Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
576
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Сінтаксічная інтэрферэнцыя

Асаблівасці беларускай мовы

Рускія адпаведнікі

1

Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры звязваюцца з назоўнікам шляхам дапасавання; назоўнік мае форму

назоўнага склону множнага ліку:

два сталы, тры браты, чатыры рублі

Кампаненты звязваюцца шляхам кіравання;

назоўнік мае форму роднага склону адзіночнага ліку:

два стола, три брата, четыре рубля

Заўвага. У дробавых слова “палавіна” зліваецца з лічэбнікам у адно сінтаксічнае цэлае, таму два з палавінай, чатыры з паловай ставяць назоўнік у такую ж форму:

два з палавінай дзесяцігоддзі

2

У колькасна-іменных словазлучэннях

са значэннем прыблізнай ці дакладнай адлегласці выкарыстоўваюцца назоўнікі

ў родным склоне з прыназоўнікам за:

метраў за сто ад лесу,

за два крокі ад дому

У такіх словазлучэннях выкарыстоўваецца назоўнік

у форме меснага склону

і прыназоўнік в:

метрах в ста от леса,

в двух шагах от дома

Калі такія словазлучэнні абазначаюць

няпэўны час, тады ўжываецца прыназоўнік са,

а назоўнік стаіць у форме назоўнага склону множнага ліку: хвіліны са тры

Адпаведныя словазлучэнні

не маюць прыназоўніка:

минуты три;

больше двух тысячелетий

Калі ў колькасна-іменных словазлучэннях існуюць словы больш, менш,

тады з імі выкарыстоўваецца злучнік як:

больш як два тысячагоддзі

3

Характэрна ўжыванне параўнальных словазлучэнняў, у якіх галоўнае слова (прыметнік ці прыслоўе)

ужываецца ў простай форме вышэйшай ступені параўнання, а залежнае –

у вінавальным склоне з прыназоўнікам за: разумнейшы за брата, мацнейшы за сталь, старэйшы за яе

У такіх словазлучэннях залежнае слова ўжываецца

ў форме роднага склону

без прыназоўніка:

умнее брата,

прочнее стали,

старше её

4

Вельмі пашыраны дзеяслоўныя словазлучэнні

з прыназоўнікам да,

дзе залежны назоўнік (займеннік) заўсёды стаіць у форме роднага склону:

прыйшлі да Івана, забег да нас;

гаварыць не да месца

У такіх словазлучэннях выкарыстоўваюцца прыназоўнік к і назоўнік

ў давальным склоне: пришли к Ивану, забежал к нам; говорить не к месту

5

Пры дзеясловах цешыцца, насміхацца, жартаваць, здзеквацца, дзівіцца

ўжываецца назоўнік (займеннік)

у родным склоне з прыназоўнікам з:

цешыўся з дачкі, жартаваў з яго

Такія дзеясловы кіруюць назоўнікам у творным склоне з прыназоўнікам над:

смеялся над дочкой,

шутил над ним

Асаблівасці беларускай мовы

Рускія адпаведнікі

6

Дзеясловы ажаніць, ажаніцца

патрабуюць ад назоўніка (займенніка)

формы творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніўся з Насцяй,

ажаніць з кім-небудзь

Пры такіх дзеясловах назоўнік стаіць у месным склоне з прыназоўнікам на: женился на Насте,

женить на ком-нибудь

7

Дзеясловы дзякаваць, аддзячыць, выбачаць, дараваць кіруюць залежнымі назоўнікам

ці займеннікам і патрабуюць ад іх

формы давальнага склону:

дзякаваць сястры, дараваць яму

Пры гэтых дзеясловах залежныя словы ставяцца

ў форму вінавальнага склону: благодарить сестру, простить его

8

У дзеяслоўных словазлучэннях

з прыназоўнікам праз

залежны назоўнік (займеннік) заўсёды

прымае форму вінавальнага склону:

спазніўся праз сястру,

прайшоў праз вароты,

смяяўся праз слёзы

Пераклад залежыць ад таго, якія адносіны выражаюцца: опоздал из-за сестры (прычынныя);

прошёл через ворота (прасторавыя);

смеялся сквозь слёзы (адносіны супярэчнасці)

9

Пры дзеясловах са значэннем руху, перамяшчэння (ісці, бегчы, ехаць, ляцець), калі яны маюць адценні

мэты ці прызначэння,

ужываецца назоўнік (займеннік)

у вінавальным склоне з прыназоўнікам па:

пайсці па ваду, ехаць па дзяцей

Пры дзеясловах руху,

якія маюць

мэтавае значэнне, ужываецца назоўнік

у творным склоне

з прыназоўнікам за:

пойти за солью

Калі з дзясловамі руху (ісці, ехаць)

і волевыяўлення (паслаць, накіраваць, выправіць, адправіць)

ужываюцца назвы ягад і грыбоў ці словы ягады, грыбы, рыба, шчаўе, морква, буракі, малачай, то назоўнік выкарыстоўваецца

з прыназоўнікам у:

ехаць у суніцы, пайсці ў грыбы;

паехалі ў рыбу, пайшлі ў буракі

У складзе такіх словазлучэнняў

можа ўжывацца і прыназоўнік па:

ехаць па суніцы, пайсці па апенькі

10

Прыназоўнік па можа ўжывацца

з назоўнікам (займеннікам)

у месным склоне множнага ліку.

Паміж кампанентамі такіх словазлучэнняў выражаюцца розныя віды

сінтаксічных адносінаў:

прасторавыя, часавыя, аб’ектныя і інш.:

ісці па палях і лясах, займаліся па вечарах

У такіх словазлучэннях прыназоўнік по

ўжываецца з назоўнікам (займеннікам)

у давальным склоне множнага ліку:

идти по полям и лесам, занимались по вечерам

Асаблівасці беларускай мовы

Рускія адпаведнікі

11

Пры словах хварэць, хворы

залежны назоўнік ужываецца часцей

у вінавальным склоне

і мае прыназоўнік на:

хворы на раматус, хварэць на грып

Назоўнік ужываецца

без прыназоўніка

і мае форму творнага склону:

больной ревматизмом, болеть гриппом

12

Акрамя таго,

існуе шмат устойлівых моўных зваротаў,

якія характарызуюцца своеасаблівымі граматычнымі сувязямі паміж словамі:

дом на пяць паверхаў,

некалькі разоў на тыдзень,

працаваць на карысць сабе,

спатыкнуцца на пень,

падобны

да (на) яго,

бачыць на свае вочы;

стаяць ля стала;

жыць пры бацьках;

паліць у печы;

спазнацца з бядою;

пазбыцца былога;

глядзець сябе,

чытаць (думаць, разважаць) сам сабе;

ён сніў сон;

без жартаў;

дзякую вам;

Добрай раніцы!

Бывайце здаровы!

і інш.

Перакладаюцца

такія словазлучэнні наступным чынам:

дом в пять этажей,

несколько раз в неделю,

работать в свою пользу,

споткнуться о пень,

похожий на него ці

подобный ему,

видеть своими глазами;

стоять у (около) стола;

жить с родителями;

топить печь;

познать беду;

избавиться от прошлого;

следить за собой,

читать (думать) про себя;

ему снился сон;

кроме шуток;

спасибо;

Доброе утро!

До свидания!