Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бибилотеков_Теория_Стрижонок_Романова.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
580.1 Кб
Скачать

Тэма 4. Бібліятэка як сістэма

Выкарыстання сістэмнага падыходу да вывучэння бібліятэчнай справы. Дэфініцыя паняццяў «сістэма», «падсістэма», «элемент». Эвалюцыя поглядаў на бібліятэку як сістэму. Аднаэлементная мадэль бібліятэкі (М.А.Рубакін, Л.Б.Хаўкіна). Дзвюхэлементная мадэль бібліятэкі (І.Т.Маркаў, О.С.Чубар’ян). Трохэлементная мадэль бібліятэкі (М.С.Карташоў, А.Я.Чарняк, І.М.Фрумін).

Чатырохэлементная мадэль бібліятэкі Ю.М.Сталярова. Падсістэмы бібліятэкі: бібліятэчны фонд (БФ), кантынгент карыстальнікаў (КК), бібліятэчны персанал (БП), матэрыяльна-тэхнічная база (МТБ). Характарыстыка дакумента (Д), карыстальніка (К), бібліятэкара (Б), матэрыяльна-тэхнічнага прыстасавання (МТП) як элементаў адпаведных падсістэм. Узаемадзеянне элементаў і падсістэм бібліятэк. Другі контур сістэмнай (структурнай) мадэлі бібліятэкі. Пяціэлементная мадэль бібліятэкі (В.В.Скварцоў, Н.І.Цюліна, А.І.Астапаў, Я.Л.Шрайберг).

Семінар

Тэма 5. Тыпалагізацыя і класіфікацыя бібліятэк

Дэфініцыя і суадносіны паняццяў “тыпалогія” і “класіфікацыя”, “тып” і “від”.

Эвалюцыя поглядаў на класіфікацыю бібліятэк. Класіфікацыя бібліятэк ў 1920-40-я гг. ХХ ст. Класіфікацыя бібліятэк А.С.Чубар'янам у 1950-х гг. ХХ ст. Фасетныя, іерархічныя і шматаспектныя класіфікацыі бібліятэк. Класіфікацыйныя прыметы. Класіфікацыя бібліятэк у залежнасці ад іх сацыяльнага прызначэння, заснавальнікаў, формаў уласнасці, статуса, фонду, карыстальнікаў і іншых прымет.

Тыпалогія як агульнатэарэтычная праблема бібліятэказнаўства. Распрацоўка праблемы тыпалогіі бібліятэк у бібліятэказнаўстве. Канцэпцыі тыпалогіі бібліятэк М.А.Рубакіна, Е.Н.Мядынскага, А.А.Пакроўскага, І.М.Фруміна, М.К.Вяльяотс, М.І.Акілінай, Р.С.Матульскага, К.Т.Селіверставай, Ю.М.Сталяровым, А.І.Астапавым, Н.С.Карташовым. Сістэма крытэрыяў для тыпалагізацыі бібліятэк. Публічныя і спецыяльныя бібліятэкі, іх тыпалагічныя рысы.

Тэндэнцыі развіцця і змянення тыпалагічных рыс сучасных бібліятэк.

Семінар

РАЗДЗЕЛ ІІ. Бібліятэчная справа як галіна дзейнасці.

Тэма 6. Агульная характарыстыка бібліятэчнай справы

Паняцце аб бібліятэчнай справе, як вобласці дзейнасці па арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання, яе мэтах і задачах. Сутнасна-функцыянальная структура бібліятэчнай справы. Агульная характарыстыка бібліятэчнай дзейнасці (практыкі), бібліятэказнаўства, бібліятэчнай адукацыі і кіравання бібліятэчнай справай. Іх задачы, мэты, функцыі як складаючых частак бібліятэчнай справы.

Асноўныя прынцыпы арганізацыі бібліятэчнай справы. Рацыянальнае размяшчэнне сеткі бібліятэк у адпаведнасці з дэмаграфічным складам насельніцтва і з улікам развіцця ў асобных рэгіёнах галін вытворчасці. Узаемадзеянне і ўзаемавыкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк з мэтай найбольш поўнага задавальнення інфармацыйных патрэб карыстальнікаў. Дзяржаўна-грамадскі характар кіравання бібліятэчнай справай.

Семiнар

Тэма 7. Бібліятэчныя сеткі і сістэмы

Дэфініцыя і суадносіны паняццяў «сістэма бібліятэк» і «сетка бібліятэк». Заканамернасці фарміравання бібліятэчных сістэм і іх структура. Агульная характарыстыка сістэмы бібліятэк Беларусі. Нарматыўна-прававая база яе функцыянавання.

Сетка універсальных навуковых і публічных бібліятэк мясцовых органаў улады. Нацыянальная бібліятэка Беларусі – галоўная бібліятэка краіны, яе тыпалагічныя асаблівасці і функцыі. Універсальныя навуковыя абласныя бібліятэкі – буйныя рэгіянальныя цэнтры арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва. ЦБС публічных масавых бібліятэк. Віды ЦБС. Мэты, задачы, структура ЦБС. Сеткі публічных бібліятэк іншых ведамстваў, арганізацый і ўстаноў.

Сетка навуковых бібліятэк Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Задачы, функцыі, структура. ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі як цэнтр арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання навукі. Бібліятэкі навукова-даследчых інстытутаў і навуковых устаноў. Цэнтралізацыя бібліятэк НАН Беларусі.

Сетка бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Задачы, функцыі, структура. Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Сетка бібліятэк сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і агульнаадукацыйных школ. Задачы, функцыі, структура. Навукова-педагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытута адукацыі РБ.

Сетка навукова-тэхнічных бібліятэк краіны. Задачы, функцыі, структура. Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, абласныя НТБ.

Сетка медыцынскіх бібліятэк. Задачы, функцыі, структура. Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка, абласныя медыцынскія бібліятэкі, аб’яднаная, рэгіянальная навукова-медыцынскія бібліятэкі.

Сетка бібліятэк аграпрамысловага комплексу. Задачы, функцыі, структура. Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка.

Бібліятэкі заканадаўчых, прадстаўнічых, выканаўчых, судзейскіх органаў улады. Задачы, функцыі, структура. Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь.

Працэсы інтэграцыі і дыферэнцыяцыі паміж бібліятэкамі. Каардынацыя, кааперацыя, цэнтралізацыя як формы ўзаемадзеяння бібліятэк. Карпаратыўная камп’ютарная сетка бібліятэк Беларусі.

Семiнар