Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 21 (2 гадзіны)

Тэма "Нарміраванне бібліяграфічных працэсаў і аперацый"

Мэта: студэнт павінен вылічыць нормы часу на асобныя бібліяграфічныя аперацыі, якія выконваюцца ў бібліятэцы, параўнаць іх з "Тыпавымі нормамі часу".

Заданне: вызначыць нормы часу на 3—5 бібліяграфічных аперацыі.

Методыка выканання. Норма часу ўяўляе сабой паказчык затрат рабочага часу, неабходнага для выканання таго ці іншага працэсу (аперацыі). Яна ўключае ў сябе затраты на асноўную і дапаможную работу, асабістыя патрэбнасці, а таксама на абслугоўванне працоўнага месца і адпачынак.

У дадзеным заданні студэнт вырашае тры задачы.

1. Самастойны выбар трох аперацый, на якія будуць устанаўлівацца нормы часу. Пажадана, каб гэта былі аперацыі, якія бібліёграфы выконваюць даволі часта і кваліфікавана, а таксама непрацяглыя па часе, напрыклад, складанне аналітычнага апісання, выкананне фактаграфічнага ці адрасна-бібліяграфічнага запыту, расстаноўка выданняў у ДБФ, падвядзенне вынікаў работы за дзень у дзённіку работы і інш.

Дапамогу ў выбары аперацыі могуць аказаць "Тмповые нормы временн на работы, выполняемые в бнбляотеках" (1991).

2. Вызначэнне аператыўнага часу на іх выкананне. Выкарыстоўваючы гадзіннік з секунднай стрэлкай, трэба

зрабіць замеры часу на выкананне вызначаных аперацый. Колькасць замераў павінна быць не менш за 10. Вынікі замераў запісаць у табл.1.

Табліца 1

Назва аперацыі

Колькасць замераў

Хранарад (у мін.) 1 2 3 4 5 6 7 8 9 ...

Сумарны час

3. На падставе дадзеных табл.1 студэнт вызначае аператыўны час (у мінутах) на выкананне кожнай аперацыі шляхам дзялення сумарнага часу на колькасць замераў і вызначае час з улікам узрастаючага каэфіцыента, які ўлічвае затраты часу, неабходныя на абслугоўванне рабочага месца адпачынак і рэгламентаваныя перапынкі, у тым ліку на фізкультурныя паўзы. Узрастаючы каэфіцыент устанаўліваецца ў памеры 10% ад аператыўнага часу. Атрыманыя даныя заносяцца ў табл.2.

Табліца 2

Назва

апера-

цыі

Адзінкі

вымя-

рэння

Элементы затрат

рабочага часу

Нормы часу

Тыпавыя

нормы часу

Апера-

тыўны

час

(у мін.)

3 улікам

узрастаючага

каэфіцыента

(у мін.)

мінуты

гадзіны

мінуты

гадзіны

Неабходна звярнуць увагу на тое, што норма часу, якая ўстанаўліваецца ў мінутах, павінна быць пераведзена ў долі гадзіны: 1 мінута = 0, 0167 гадзіны.

У кароткім заключэнні да задання студэнт параўноўвае вылічаныя яормы часу з тыпавымі і па магчымасці тлумачыць іх несупадзенне.

Дадаткі

Дадатак 1

Схема аналізу бібліяграфічных дапаможнікаў

Бібліяг-

рафічнае

апісанне

крыніцы

Віды

бібліягра-

фіруемых

дакументаў

Храналагіч-

ныя межы

адбору

дакументаў

(для рэтра-

спектыўных

крыніц).

Перыядыч-

насць выхаду

(для бягучых

крыніц)

Групоўка

матэрыялу

ў выданні

Асаблівасці

бібліяграфіч-

най харак-

тарыстыкі

дакументаў

у выданні

Склад

даведач-

нага

апарату

1

2

3

4

5

6

Дадатак 2

Пералік тэматычных запытаў

  • Архітэктурны воблік беларускіх гарадоў.

