Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бибилотеков_Теория_Стрижонок_Романова.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
580.1 Кб
Скачать

Метадычныя ўказанні для самастойнай работы студэнтаў

Адной з форм падрыхтоўкі адукаванай, творчай і прафесійна мабільнай асобы з’яўляецца самастойная работа студэнтаў (СРС). Яна дапамагае арганізаваць раўнамерную дзейнасць студэнтаў па вывучэнні прадмета, больш глыбока і грунтоўна засвоіць яго, дасягнуць своечасовага выканання заданняў, сачыць за індывідуальным рэйтынгам.

Студэнты вывучаюць прапанаваную па тэме СРС літаратуру і складаюць у рабочым сшытку разгорнутыя тэзісы – план адказа па кожнаму пытанню. Падрыхтаваны матэрыял выкарыстоўваецца пры адказах на пытанні семінарскіх заняткаў. У сваіх выступленнях неабходна выдзеліць тэарэтычны і практычны бакі пытання, а таксама вылучыць дасягненні, цяжкасці, праблемы. Паведамленне павінна насіць аргументаваны характар і заканчвацца вывадамі.

Глыбей засвоіць тэарэтычныя пытанні бібліятэказнаўства дапаможа і тэсціраванне. Рубежныя кантролі дазволяць высветліць узровень засваення матэрыялу, прапанаванага для самастойнай работы студэнтаў.

Тэма 1. Генезіс і сутнасць бібліятэкі

Заданне для СРС №1: пазнаёміцца з прапанаванымі крыніцамі і зрабіць параўнальны аналіз меркаванняў розных спецыялістаў аб канцэпцыі бібліятэкі у сучасным бібліятэказнаўстве.

Літаратура

  1. Бородина, С.Д. Коммуникационная культура библиотек: науч.-практич. пособие / С.Д. Бородина, Г.М. Кормишина. – М.: Либерия-Бибинформ, 2008. – С. 32–57.

  2. Опритова, Т.А. Инновационная модель библиотеки–музея / Т.А. Опритова // Библиотековедение. – 2008. – №5. – С. 23–27.

  3. Российское библиотековедение: ХХ век: направления, проблемы и итоги. Опыт монографического исследования / Рос. гос. б-ка; сост. и пре­дисл. Ю.П.Милентьевой. – М.: Пашков дом, 2003. – С. 159–178.

  4. Пашин, А.И. Библиотека как социально-культурная система: вопросы управления / А.И. Пашин. – М: Либерия-Бибинформ, 2005. – С. 12–23.

  5. Чачко, А.С. Развивающаяся библиотека в информационном обществе: науч.-метод. пособие / А.С. Чачко. – М.: Либерия, 2004. – С. 13–19; 31–42.

  6. Гусева, Л. Концепции деятельности библиотек / Л. Гусева // Библиотечное дъло. – 2007. – №12. – С. 13–18.

Форма кантролю СРС:

    1. Праверка рабочых сшыткаў.

    2. Выступленні на семінары №1 па тэме “Генезіс і сутнасць бібліятэкі. Функцыі і прынцыпы дзейнасці бібліятэк”.

Заданне для СРС №2: прааналізаваць канцэптуальныя мадэлі бібліятэкі: мадэль асветніцкай (маналагічнай) бібліятэкі і мадэль камунікацыйнай (плюралістычнай) бібліятэкі па артыкулу: Гениева, Е.Ю. Культура как способ разрешения конфликтов: роль библиотек / Е.Ю. Гениева // Науч. и техн. б-ки. – 2006. – №1. – С. 43–59.

Форма кантролю СРС:

  1. Праверка рабочых сшыткаў.

  2. Выступленні на семінары №1 па тэме “Генезіс і сутнасць бібліятэкі. Функцыі і прынцыпы дзейнасці бібліятэк”.

Тэма 2. Прынцыпы дзейнасці бібліятэк

Заданне для СРС: па прапанаванай літаратуры прааналізаваць сутнасць наступных прынцыпаў дзейнасці бібліятэк, пабудаваных на іерархіі асноўных груп каштоўнасцей грамадства:

  • прынцып суадносін агульначалавечым каштоўнастям;

  • прынцып суадносін нацыянальным каштоўнасцям;

  • прынцып суадносін каштоўнасцям сацыяльных груп;

  • прынцып суадносін каштоўнасцям індывіда.