Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 14 (4 гадзіны)

Тэма "Выкананне бібліяграфічных (тэматычных, адрасна-

бібліяграфгчных, на ўдакладненні бібліяграфічных даных)

і фактаграфічных запытаў"

Мэта: навучыць студэнтаў правільна вызначаць тып запытаў і з дапамогай асноўных крыніц агульнай і спецыяльнай бібліяграфіі, даведачных выданняў іх выконваць.

Заданне: выканаць варыянт задання, які складаецца з дзесяці розных запытаў.

Методыка выканання. Кожны студэнт атрымлівае індывідуальны варыянт з "Задачніка па бібліяграфічным пошуку". Студэнт павінен устанавіць тып запыту, яго гюшукавыя прыметы, крыніцы і шлях пошуку, а затым непасрэдна ажыццявіць пошук і знайсці адказ на запыт. Схема афармлення лабараторнай работы прыведзена ў дадатку 11.

Лабараторная работа 15 (2 гадзіны)

Тэма "Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне

ў аўтаматызаеаным рэжыме"

Мэта: авалодаць навыкамі выканання розных тыпаў запытаў чытачоў з дапамогай выкарыстання рэальных баз даных.

Заданне: выканаць варыянт задання, які складаецца з чатырох запытаў.

Методыка выканання. Кожны студэнт атрымлівае індыві-дуальны варыянт заданняў. Выкарыстоўваючы рэальныя базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ("Электронны каталог НББ", "Артыкулы" і базу даных прававой інфармацыі), ён павінен знайсці неабходныя для адказу бібліяграфічныя і фактаграфічныя звесткі, аформіць вынікі пошуку па ўзоры папярэдняй работы і здаць яе на праверку выкладчыку (дадатак 11).

Каб весці пошук па базах даных, патрэбна ўвайсці ў праграму, адчыніць "Меню", выбраць рэжым "Пошук" і націснуць клавішу "Enter". На экране з'явіцца светлае акно, уверсе якога ёсць надпіс: "Сфармулюйце запыт". Пошук патрэбных вам дакументаў можа весціся па слоўнікавых элементах бібліяграфічных апісанняў дакументаў і па іх няслоўнікавых элементах. Можна выкарыстоўваць слоўнікі. Праз слоўнік лягчэй сфармуляваць запыт, але не ўсе тэрміны, ключавыя словы ўведзены ў слоўнік.

Тэхналогія пошуку па слоўніках: знаходзячыся ў меню фарміравання запыту, націсніце клавішу F2 для выхаду ў пералік слоўнікаў. Выбярыце курсорам слоўнік, які вас цікавіць, "Enter". У акенцы хуткага падводу (унізе экрана) укажыце першыя сімвалы тэрміна, які вас цікавіць, "Enter". Сістэма адчыніць вам слоўнік на гэтым тэрміне. Пастаўце курсор на патрэбны вам тэрмін і націсніце клавішу (+). Паўтарыце працэдуру для некалькіх тэрмінаў таго ж слоўніка, але пры гэтым націсніце клавішу (+), калі звязваемыя вамі тэрміны не абавязкова павінны быць у адным дакуменце, ці дзве клавішы адначасова Ctrl і (+), калі яны павінны быць у адным дакуменце, "Enter".

У выпадку неабходнасці пераходу да іншага слоўніка зноў выклікайце пералік слоўнікаў націскам клавішы F2 (двойчы), і паўтарыце апісаны шлях. Пасля заканчэння фарміравання запыту па слоўніках націскаеце клавішу "Езс" і выходзіце ў меню фарміраванвя запыту. Тут можна яшчэ раз праглядзець запыт, унесці папраўкі ці адразу даць каманду на выкананне націскам клавішы F7.

Пасля правядзення пошуку па слоўнікавых элементах вы можаце працягнуць апрацоўку вашай тэмы ўжо па няслоўнікавых элементах. Для гэтага вам абавязкова трэба перасунуць курсор у акне фарміравання запыту на радок ніжэй, выйсці на пералік няслоўнікавых элементаў, дзе можна выбраць тыя элементы, па якіх неабходна працягваць пошук. Няслоўнікавы элемент павінен быць абмежаваны з двух бакоў знакам . (кропка). У вьшадку станоўчага выніку на любым яго этапе прагледзець знойдзеныя дакументы можна націскам клавішы F4 — картка на дакументы. Націскаючы клавішы "Page up" або "Page down", можна прагледзець усе дакументы. Націск клавішы F4 дазваляе прагледзець найбольш поўнае апісанне кожнага дакумента (яго картку). Калі вы націснеце клавішу "Enter", то зможаце атрымаць для прагляду толькі кароткія апісанні знойдзеных вамі дакументаў ("Спіс").

Для выхаду з рэжыму пошуку націсніце клавішу "Еsс".