Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
577
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Лексіка паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (спецыяльныя тэрміны і прафесіяналізмы, жаргонныя і дыялектныя словы)

Паводле сферы ўжывання адрозніваюцца словы, якімі карыстаюцца ўсе носьбіты мовы, і словы, якія ўжываюцца толькі асобнымі групамі насель-ніцтва. Адпаведна ўся лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.

Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вуснай і пісьмовай формах і ва ўсіх стылях мовы. Яны зразумелыя ўсім людзям: дрэва, вуліца, добры, ісці, прыгожа, высока, сем і інш.

Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй выкарыстання, пэўным прафесійным ці сацыяльным асяроддзем. У залежнасці ад гэтага лексіка падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.

Лексіка нацыянальнай (агульнанароднай) беларускай мовы

Агульна-ўжывальная лексіка

Лексіка абмежаванага ўжывання

спецыяльная лексіка

жаргонная лексіка

дыялектная лексіка

тэрміны

прафесіяналізмы

Уваходзяць у літаратурную (унармаваную) мову,

маюць

вусную і пісьмовую формы

Не ўваходзяць у склад

лексікі літаратурнай мовы,

выкарыстоўваюцца пераважна

ў вуснай форме

Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ўжываюцца людзьмі пэўнай спецыяльнасці, прадстаўнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналагічную і прафесійную.

Тэрміны (ад лац. terminus – канец, мяжа) – афіцыйна ўзаконеныя словы і спалучэнні слоў, якія дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці розных галін навукі, тэхнікі, вытворчасці, культуры, мастацтва. Напрыклад: аўтаген, алегорыя, бактэрыцыд, газаасветны, крэдыт, косінус, суфікс. Галоўная адметнасць тэрміналагічнай лексікі – яна ўвахо-дзіць у склад лексікі літаратурнай (унармаванай) мовы, выкарыстоўваецца ў вуснай і пісьмовай формах.

Ад тэрмінаў трэба адрозніваць прафесіяналізмы – гутарковыя словы і спалучэнні, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў пэўнай прафесіі або спецыяльнасці. Яны называюць спецыяльныя прылады працы, дзеянні, з’явы: фуганак, фальцоўнік (у цесляроў), майна, віра (у будаўнікоў), раёўня, куралі, дымар (у пчаляроў), лапкі, падвал, вісячы радок (у друкароў), перадкі, заднікі (у шаўцоў). Па-за межамі прафесійнага калектыву такія словы, як правіла, невядомыя. Акрамя таго, такія словы знаходзяцца па-за межамі лексікі літаратурнай мовы, іх значэнні не ўключаны ў слоўнікі.

Прафесіяналізмы трэба адрозніваць і ад жарганізмаў. Напрыклад: пара (дзве гадзіны заняткаў) – прафесійнае слова, пара (двойка) – жаргоннае. Жарганізмы заўсёды маюць экспрэсіўна-стылістычную афарбоўку і з'яўля-юцца не асноўнымі, а паралельнымі абазначэннямі якіх-небудзь рэа-лій, таму больш шырока распаўсюджаныя і зразумелыя.

Жаргонная лексіка (фр. jargon – умоўная гаворка) – сацыяльная разна-віднасць мовы асоб, аб'яднаных сумесным заняткам, агульнымі сацыяльны-мі ці прафесійна-бытавымі інтарэсамі. Такія словы выкарыстоўваюцца замест агульнаўжывальных пераважна ў вуснай мове вучняў, студэн-таў, салдат і іншых груп людзей: кучкавацца (збірацца), стыпуха (стыпен-дыя), маг (магнітафон).

Разнавіднасць жаргона – арго – лексіка групы людзей, што па нейкіх прычынах засакрэчваюць сваю мову (маліна, пяро, фомка, ботаць, фуфло).

У якасці жаргонных часта выступаюць агульнаўжывальныя словы, якія набываюць іншае, пераноснае значэнне: бабкі (грошы), матор (таксі), продкі (бацькі), хвост (запазычанасць), адфутболіць (адаслаць), зрэзацца (не вытрымаць экзамену, заліку), загараць (сядзець без справы), скатаць (перапісаць заданне з чужой работы).

Дыялектнымі называюцца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй. Напрыклад: шаліноўка (святочная хустка), гарлянка (расліна, якая выкарыстоўваецца пры лячэнні горла), макрыца (пустазелле, што расце на мокрым месцы), ахайваць (мыць, прыбіраць).

Дыялектныя словы могуць адрознівацца ад літаратурных гучаннем (жывець – жыве, зліва, злівень – лівень), значэннем (саснякі – лісічкі, глухі – ядавіты, мост – падлога), асновамі (саколка – майка, кагадзе – нядаўна, галаступкам – на босую нагу).

Прафесіяналізмы, жарганізмы і дыялектызмы выкарыстоўваюцца ў мове мастацкай літаратуры як сродак стварэння праўдзівага мастацкага кантэкс-ту: для перадачы моўнага каларыту пэўнай мясцовасці або характарыстыкі дзеючых асоб і таго асяроддзя, у якім знаходзяцца героі.