Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Microsoft Power Point 2002: шаг за шагом: [рус.версия] / Пер.с анг. Л.В.Сазонов. – Москва, 2002.

  2. Елизаветина, т.М. Компьютерные презентации: от риторики до слайд-шоу/ Т.М.Елизаветина. – Москва, 2002.

  3. Кравченя, Э.М. Основы информатики, компьютерной графики и педагогические программные средства: учеб. пособие/ Э.М. Кравченя. – Минск, 2004.

Лабараторная работа 18 (4 гадзіны)

Тэма "Планаванне работы бібліяграфічнага аддзела"

Мэта: набыццё студэнтамі навыкаў аналіза планаў работы бібліятэк і планавання бібліяграфічных працэсаў, вызначэнне норм часу на іх ажыццяўленне, асноўных паказчыкаў бібліяграфічнай дзейнасці.

Заданне: прааналізаваць план работы бібліятэкі і падрыхтаваць месячны план работы бібліяграфічнага аддзела.

Методыка выканання. Работа складаецца з двух частак. Частка 1. Кожны студэнт павінен прааналізаваць план работы канкрэтнай бібліятэкі, адказаўшы на наступныя пытанні: агульная структура плана, яко асноўныя раздзелы; у якім раздзеле плана адлюстроўваецца бібліяграфічная работа; якія напрамкі, формы і метады бібліяграфічнай работы адлюстраваны ў раздзелах плана, а якія не прадстаўлены; як адлюстраваны паказчыкі па накірунках дзейнасці, ці ёсць у плане паказчыкі мінулага года, нормы часу, адзінкі вымярэння, працаёмкасць; як акрэслены каардынацыйныя сувязі бібліяграфічнага аддзела з іншымі аддзеламі бібліятэкі; заўвагі і прапановы па афармленні плана. Частка 2. Кожны студэнт складае план з разліку таго, што ў бібліяграфічным аддзеле працуюць чатыры бібліёграфы.

Пры састаўленні плана з выкарыстаннем норм працы неабходна правесці наступнае: вызначыць аб'ём рэальнага бюджэту рабочага часу на месяц; скласці схему гадавога плана, адлюстраваўшы ў раздзелах:

Накірункі

работы

(асноўныя

працэсы,

аперацыі)

Адзінкі

ўліку,

вымярэн-

ня

Нормы

часу на

адзінку

ўліку

Аб'ём

работы

Працаём-

касць

Тэрмін

выканан-

ня

Адказ-

ны

Заўвагі

Адлюстраваць у плане накірункі дзейнасці бібліяграфічнага аддзела ЦБС, асноўныя працэсы бібліяграфічнай дзейнасці і нормы часу на выкананне гэтых працэсаў. Можна карыстацца "Типовыми нормами времени на основные виды работ, выполняемых в библлотеках" (раздзелы "Библиографмческое обслуживание", "Организационно-методическая работа" і інш.).

Вызначыць асноўныя паказчыкі работы па кожным плануемым накірунку. Для гэтага можна карыстацца сярэднімі паказчыкамі, вызначанымі пры аналізе рэальных планаў бібліяграфічнай работы ЦБС ці бібліяграфічнага аддзела.

Вызначыць працазатраты, неабходныя для выканання кожнага працэсу, накірунку дзейнасці паасобна і па ўсіх напрамках работы.

Суаднесці атрыманыя вынікі — неабходныя працазатраты па ўсіх накірунках дзейнасці — з фондам рэальнага месячнага бюджэту рабочага часу. Пры неабходнасці правесці адпаведную карэкціроўку плана.

У канцы заняткаў кожны студэнт абараняе свой план.