчны свет” для __________ (указваецца прозвішча абанента, пасада). Часопіс выдаецца Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй 4 разы на год.

2. Асноўная частка сігнальнага спавешчання падзяляецца на тры графы: № па парадку; аўтар і назва артыкула з даведачнай анатацыяй у квадратных дужках пасля назвы; старонкі часопіса.

3. У канцы спавечшання зварот да чытача: “Копіі неабходных Вам старонак Вы можаце заказаць у ______________ (назва) бібліятэцы. Бібліятэка працуе з ______ па _____________. Тэлефон і прозвішча складальніка.