  • Старажытныя беларускія замкі.

  • Вызваленчыя паўстанні на Беларусі (канец XVIII — XIX стст.)

  • Кастусь Каліноўскі.

  • А.Міцкевіч - пясняр беларускай зямлі.

  • Постаці беларускага адраджэння.

  • Беларускія музеі.

  • Сталыпінская рэформа і яе ўздзеяннне на сельскую гаспадарку Беларусі.

  • Народныя абрады і звычаі беларусаў.

  • Садова-паркавая культура Беларусі.

  • Сертыфікацыя тавараў.

  • Арганізацыя аховы працы на прадпрыемстве.

  • Заканадаўства аб ахове працы Рэспублікі Беларусь.

  • Ахова працы жанчын.

  • Сучасныя аздараўленчыя сістэмы харчавання.

  • Чарнобыль: экалагічныя і сацыяльныя наступствы.

  • Сучасныя дэмаграфічныя працэсы ў Беларусі.

  • Кіраванне якасцю ў вытворчасці. 1

  • Праблемы рэфармавання сучаснай сельскай гаспадаркі Беларусі.

  • Сацыяльнае становішча студэнтаў.

  • Пазнавальная дзейнасць дзяцей дашкольнага ўзросту.

  • Пазнавальная дзейнасць дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

  • Псіхалагічнае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту.

  • Інтэнсіўныя метады вывучэння замежных моў.

  • Аздараўленчыя сістэмы харчавання.

  • Дэкаратыўная касметыка.

  • Зоркі беларускай эстрады.

  • Сучаснае кіно.

  • Барацьба са шкоднікамі раслін.

  • Каталіцтва ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць.

  • Праваслаўная царква ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць.

  • Уніяцкая царква ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць.

  • Дэпартацыя як сродак вырашэння рэлігійных і палітычных праблем у Беларусі (XVII — сярэдзіна XX стст.).

  • Камп'ютэрныя вірусы.

  • Іпіегпеі у бібліятэках Беларусі.

  • Камп'ютэрныя тэхналогіі ў банках.

  • Камп'ютэрныя тэхналогіі ў юрыдычнай практыцы.

  • Тэлеканферэнцыі ў сетцы.

  • Педагагічныя тэхналогіі ў вышэйшай школе.

  • Мастацкі космас беларускіх калядных песень.

  • Псіхалагічная гігіена адпачынку.

  • Турыстычны бізнес у Беларусі.

  • Прыватная дабрачыннасць у Беларусі (XIX—XX стст.).

Дадатак 3

Бланк запыту на пісьмовую тэматычную даведку

Назва бібліятэкі Запыт №

№ білета чытача Дата паступлення

Назва установы Тэрмін выканання

Тэлефон № Подпіс бібліёграфа

Змест запыту

Галоўныя падтэмы запыту

Мэта запыту

Патрабуемая ступень паўнаты літаратуры

Віды выданняў

Тыпы выданняў

На якіх мовах

За якія гады

Месца выдання

У якія бібліятэкі звярталіся

Заўвагі

Дадатак 4

Бланк запыту на пісьмовую тэматычную даведку

(адваротны бок)

Назва складзенага бібліяграфічнага спіса

Від

Выкарыстаныя крыніцы

а) бібліяграфічныя паказальнікі і спісы (назва, год, нумар)

б) каталогі

в) картатэкі

г) аўтаматызаваныя ШС

д) іншыя

Колькасць бібліяграфічных запісаў у спісе

у тым ліку на беларускай мове , рускай

замежных

Затрачаны час

Даведка накіроўваецца ў фонд выкананых даведак: так, не

Запыт перанакіраваны (куды?)

Катэгорыі цяжкасці

Подпіс бібліёграфа-выканаўцы

Дата вьжанання даведкі

Подпіс заг. Аддзела

Дадатак 5

Тэхналагічная схема падрыхтоўкі

і правядзення Дня спецыяліста