Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
570
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Лексіка паводле значэння. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова

На працягу гістарычнага развіцця мовы за словамі замацоўваецца пэўнае значэнне. Яно можа залежыць ад характару адлюстравання сувязі з прадме-тамі, з'явамі рэчаіснасці і ад ступені кантэкстуальнай абумоўленасці.

I. У залежнасці ад характару адлюстравання сувязі з прадметамі, з'явамі рэчаіснасці выдзяляюцца:

  • намінатыўнае (прамое) значэнне, якое непасрэдна ўказвае на прад-мет (дуб), якасць (вясёлы), дзеянне (працаваць), лік (пяць). Гэта асноўнае, пастаяннае значэнне слова;

  • вытворнае значэнне, якое звязана з прадметам апасродкавана, узні-кае ў выніку пашырэння першапачатковага значэння пры пераносе якасці, уласцівасці аднаго прадмета на другі і ўсведамляецца толькі ў супастаў-ленні з прамым значэннем таго самага слова. Такое значэнне можа быць вытворна-намінатыўным, калі ў ім адчуваецца вытворнасць, другаснасць, але няма экспрэсіўна-эмацыянальнага адцення, і вытворна-пераносным, калі пераважае адценне экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці.

У сувязі з гэтым намінатыўнае значэнне яшчэ называюць першасным прамым, а вытворна-намінатыўнае – другасным прамым значэннем (у супа-стаўленні з пераносным).

II. У залежнасці ад ступені кантэкстуальнай абумоўленасці выдзяля-юцца:

  • свабоднае значэнне, якое выражаецца адным асобным словам (луг, кветка, птушка);

  • фразеалагічна звязанае значэнне, якое выражаецца адначасова дву-ма або больш словамі, адно з іх – галоўнае, другое (або другія) – дапамож-нае (паветраны флотавіяцыя, аказаць дапамогу – дапамагчы);

  • канструктыўна (або сінтаксічна) абумоўленае значэнне, якое на-бываецца словам толькі пры выкарыстанні яго ў пэўнай сінтаксічнай функ-цыі (Трымайся за чорным кажушком.)

Канструктыўная абумоўленасць уласціва многім словам, як тады, калі яны выступаюць у прамым значэнні і маюць адносна свабодныя сувязі з іншымі словамі, так і тады, калі выкарыстоўваюцца ў пераносным значэнні і сувязі іх абмежаваныя. Яна дапамагае размежаваць адценні прамых або пераносных значэнняў слова, а таксама амонімы.

Мнагазначнасць слова

На працягу гістарычнага развіцця мовы за словамі замацоўваецца пэўнае лексічнае значэнне. Першапачаткова яно адно, зразумела, прамое.

Некаторыя словы з канкрэтным значэннем (аптэкар, баравік, вавёрка, елка, каністра, склеп, сшытак), а таксама навуковыя тэрміны (алгарытм, парабала, прагматызм) застаюцца адназначнымі, або монасемантычнымі (ад грэч. monos – адзін, semantikos – той, што абазначае), якія маюць адно лексічнае значэнне, называюць толькі адзін прадмет, з’яву, дзеянне. Аднак такіх слоў у лексіцы значна менш.

Мнагазначнасць – здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі – развіваецца ў выніку дзеяння закона эканоміі моўных сродкаў, якіх недастаткова для таго, каб кожная з'ява рэчаіснасці атрымала асобнае слова-назву. І тады адбываецца перанос назвы аднаго прадмета на другі, слова набывае некалькі значэнняў.

Словы, што маюць больш за адно значэнне, называюць некалькі прадметаў, з’яў, дзеянняў, называюцца мнагазначнымі, або полісемічнымі (ад грэч. polysemos – шматзначны).

Напрыклад, “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” падае наступныя значэнні слова хлеб: 1) прадукт харчавання, выпечаны з мукі; 2) абмалоча-нае зерне; 3) зернавыя расліны (жыта, пшаніца, авёс, ячмень); 4) ежа наогул; 5) сродкі існавання, заробак.

У мнагазначнага слова могуць быць некалькі прамых і пераносных значэнняў (якія ў слоўніках абазначаюцца спецыяльнай паметай – перан.). Напрыклад:

кансультацыя – 1) парада спецыялістаў па якому-небудзь пытанню (кансультацыя ўрача); 2) установа, якая дае такія парады (юрыдычная кансультацыя); 3) дадатковыя заняткі выкладчыка з навучэнцамі для дапамогі ім у засваенні матэрыялу (кансультацыя перад экзаменам);

кантакт – 1) злучэнне двух электрычных праваднікоў; 2) перан. блізкія адносіны, цесная сувязь (падтрымліваць кантакты з супрацоўнікамі);

плынь – 1) рух вады ў рэчках, морах (рачная плынь); 2) перан. вялікая маса людзей, якая рухаецца ў адным напрамку (людская плынь); 3) перан. напрамак у якой-небудзь галіне дзейнасці (літаратурная плынь).

Некаторыя даўнія па часе ўжывання словы маюць вельмі шмат значэн-няў, напрыклад: ісці – 28, біць – 18, падаць – 15.

Новыя значэнні могуць з'яўляцца ў выніку пераносу назвы з аднаго прад-мета на другі па падабенстве ці сумежнасці.

Перанос найменняў па падабенстве, ці метафарычны (ад грэч. metaphora – перанос), адбываецца ў выніку ўзнікнення блізкіх асацыяцый, напрыклад, па падабенстве формы, знешняга выгляду, функцыі, колеру і інш. (бліскучы метал і метал у голасе; срэбра блішчыць і срэбра сівізны).

Перанос найменняў па сумежнасці, ці метанімічны (ад грэч. metonymia – перанайменаванне), адбываецца на асацыятыўнай сувязі ў часе, прасторы і інш. Напрыклад, слова крышталь называе 'асобы від свінцовага шкла' і 'посуд з гэтага шкла'; слова золата абазначае 'метал' і 'вырабы з гэтага металу'; слова жніво – 'уборка ўраджаю як дзеянне' і 'час уборкі ўраджаю' і інш.

Адны новыя значэнні становяцца звычнымі, зразумелымі без кантэксту, іншыя значэнні рэалізуюцца толькі ў кантэксце. Напрыклад, слова матор са значэннямі 'рухавік' і 'машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную', вядома і без кантэксту, а вось са значэннем 'таксі' толькі ў адпаведнай сітуацыі маўлення.

Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў кантэксце.