Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
577
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Мова і мысленне

Праблема паходжання мовы самым непасрэдным чынам звязана з пытаннем пра сувязь мовы і мыслення. У сучаснай навуцы не выклікае сумнення факт наяўнасці адзінства паміж мысленнем і мовай. Аднак які характар гэтай сувязі? Гэтае пытанне займае важнае месца не толькі ў мовазнаўстве, але і ў псіхалогіі, логіцы, філасофіі.

Праца і мова вельмі шмат значылі для развіцця свядомасці чалавека. Яны стымулявалі фарміраванне і развіццё свядомасці, чалавечага мозгу і органаў пачуццяў.

Пад свядомасцю разумеюць здольнасць мозгу фіксаваць рэчаіснасць у форме думак, пачуццяў. Састаўной часткай свядомасці з'яўляецца мысленне, сутнасць якога ў актыўным адлюстраванні рэчаіснасці ў форме паняццяў, суджэнняў, вывадаў. Асноўная якасць гэтых працэсаў як форм псіхічнай дзейнасці чалавека – асэнсаванасць. Сродкам жа фіксацыі асэнсаванай рэчаіснасці выступае мова. Менавіта мова – гэта "матэрыяль-ны", практычны бок свядомасці, у прыватнасці мыслення як часткі свядомасці. Але характар узаемасувязі паміж мовай і мысленнем даволі складаны і ў навуцы тлумачыцца па-рознаму.

Адны вучоныя атаясамліваюць мову і мысленне. Паводле іх, мову можна параўнаць з лістом паперы: думка – адзін яго бок, слова – адваротны. Як немагчыма разрэзаць адзін бок паперы, не парэзаўшы другі, так і думку нельга ўявіць без слова, а слова – без думкі.

Іншыя вучоныя, наадварот, разглядаюць мову і мысленне як самастой-ныя з'явы. Магчымасць існавання думкі без слова дапускалі, напрыклад, вядомы французскі матэматык Ж. Адамар, фізіёлаг І. Сечанаў, фізік А. Эйнштэйн. "Слова ці мова, як яны пішуцца ці вымаўляюцца, не маюць ніякай ролі ў маім механізме мыслення," – адзначаў Эйнштэйн. Звычайныя і агульнапрынятыя словы, паводле гэтых вучоных, падбіраюцца (прычым не заўсёды паспяхова) толькі на наступнай стадыі, калі патрэбна замацаваць вынікі працэсу мыслення.

Аднак большасць даследчыкаў не лічаць мову і мысленне ні тоеснымі, ні самастойнымі з'явамі, а хутчэй дыялектычным адзінствам. Паміж мовай і мысленнем складаныя і супярэчлівыя адносіны. Яны могуць выступаць нават як антыподы. Вядомы рускі лінгвіст Л. Шчэрба пісаў: "Кожная думка як бы сядзіць пад каўпачком слова, і рух думкі наперад ёсць барацьба са словам." Прыкладам такой "барацьбы" з'яўляюцца "мукі слова" (пошукі адзінага, дакладнага слова, здольнага перадаць думку), вядомыя паэтам, пісьменнікам, вучоным і ўвогуле ўсім, хто звязаны з працэсам творчасці.

Мова – сродак выказвання думкі і адначасова форма яе існавання. Праўда, не адзіная: думка можа быць выказана не толькі словамі, але і іншымі сродкамі, напрыклад, у жывапісе, скульптуры, музыцы, матэматыч-ных формулах і інш. Аднак мова адрозніваецца ад іх тым, што не толькі перадае думку, але і фарміруе яе.

Часам можа здавацца, што думкі ўзнікаюць "самі па сабе" і яны не звязаны з моўнай "матэрыяй", напрыклад, калі мы не выказваем іх услых. Аднак у сапраўднасці кожны раз, калі ўзнікае аформленая думка, зразуме-лая нам самім, яна аказваецца звязанай з тым ці іншым спалучэннем слоў, хоць словы і не былі вымаўлены, а толькі ўяўлены. Чалавек, які дасканала валодае некалькімі мовамі, заўсёды ведае, на якой з вядомых яму моў ён думае. Гэта таксама сведчыць пра тое, што мысленне чалавека ажыццяўля-ецца з дапамогай мовы. Дзякуючы мове, праца свядомасці чалавека становіцца рэальнасцю для іншых членаў грамадства. Таму так важна ўмець выразна, дакладна выражаць свае думкі і пачуцці, рабіць іх здабыткам іншых людзей.