Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў тэмы для самастойнага вывучэння і выканання Тэма. Арганізацыя біліяграфічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Заданне: азнаёміўшыся з літаратурай па тэме семінара № 1, канспектам лекцый кожны студэнт выбірае адзін з бібліяграфічных цэнтраў краіны, знаходзіць дакументныя ці электронныя матэрыялы аб яго дзейнасці, вывучае іх і вызначае бібліяграфічныя функцыі, якія выконвае гэты цэнтр. Па выніках аналізу робіць высновы аб асаблівасцях бібліяграфічнай дзейнасці канкрэтнага цэнтра.

На праверку здаецца пісьмовая работа. Матэрыял выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі паведамлення і выступлення на семінары № 1 пры абмеркаванні чытання “Асноўныя цэнтры бібліяграфічнай дзейнасці ў РБ”.

Тэма. Арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы.

Заданне: азнаёміўшыся з літаратурай па тэме семінара № 2, канспектам лекцый кожны студэн знаёміцца з арганізацыйна-функцыянальнай структурай бібліяграфічнай службы адной з бібліятэк г.Мінска. Дзеля гэтага, знаёміцца з структурай бібліятэкі, палажэннямі аб аддзелах, далжнаснымі інструкцыямі, матэрыяламі, карыстальнікамі на сайце бібліятэкі. Па выніках знаёмства рыхтуе схему арганізацына-функцыянальнай структуры бібліяграфічнай службы і апавяшчэнні, з якім можна выступіць на семінары 2.

На праверку здаецца пісьмовая работа.

Тэма. Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі.

Заданне: азнаёміўшыся з літаратурай па тэме семінара № 3, канспектам лекцый кожны студэн знаёміцца з ДБА бібліятэкі, у якой ён вывучаў бібліяграфічную службу. Вывучае структуру ДБА, рыхтуе схему ДБА бібліятэкі, вызначаўшы каталогі, картатэкі, якія вядзе бібліятэка, склад ДБФ, фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў.

На праверку здаецца пісьмовая работа. Матэрыял выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі паведамлення і выступлення на семінары № 3 пры абмеркаванні пытанняў семінара.

Тэма. Рэцэнзаванне бібліяграфічных дапаможнікаў.

Заданне: кожны студэнт у пазааудыторны час рыхтуе рэцэнзію на папулярны або навукова-дапаможны паказальнік згодна з методыкай, прапанаванай у лабараторнай рабоце № 10 вучэбна-метадычнага дапаможніка па курсу “АТБР”. Рэцэнзію прыносіць для абмеркавання на практычных занятках.

Тэма. Крыніцы папулярнай бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэк

  1. Функцыянальнае прызначэнне папулярных бібліяграфічных дапаможнікаў у ДБФ бібліятэкі.

  1. Дыферэнцыяцыя сістэмы папулярных бібліяграфічных дапаможнікаў Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

    1. па функцыянальна-мэтаваму і храналагічнаму прызнакам

    2. па зместу

    3. па мэтаваму і чытацкаму прызначэнню

    4. па жанрах.

(Пры адказах на пытанні прыводзіць прыклады канкрэтных бібліяграфічных дапаможнікаў).

  1. Характарыстыка бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага

друку”.

  1. Напрамкі выкарыстання папулярных бібліяграфічных

дапаможнікаў у дзейнасці бібліятэк.