Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
576
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Сінонімы

У працэсе развіцця мовы ўзнікаюць розныя словы для абазначэння аднаго і таго ж паняцця. Гэта сінонімы (ад грэч. synōnymos – аднайменны) блізказначныя словы і выразы, якія аб'ядноўваюцца агульнасцю асноўнага значэння і адрозніваюцца адценнямі лексічнага значэння ці стылістычнай афарбоўкай, а таксама спалучальнасцю з іншымі словамі.

Напрыклад:

  • дагавор, дамова, умова, пагадненне, кантракт, пакт;

  • асілак, сілач, волат, атлет, здаравяк, здаравіла, бугай;

  • відны, выдатны, вялікі, вядомы, знакаміты, легендарны, папулярны, слаўны, славуты, слынны;

  • ісці, рухацца, прасоўвацца, прабірацца, прадзірацца.

Паводле спосабаў узнікнення і ўжывання ў мове адрозніваюць семан-тычныя, стылістычныя і кантэкстуальныя сінонімы.

Семантычныя (або сэнсавыя) сінонімы адрозніваюцца адценнямі лек-січнага значэння. Яны – агульнаўжывальныя, нейтральныя, г. зн. могуць ужывацца без абмежаванняў у любым стылі мовы: часопіс, альманах; ста-ры, даўнейшы, даўні, старадаўні; гаварыць, размаўляць, пераказваць.

Стылістычныя сінонімы адрозніваюцца экспрэсіўна-стылістычнай афарбоўкай і сферай выкарыстання: гаварыць (нейтральнае), дыскутаваць (кніжнае), баяць (размоўнае), вярзці, балабоніць, балбатаць, малоць языком, званіць ва ўсе званы (размоўныя, неадабральныя), чаўпці, плявузгаць (прас-тамоўныя, грубыя), дзейкаць (дыялектнае).

Найбольш ужывальныя – семантыка-стылістычныя сінонімы, што адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай: тлумачыць, растлу-мачваць, паясняць (нейтральныя), інтэрпрэтаваць (кніжнае), асвятляць, разжоўваць (пераносныя).

Акрамя таго, ёсць сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантыкай, ні экспрэсіўна-стылістычнай афарбоўкай. Гэта абсалютныя сінонімы або лексічныя дублеты. Звычайна імі з'яўляюцца навуковыя тэрміны, якія ўжываюцца паралельна: арфаграфія – правапіс, лінгвістыка – мовазнаў-ства, прэфікс – прыстаўка, назыўны – намінатыўны.

Кантэкстуальныя (аўтарскія, аказіянальныя) сінонімы, або сінонімы маўлення, набываюць новае пераносна-вобразнае значэнне толькі ў кантэк-сце (асобным творы пісьменніка): З чорнага неба цадзіўся [ішоў] нудны дождж, і ад гэтага спаць хацелася яшчэ мацней. (І. Мележ)

Група блізказначных слоў утварае парадыгму сінонімаў або сінанімічны рад, дзе галоўнае слова (што выражае асноўнае значэнне) называецца асноўным словам або дамінантай (ад лац. dominantis – які пануе). Напрыклад: узор – прыклад, мерка, лад, манер, мадэль, форма, тып, норма, стандарт, шаблон, штамп, трафарэт, схема.

Адны і тыя словы, калі яны з'яўляюцца мнагазначнымі, могуць уваходзіць у розныя сінанімічныя рады. Напрыклад:

лёгкі – няцяжкі (груз, камень);

  • слабы (удар, штуршок);

  • нескладаны (заданне, выйсце);

  • нязначны (спалох, эфект);

  • дасціпны (сэнс, тэкст).

Выкарыстанне канкрэтнага слова ў пэўнай маўленчай сітуацыі патрабуе ведання лексічнага значэння, стылёвай афарбоўкі слова, законаў спалучаль-насці слоў, а ў выніку гэта дазволіць перадаць найтанчэйшыя адценні думкі, дакладна выразіць яе, выказаць адносіны да таго, пра што гаворыцца, паз-бегнуць паўтораў аднаго і таго ж слова, выказаць сваю думку прыстойна і прыгожа. Пры выбары патрэбнага сіноніма вялікую дапамогу аказваюць тлума-чальныя слоўнікі і слоўнікі сінонімаў ("Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў" М. Клышкі, 1993 г.).