Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бибилотеков_Теория_Стрижонок_Романова.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
580.1 Кб
Скачать

Змест дысцыплiны Уводзіны

Прадмет, структура, задачы курса “Бібліятэказнаўства. Раздзел І. Тэорыя”. Яго месца у сістэме прафесійнай падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліяёграфаў. Веды, навыкі і ўменні, якія набываюць студэнты у працэсе вывучэння курса. Яго ўзаемасувязі з іншымі спецыяльнымі дысцыплінамі інфармацыйна-дакументнага цыкла. Асноўныя віды вучэбных заняткаў і арганізацыя самастойнай работы студэнтаў. Формы кантролю, прымяненне рэйтынгавай сістэмы. Характарыстыка забяспечаннасці курса вучэбна-метадычнай літаратурай.

Раздзел I. Асновы вучэння аб бібліятэцы Тэма 1. Генезіс і сутнасць бібліятэкі

Бібліятэка як грамадская установа, якая ажыццяўляе збор і захаванне дакументаў з мэтай задавальнення інфармацыйных, культурных, адукацыйных і іншых патрэбнасцей карыстальнікаў. Аб’ектыўныя прычыны ўзнікнення і развіцця бібліятэкі як асобнага сацыяльнага інстытута. Навуковыя канцэпцыі бібліятэкі. Бібліятэка як ідэйна-выхаваўчая, культурна-асветніцкая і навукова-інфармацыйная установа. Дакументная канцэпцыя бібліятэкі (Ю.М.Сталяроў). Інфармацыйная канцэпцыя бібліятэкі (В.В.Скварцоў). Эпістэмалагічная (“ведавая”) канцэпцыя бібліятэкі (А.І.Астапаў).

Бібліятэка ў сістэме сацыяльных камунікацый. Месца і роля бібліятэкі сярод іншых сацыяльных інстытутаў. Уплыў на бібліятэку палітычных, эканамічных, дэмаграфічных, тэхналагічных і іншых фактараў. Бібліятэка і навука, вытворчасць, культура, адукацыя.

Этымалогія паняцця «бібліятэка». Узаемасувязь паняцця «бібліятэка» з паняццямі «інфарматэка», «дакументатэка», «медыятэка», «фанатэка», «відэатэка», «артатэка», “фільматэка” і інш. Віртуальная (электронная, лічбавая) бібліятэка.

Семiнар

Тэма 2. Прынцыпы дзейнасці бібліятэк

Эвалюцыя поглядаў на прынцыпы дзейнасці бібліятэк. Прынцып камуністычнай партыйнасці як асноватворны прынцып дзейнасці савецкіх бібліятэк. Рэалізацыя прынцыпу партыйнасці ў галіне фарміравання фондаў, каталагізацыі і бібліяграфаванні дакументаў, арганізацыя абслугоўвання чытачоў. Развіццё погладяў на прынцыпы дзейнасці бібліятэк у постсавецкі перыяд. Адлюстраванне прынцыпаў дзейнасці бібліятэк у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.

Каштоўнасныя дэтэрмінанты тэорыі прынцыпаў дзейнасці бібліятэк. Віды і ўзроўні каштоўнасцей. Прынцып адпаведнасці агульначалавечым каштоўнасцям. Прынцып адпаведнасці каштоўнасцям сацыяльных груп. Прынцып адпаведнасці каштоўнасцям індывіда. Асаблівасці праяўлення палітычных, рэлігійных, этычных, мастацкіх, экалагічных і іншых каштоўнасцей на кожным узроўні. Дыялектычная ўзаемасувязь паміж групамі і ўзроўнямі каштоўнасцей. Спецыфіка рэалізацыі бібліятэкамі розных відаў названых прынцыпаў у сваёй дзейнасці.

Семінар

Тэма 3. Функцыі бібліятэк

Эвалюцыя поглядаў на функцыі бібліятэк. Характарыстыка падыходаў да функцый бібліятэк у розныя гістарычныя перыяды. Ідэалагічная, культурна-асветніцкая і навукова-інфармацыйная функцыі савецкіх бібліятэк. Характарыстыка поглядаў на функцыі бібліятэк М.І.Акілінай, А.М. Ванеева, Р.С.Матульскага, К.Т.Селіверставай, А.В.Сакалова, В.В. Скварцова і інш. Інфармацыйная і дакументна-камунікацыйная канцэпцыя функцый бібліятэк.

Вызначэнне тэрміна «функцыя». Сутнасныя і прыкладныя функцыя і іх характарыстыка. Кумулятыўная, мемарыяльная і камунікацыйная функцыі бібліятэк, іх характарыстыка і ўзаемасувязі. Функцыі забеспячэння адукацыі і выхавання, навукі і вытворчасці, культуры і інш. Навукова-метадычная і навукова-даследчая функцыі. Тэхналагічныя функцыі бібліятэк. Дэфініцыя і суадносіны паняццяў “місія бібліятэкі”, “сацыяльная роля бібліятэкі”, “сацыяльная функцыя бібліятэкі”.

Семінар