Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
576
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Прыклады слоў агульнаславянскага паходжання

Назвы роднасці, сваяцтва

муж, жонка, дзіця, кум, жаніх, сват, унук

Назвы частак цела чалавека

лоб, галава, рука

Назвы жывёл і раслін

варона, верабей, салавей, баран, мядзведзь; трава, сасна, бор, лес, дуб, ліпа, клён, ліст, кара, корань, мак, гарох, пшаніца, ячмень

Назвы прыладаў працы

барана, вілы, каса, страха, чаўнок, матыка

Назвы ежы

квас, кісель, сала, сыр, хлеб

Назвы з'яў прыроды, рэльефу

гром, дождж; даліна, поле

Назвы часавых паняццяў

год, месяц, зіма, лета, восень, панядзелак, раніца

Назвы абстрактных паняццяў

боль, віна, вера, воля, гнеў, грэх, праўда, ласка, краса, сіла, слава, мудрасць, радасць, старасць

Назвы дзеянняў, працэсаў

адзець, араць, браць, варыць, дыхаць, жыць, ісці, капаць, кідаць, кусаць, слухаць, ткаць, страляць

Назвы якасцей, уласцівасцей

багаты, белы, блізкі, буйны, вясёлы, вялікі, горкі, здаровы, мудры, светлы, чорны, малады

Прыслоўі

куды, там, усюды

Лічэбнікі

адзін, тры, пяць, восем, дзесяць, тысяча

Займеннікі

я, ты, мы, вы, ён, хто, што, сам

Прыназоўнікі

за, над, да, пад

Агульнаславянскія (і індаеўрапейскія) словы – самыя старажытныя ў лексіцы сучаснай беларускай мовы. Іх налічваецца каля дзвюх тысяч. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў 5 тамах засведчыў каля 100 тысяч слоў. 1/50 з іх – агульнаславянскія словы. Аднак да нашага часу яны з’яўляюцца найбольш ужывальнымі, стылістычна нейтральнымі і склада-юць чвэрць ўсіх слоў, ужывальных у паўсядзённых моўных зносінах.

Усходнеславянскія словы адлюстроўваюць тыя зрухі ў сацыяльна-эканамічным і грамадскім жыцці ўсходніх славян, якія адбыліся на працягу VI–VII стагоддзяў, і з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян, агуль-ную мову якіх прынята называць старажытнарускай мовай.

Прыклады ўсходнеславянскіх слоў

Назвы асоб

пляменнік, селянін

Назвы частак цела чалавека

ключыца, калена, язык

Назвы жывёл і раслін

вол, бык, галка, жаваранак, каршун, конь, кошка, снягір, сарока, ястраб; грэчка, перац

Назвы прыладаў працы

і побыту

барана, вяроўка, калода, касынка, клін, капейка, рубель, парашок, плуг, самавар

Назвы прасторавых паняццяў

сенажаць, ураджай

Назвы часавых паняццяў

лістапад, студзень, сягоння, пасля, цяпер

Назвы абстрактных паняццяў

давер, дружба, навука, любоў

Назвы дзеянняў, працэсаў

брадзіць, бурліць, ваяваць, гуляць, калыхаць, кіпяціць, рухнуць

Назвы якасцей, уласцівасцей

едкі, бойкі, буры, зоркі, карычневы, удалы, цёмны, харошы

Лічэбнікі

адзінаццаць, сорак, дзевяноста

Уласнабеларускія словы складаюць спецыфіку лексічнай сістэмы беларускай мовы, бо ўжываюцца толькі ў беларускай мове. Гэта словы, якія ў працэсе фарміравання і развіцця беларускай мовы (XIII–XIVстст.) узніклі на яе ўласнай лексічнай аснове (і набылі спецыфічна беларускае фанетыч-нае аблічча) ці ўтвораны ад запазычаных лексічных адзінак пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў.