Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
576
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў

У якасці тэрмінаў могуць выступаць толькі назоўнікі, прыметнікі, дзея-словы і прыслоўі, а таксама словазлучэнні з імі.

Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі:

  • агульныя: акцыз, арэнда, аўдыт, аўкцыён; абагрэў, абточка, апрацоў-ка, выклёпка, зачыстка, змазка, манціроўка;

  • уласныя ў якасці агульных: ампер, ват, джоуль, ом, паскаль, ці ўтварэнні ад іх: мендзялевій, каліфорній, амперметр, фарадаметр.

Прыметнікі, як правіла, ужываюцца ў спалучэнні з назоўнікам. Асобна выкарыстоўваюцца значна радзей: бюджэтны, валютны, ліцэнзійны, па-датковы; субстантыўны, бінарны, адваротны; аб'ектыўны, абсалютны, апрыёрны, ірэальны, рацыянальны і інш.

Рэдка ўжываюцца і дзеясловы-тэрміны: экспартаваць, рэкламаваць; загрунтоўваць, механізаваць, накоўваць, праточваць; абавязаць, абвінава-ціць, абгрунтаваць, абмежаваць і інш.

Для беларускай мовы не характэрныя формы дзеепрыметнікаў незалеж-нага і залежнага стану цяперашняга часу на -емы, -імы, -учы (-ючы), -ачы (-ячы). І калі прааналізаваць тэрміналагічныя слоўнікі, то можна заўважыць поўную адсутнасць такіх формаў у адных, а ў другіх толькі частковую заме-ну іншым матэрыялам, больш адпаведным беларускай мове, і, на жаль, заха-ванне адзначаных формаў на ўзор рускай мовы побач з замененымі. Вось чаму дзеепрыметнікі як аднаслоўныя тэрміны і ў складзе шматслоўных не адпавядаюць патрабаванням тэрмінатворчасці, як і ўвогуле нормам беларус-кай літаратурнай мовы: дэфарміруемы, кантралюемая, звязваючае, узыхо-дзячы (рус. восходящий), паляпшаемая сталь, лятучыя нажніцы, цякучы стан (рус. текучее состояние), азаціруючая атмасфера (рус. озотирующая атмосфера) і інш.

Тэрмінаванне прыслоўяў назіраецца ў асноўным для абазначэння харак-тару выканання: беражліва, дакладна, дапушчальна, добрасумленна, неда-кладна, пераканальна, пісьмова (у справаводстве); унутрывенна, рэгрэсіўна, дысперсійна, абвострана (у медыцыне); унакладку, усутык, уручную, шчыльна (у металургіі); накрыж, употай (віды заклёпкі); налівам (пра перавозку вадкасцей), навалам (пра перавозку масавага грузу) і інш.

Шырока выкарыстоўваюцца тэрміны-словазлучэнні, якія могуць быць свабоднымі і несвабоднымі.

У тэрмінах са свабодным спалучэннем слоў кожны кампанент можа выкарыстоўвацца ў якасці асобнага тэрміна і ўступаць у сувязь з іншымі словамі: рынак пакупніка, сегмент рынку, ёмкасць рынку.

У несвабодным словазлучэнні адзін кампанент ізалявана можа і не быць тэрмінам: бацькоўская фірма, рэвізія кладовак, белы тавар. Некато-рыя нават выдзяляюць тып фразеалагічных тэрмінаў: Вялікая Мядзведзіца, Вялікі Пёс, Валасы Веранікі; воўчае лыка, божая кароўка і інш.

Галоўным словам у тэрміналагічных словазлучэннях амаль заўсёды з'яўляецца назоўнік:

Структура словазлучэння

Прыклады

назоўнік + назоўнік

вільготнасць паветра, дыфракцыя святла, маса пакою, доза выпраменьвання, лямпа напальвання,

перыяд паўраспаду, вынік вымярэння; кольцы Сатурна,

закон Архімеда, прынцып Ферма, шкала Цэльсія,

ураўненне Клапейрона-Мендзялеева

назоўнік + назоўнік

з прыназоўнікам (рэдка)

адмаўленне ад іску, размеркаванне па працы;

вывядзенне на рынак, кіраўніцтва па закупках,

заяўка на паслугу, асігнаванні на сродкі рэкламы,

заканадаўства па абароне інтарэсаў спажыўцоў

назоўнік + прыметнік (надзвычай шырока)

лагічны эмпірызм, натуральнае права;

броўнаўскі рух, рэнтгенаўскія промні;

каштоўнасныя арыентацыі; Тунгускі метэарыт,

ліквідацыйны баланс, Еўрапейскі інвестыцыйны банк,

дагаворная вертыкальная маркетынгавая сістэма

Заўвага. Якасны прыметнік у складзе тэрміна не можа мець формаў ступеней параўнання: макрыца белая, макрыца чырвоная.

шматкампанентныя

з рознай структурай (разглядаюцца

як тэрміны, бо абазначаюць адно цэласнае паняцце)

кантрольны пакет акцый, метад бухгалтарскага ўліку, кан'юнктура таварнага рынку, рахункі і падвойны запіс, рэзервовы фонд прадпрыемства, падатак на дабаўлены кошт, свабодна канверсаваная валюта;

асноўная ідэя рэкламнага тэксту,

дадатковая праграма стымулявання збыту,

рэкламаванне заслуг арганізацыі для стварэння рэпутацыі

Менавіта трох- і шматслоўныя словазлучэнні ў якасці тэрмінаў з'яўля-юцца адметнасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы. Гэта звязана з удакладненнем, дапаўненнем значэння галоўнага кампанента і з адсутнасцю аднаслоўнага тэрміна, пры з'яўленні (ці наяўнасці) якога адпа-дае неабходнасць у расшырэнні зместу апорнага слова. Напрыклад, апісаль-ны тэрмін асоба, якая праводзіць апытанне заменены аднаслоўным тэрмі-нам інтэрв'юер, вядучы прэзентацыі тавару – дэманстратар, маркіроўка этыкеткай – этыкетаж і інш.

З цягам часу састаўныя тэрміны спрашчаюцца, утвараючы складаныя словы і абрэвіятуры: дзяржаўнае страхаванне – дзяржстрах, капітальныя ўкладанні – капукладанні, Еўрапейская эканамічная супольнасць – ЕЭС; або замяняюцца іншамоўнымі словамі: рэкламны плакат – постэр, уладальнік сельскагаспадарчага прадпрыемства – фермер, даведнік цэн па відах і га-тунках тавараў або па відах паслуг – прэйскурант ці прайс-ліст, час адпа-чынку з суботы да панядзелка – уік-энд.