Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бибилотеков_Теория_Стрижонок_Романова.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
580.1 Кб
Скачать

Тэма 8. Кіраванне бібліятэчнай справай

Дзяржаўна-грамадскі характар кіравання бібліятэчнай справай у РБ. Сутнасць кіравання бібліятэчнай справай і яго нарматыўна-прававая база. Структура кіравання бібліятэчнай справай.

Дзяржаўнае кіраванне бібліятэчнай справай: заканадаўчыя і выканаўчыя органы ўлады. Узроўні кіравання. Функцыі органаў кіравання. Міністэрства культуры як цэнтральны орган кіравання бібліятэчнай справай краіны.

Ведамасна-адміністрацыйнае кіраванне бібліятэкамі. Дзейнасць міністэрстваў, ведамстваў, адміністрацый прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый па кіраванні сеткамі бібліятэк і бібліятэкамі.

Роля грамадцкіх прафесійных аб'яднанняў і асацыяцый у кіраванні бібліятэчнай справай. Дзейнасць ІФЛА, БАЕ, ББА. Іх мэты, задачы, структура.

Семiнар

РАЗДЗЕЛ ІІІ. Тэарэтычныя асновы бібліятэказнаўства.

Тэма 9. Станаўленне і развіццё біблітэказнаўства

Перадгісторыя бібліятэказнаўства. Узнікненне і развіццё бібліятэказнаўчай думкі ў сярэдзіне ІІ тысячагоддзя да н.э. Сярэднявечча і бібліятэказнаўчая думка. Уплыў Вялікай французскай рэвалюцыі на развіццё біблітэказнаўчай думкі і яе актывізацыя ў ХVIII ст. Дзейнасць У.М.Тацішчава, У.Г.Бакмейстэра, У.У.Кіпрыянава, М.В.Ламаносава.

Станаўленне бібліятэказнаўства як навуковай і вучэбнай дысцыпліны ў ХІХ ст. Працы А.М.Аленіна, Ф.Ф.Рейса, М.Шрэцінгера. Дзейнасць В.І.Сабольшчыкава, Н.Ф.Фёдарава, М.А.Рубакіна, У.В.Стасава, К.М.Дзерунова, А.А.Пакроўскага, К.І.Рубінскага, Л.Б.Хаўкінай.

Развіццё бібліятэказнаўства ў ХХ ст. Працы Ш.Р.Ранганатана, Д.Х.Шыра. Асноўныя этапы развіцця бібліяэказнаўства ў савецкі перыяд. Дзейнасць К.І.Абрамава, А.М.Ванеева, Ю.У.Грыгор’ева, М.С.Карташова, Ю.М.Сталярова, В.В.Скварцова, А.С.Чубар’яна і інш.

Бібліятэчная думка Беларусі. Дзейнасць У.Б.Сіманоўскага, Я.І.Хлябцэвіча, М.У.Масенжнік, М.І. Пакала. Характарыстыка сучасных бібліятэказнаўцаў.

Семінар

Тэма 10. Сутнасць, функцыі і структура бібліятэказнаўства

Заканамернасці развіцця і асноўныя задачы бібліятэказнаўства. Асноўныя канцэпцыі навуковага пазнання ў бібліятэказнаўстве. Фармальна-тэхнічная канцэпцыя сутнасці бібліятэказнаўства. Характарыстыка поглядаў М.Шрэцінгера, Л.Б.Хаўкінай. Структурна-функцыянальная (дакументалістская) канцэпцыя. Меркаванні Ю.М.Сталярова, В.І.Цярэшына аб сутнасці канцэпцыі. Інфармацыйная канцэпцыя сутнасці бібліятэказнаўства В.В.Скварцова. Кагнітыўны падыход да сутнасці бібліятэказнаўства А.І.Астапава. Суадносіны паняццяў “аб’ект” і “прадмет”. Аб’ект і прадмет бібліятэказнаўства. Характарыстыка поглядаў розных спецыялістаў на аб’ект і прадмет бібліятэказнаўства (А.М.Ванееў, В.В.Скварцоў, Ю.М.Сталяроў). Функцыі бібліятэказнаўства.

Структура бібліятэказнаўства як навукі і як вучэбнай дысцыпліны. Характарыстыка бібліятэказнаўчых дысцыплін, іх мэты і задачы. Агульнатэарэтычныя асновы бібліятэказнаўства, гісторыя бібліятэчнай справы як фундаментальныя дысцыпліны бібліятэказнаўчага цыкла. Значэнне арганізацыйнага і тэхналагічнага аспектаў зместа бібліятэказнаўчых дысцыплін. Працэсы інтэграцыі ў бібліятэказнаўстве. Арганізацыйная структура бібліятэчнай навукі ў РБ. Роля буйных навуковых бібліятэк і спецыяльных кафедраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва ў развіцці бібліятэказнаўства.

Семінар