Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
576
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Моўнае афармленне некаторых агульных дакументаў

Аб'ява паведамляе пра мерапрыемства (сход, канферэнцыя, нарада, дыс-пут, канцэрт, сустрэча з пісьменнікам, заняткі гуртка і інш.). Дакладна назы-ваецца дата, час і месца правядзення мерапрыемства. Унізе, з правага боку, звычайна паказваецца, хто робіць аб'яву.

Прыклад:

АБ’ЯВА

10 кастрычніка ў 14 гадзін у актавай зале адбудзецца сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса “Роднае слова”

Кафедра беларускага мовазнаўства

У аб’явах пра сход паведамляюць таксама парадак дня і называюць адказ-ных за падрыхтоўку вынесеных на абмеркаванне пытанняў.

Прыклад:

АБ’ЯВА

27 лютага, 14.00 Аўдыторыя № 263

Адбудзецца прафсаюзны сход будаўнічага факультэта

Парадак дня:

1 Вынікі зімовай сесіі і задачы на другі семестр. – Даклад члена прафбюро Асташонак М. В.

2 Пра падрыхтоўку да студэнцкай навуковай канферэнцыі. – Інфармацыя старшыні Савета будаўнічага факультэта Філончык Т. І.

Прафсаюзнае бюро

Справаздача не мае строгай формы. У ёй звычайна паведамляецца, што і як выканана ў адпаведны тэрмін, якія цяжкасці давялося пераадолець і што дала праца. У канцы добра зрабіць вывады і даць свае прапановы. Дата і подпіс ставяцца, як і ў кожнай афіцыйнай паперы.

Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне

Справавыя лісты – лісты, накіраваныя адной арганізацыяй (асобай) у другую з мэтай высветліць пэўныя пытанні. Яны могуць мець асабісты ха-рактар ці службовы. У апошнім разе ліст павінен быць засведчаны пячаткай або мець штамп арганізацыі.

Вылучаюць лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова і інш.) і адказы да іх (ліст-адказ, ліст-адмова), і лісты, што не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-прабачэнне, ліст-запрашэнне, гарантыйны ліст, суправаджаль-ны ліст (пасылаецца пры накіраванні адрасату дакументаў).

Усе лісты справавога характару маюць аднолькавую “шапку” (якая пада-ецца ў верхнім левым вуглу):

  1. назва і адрас арганізацыі-адпраўшчыка (калі не выкарыстоўваецца фірменны бланк);

  2. нумар ліста і дата адпраўкі (не “12.03.2007”, а "12 марта 2007 года");

  3. адрас і імя атрымальніка ліста. Калі адпраўляецца на адрас арганіза-цыі ліст для канкрэтнай асобы, то падаецца дадатак “Увазе спадара/спада-рыні...”.

Ніжэй размяшчаецца зварот да атрымальніка (злева, а не ў цэнтры): Паважаны пан дырэктар! Шаноўны спадар Іван Мікалаевіч! і інш.

Далей – адным сказам – агульная тэма ліста. Напрыклад, выказванне па-дзякі: Дзякуем Вам за...; Мы Вам вельмі ўдзячны за...; Загадзя ўдзячны Вам за...; Мы былі б вельмі ўдзячны, калі б Вы даслалі нам... і інш.

Сам тэкст сучаснага ліста складаецца з некалькіх блокаў, адасобленых інтэрваламі. З левага края старонкі пакідаюцца палі (каля 2 см), пры гэтым абзацы не пачынаюцца з чырвонага радка. Пераносаў слоў трэба пазбягаць. Калі ж ліст атрымаўся вялікім, усе старонкі, акрамя першай, трэба пранума-раваць.

Звычайная структура справавога ліста ўключае дзве часткі: у першай выкладаюцца матывы яго напісання (У сувязі з цяжкім становішчам...; У сувязі з правядзеннем сумесных работ...; У адпаведнасці з пратаколам... і інш.), у другой знаходзяцца канкрэтныя прапановы, рашэнні, распараджэн-ні, выражэнне просьбы, напамін, запрашэнне, паведамленне (Паведамляем, што...), выказванне гарантыі: Аплату гарантуем...; Якасць вырабаў гаран-туем...; Тэрміны выканання гарантуем... і інш.

У фінале падаюцца заключныя словы: Пераканаўча просім Вас не за-трымліваць адказ; Просім прабачыць нас за затрымку з адказам; Спадзя-ёмся, што наша просьба будзе задаволена; а таксама (з подпісам аўтара) – абавязковая формула ветлівасці: З найлепшымі пажаданнямі; З удзячнасцю і спадзяваннем на далейшае супрацоўніцтва і інш. Калі пісьмо складае, на-прыклад, сакратар, тады трэба пазначыць: Па даручэнні такога...

Напрыканцы падаюцца спасылкі на дадаткі і разасланыя іншым асобам копіі, а таксама подпіс службовай асобы-адпраўніка.