Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 12 (6 гадзін)

Тэма "Методыка падрыхтоўкі

і правядзення Дня спецыяліста"

Мэта: авалоданне навыкамі распрацоўкі плана комплекснай формы бібліяграфічнага інфармавання Дня спецыяліста (ДС), які праводзіцца па канкрэтнай спецыяльнасці ці па міжгаліновай тэматыцы, і навыкамі падрыхтоўкі адной з формаў, якая ўваходзіць у склад ДС.

Заданне: кожны студэнт павінен распрацаваць план ДС, агляд бібліяграфічных і інфармацыйных выданняў да ДС, эскіз формы абвяшчэння пра ДС.

Методыка выканання. Перш за ўсё неабходна выразна ўявіць сабе асноўныя мэты ДС. Затым устанаўліваюцца:

• бібліятэка, якая арганізуе ДС, а таксама іншыя ўдзельнікі: органы інфармацыі, іншыя бібліятэкі (у адпаведнасці з канкрэтнай тэмай);

• тэматыка ДС ці спецыяльнасць;

• арганізацыі, установы і прадпрыемствы, спецыялістаў, зацікаўленых у правядзенні ДС;

• месца правядзення ДС і яго працягласць.

План-праграма падрыхтоўкі і правядзення ДС уключае тры асноўныя раздзелы:

1. Падрыхтоўчы этап.

2. Правядзенне ДС.

3. Вывучэнне эфектыўнасці.

План складаецца па наступнай форме:

№ пп.

Назва работы

Месца і час правядзення

Адказныя за правядзенне

Заўвагі

В У першым раздзеле неабходна паказаць, а затым і распрацаваць форму апавяшчэння пра ДС, устанавіць неабходныя тэхніка-вытворчыя, натурныя, наглядныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы.

У другім раздзеле трэба прадугледзець дзве асноўныя групы мерапрыемстваў, якія рыхтуюць бібліятэкі і органы НТІ, і небібліятэчныя, што рыхтуюць спецыялісты.

У трэцім раздзеле неабходна вызначыць паслядоўнасць і асноўныя формы вывучэння эфектыўнасці ДС.

Пры падрыхтоўцы плана можна карыстацца нагляднымі дапаможнікамі (дадаткі 5—6).

Абавязковым элементам ДС павінен стаць агляд бібліяграфічных і інфармацыйных выданняў па тэме ці спецыяльнасці, кансультацыя "Як сачыць за новай літаратурай па спецыяльнасці", прэзентацыя БД, бібліяграфічных і інфармацыйных крыніц, інфармацыйных паслуг, адрасаваных дадзенай групе спажыўцоў. Агляды павінны быць выкананы ў пісьмовай форме. Большасць з іх заслухоўваецца і ацэньваецца ў аўдыторыі, астатнія здаюцца на праверку выкладчыку. Пры адборы крыніц для агляду выкарыстоўваюцца універсальныя і галіновыя паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў, магчыма таксама знаёмства з інфармацыйнымі прадуктамі (паслугамі) непасрэдна ў бібліятэках.

На праверку выкладчыку неабходна здаць: 1) план ДС; 2) агляд ці тэкст агляду, кансультацыі ці прэзентацьд; 3) эскіз абвяшчэння пра ДС.

Лабараторная работа 13 (2 гадзіны)

Тэма "Выкананне пісьмовых тэматычных

даведак міжгаліновага зместу"

Мэта: авалодаць практычнымі навыкамі выканання асноўных працэсаў і аперацый на задавальненні тэматычных запытаў міжгаліновага зместу.

Заданне: скласці бібліяграфічны спіс па міжгаліновай тэматыцы.

Методыка выканання. Кожны студэнт знаёміцца з тэхналагічнай схемай выканання запыту і асноўнымі ўліковымі дакументамі даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, якія прыводзяцца ў дадатках.

Выкананне работы ажыццяўляецца з элементамі дзелавой гульні.

Кожны студэнт выступае ў якасці абанента, які звяртаецца з тэматычным запытам у бібліятэку. Выбар тэмы ажыццяўляецца з прыкладнага пераліку рэальных запытаў (дадатак 2). Мадэліруючы сітуацыю, студэнт-чытач павінен быць гатовы даць адказ на кожнае з пытанняў бланка-запыту на тэматычную даведку (дадатак 3).

У той жа час, выступаючы ў ролі бібліёграфа, студэнт павінен прыняць запыт: правесці гутарку з чытачом і запоўніць усе звесткі на бланку-запыце. Пасля гэтага бібліёграф вывучае змест запыту, яго найбольш важныя падтэмы, сінонімы, выкарыстоўваючы для гэтага даведачныя, вучэбныя выданні, схемы класіфікацыі. Ён складае пошукавае прадпісанне. якое павінна ўключаць прадметныя рубрыкі (ці ключавыя словы), індэксы класіфікацыі УДК ці ББК, а таксама крытэрыі абмежавання тэматычнага пошуку (камбінаваны пошук).

Вылучаюцца як другасныя (паказальнікі, спісы літаратуры, інфармацыйныя выданні, бібліяграфічныя базы даных), так і першасныя (перыядычныя выданні, зборнікі навуковых прац і інш.) крыніцы пошуку дакументаў для выканання тэматычнага запыту. Для гэтага могуць выкарыстоўвацца паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў, каталогі баз даных. 'Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца", каталогі бібліятэкі БДУ культуры і інш.

Па вылучаных крыніцах вядуцца пошук і адбор дакументаў, якія адпавядаюць запыту.

Выяўленыя дакументы неабходна прааналізаваць з пункту гледжання іх адпаведнасці звесткам бланка-запыту. Пры адсутнасці дакументаў магчыма пашырэнне тэмы, пры шматлікасці матэрыялу — яе звужэнне.

Правесці групоўку адабраных дакументаў. Аформіць пісьмовую тэматычную даведку: указаць дату выканання даведкі, зрабіць спасылку на нумар, дату запыту і прозвішча чытача; указаць назву тэматычнага спіса; аформіць тэкст бібліяграфічнай даведкі і ўказаць прозвішча бібліёграфа-выканаўцы; запоўніць адваротны бок бланка-запыту на тэматычную даведку (дадатак 4).