Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
576
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Антонімы

Антонімы (грэч. anti – супраць і onyma імя) – гэта пары слоў адной часціны мовы з процілеглымі значэннямі: назоўнікі радасць – смутак, святло – цемра; прыметнікі гарачы – халодны, дзікі – свойскі; дзеясловы гарэць – гаснуць, уцякаць – даганяць; прыслоўі позна – рана, там – тут; прыназоўнікі над – пад. Супрацьпастаўленыя ў значэннях, такія лексічныя адзінкі складаюць антанімічную пару.

Антанімічнасць слоў заўсёды ўстанаўліваецца ў кантэксце, у канкрэт-ным выпадку ўжывання. Бо:

  • да аднаго слова можна падабраць некалькі антонімаў, сінанімічных паміж сабою: радасны – сумны, журботны, тужлівы, нярадасны;

  • мнагазначныя словы могуць утвараць некалькі антанімічных пар: кароткі – доўгі (сук), кароткі – высокі (чалавек), кароткі – шматслоўны (выклад думак), кароткі – поўны (прыметнік);

  • антонімы могуць быць кантэкстуальнымі (аўтарскімі): І ў сэрцах заўважаю лёд. А ў добрых зрэнках бляск гарачы, і нават душы навылёт часамі вострым зрокам бачу. (С. Грахоўскі)

Супрацьлеглыя значэнні могуць развіцца і ў адным мнагазначным слове: пэўны – 'акрэслены' і 'неакрэслены', напэўна – 'мабыць' і 'абавязкова', прагледзець – 'бегла пазнаёміцца' і 'не звярнуць увагі'.

Не маюць антонімаў словы з канкрэтным прадметным значэннем (сшы-так, дзверы, рука, галава, шафа, стол), уласныя імёны, лічэбнікі, часціцы, злучнікі і выклічнікі, акрамя таго – вузкаспецыяльныя тэрміны (галаграфія, генезіс, семіётыка, марфема, лазер).

Лексіка паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычаная лексіка

Лексічны склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў і ў працэсе моўнай практыкі няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Гэта абумоўлена тым, што кожная мова імкнецца да таго, каб сістэма яе адзінак як мага больш поўна і дакладна адлюстроўвала сістэ-му паняццяў і з'яў рэчаіснасці (гл. 2-е пытанне тэмы 2).

У лексіцы беларускай мовы выразна вылучаюцца два асноўныя напрамкі яе развіцця: прамы і шлях запазычання. Для першага характэрна раз-віццё і ўдасканаленне спрадвечнага лексічнага пласта, для другога – папаў-ненне лексічнай сістэмы словамі з іншых моў. Адпаведна ў лексіцы бела-рускай мовы вылучаюцца словы спрадвечныя і іншамоўныя.

Лексіка беларускай мовы

Спрадвечна беларуская лексіка

Запазычаная лексіка

Агульна-славянскія словы

Усходне-славянскія словы

Уласна-беларускія словы

са

славянскіх моў

з

неславянскіх моў

Спрадвечна беларуская лексіка

Асноўным пластом лексічнай сістэмы беларускай мовы на ўсіх этапах яе развіцця з’яўляецца спрадвечна беларуская лексіка (існуе даўно, спрадве-ку, дасталася ў спадчыну), якая вызначае самабытнасць мовы.

У склад спрадвечнай лексікі ўваходзяць:

  • агульнаславянская лексіка;

  • усходнеславянская лексіка;

  • уласнабеларуская лексіка.

Агульнаславянскія словы – гэта словы, якімі карысталіся славяне ўжо ў III тысячагоддзі да н. э. Праславянская мова праіснавала звыш трох тысяч год, і за гэты час папоўнілася многімі словамі, якія ўваходзяць у лек-січны склад сучасных славянскіх моў, у тым ліку і беларускай.