Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
570
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Структура мовы і навукі пра яе

Знакі ў мове існуюць не ізалявана, а цесна звязаныя адзін з адным, ці, інакш, знаходзяцца ў сістэме.

Сістэмай называюць сукупнасць узаемазвязаных і ўзаемаабумоўленых элементаў, якія ўтвараюць адзінства. (Прыклады: сонечная сістэма, перыя-дычная сістэма хімічных элементаў Дзм. Мендзялеева). У сістэме кожны элемент залежыць ад іншых, і таму, калі змяняецца ці выпадае адзін эле-мент, гэта адбіваецца на іншых.

Напрыклад, на вуліцах гарадоў прынята трохкаляровая сістэма светлавых сігналаў: чырвоны – 'рух забаронены', зялёны – 'рух дазволены', жоўты – 'увага'. Для таго, каб чырвоны быў знакам (сігналам забароны руху), ён павінен быць супрацьпастаўлены іншым колерам. А цяпер уявіце, што светлафор сапсаваны, і ўвесь час гарыць толькі чырвонае святло. Віда-вочна, гэтае ўжо не азначае, што ехаць нельга. Выпадзенне знака з сістэмы змяняе значэнне іншых знакаў ці ўвогуле разбурае ўсю сістэму.

Падобныя адносіны і паміж знакамі ў мове. Аднак ад іншых знакавых сістэм мова адрозніваецца тым, што ў яе значна больш адзінак і сувязі паміж імі больш разнастайныя і складаныя. Чалавечая мова – гэта найперш мова слоў, а словы складаюцца з гукаў, марфем і аб'ядноўваюцца ў слова-злучэнні, сказы. Усё гэта – адзінкі (знакі) рознага тыпу, і яны своеасабліва арганізаваны ў сістэму.

Кожны тып моўных адзінак займае сваё месца, утвараючы ўзроўні: фанетычны (гукавы), марфемны, лексічны, граматычны.

Моўныя адзінкі розных узроўняў адрозніваюцца паводле складанасці.

Ніжэйшы ўзровень – фанетычны (грэч. phone – гук, phonetikos – гукавы), у яго складзе элементарныя адзінкі – гукі.

Гукі выступаюць будаўнічым матэрыялам для марфем (грэч. morphe – форма) – адзінак наступнага, марфемнага ўзроўню.

З марфем складаюцца словы – адзінкі лексічнага (грэч. lexis – слова) узроўню.

Словы спалучаюцца ў словазлучэнні, сказы, якія з'яўляюцца адзінкамі граматычнага, у прыватнасці сінтаксічнага (грэч. syntaksis – складанне) узроўню.

У адпаведнасці з узроўнямі моўнай сістэмы будуецца навука пра мову – мовазнаўства, ці лінгвістыка (лац. lingua – мова). Яна складаецца з наступных асноўных раздзелаў:

  • фанетыка і графіка – гэта навукі, якія вывучаюць гукавы і літарны склад мовы;

  • арфаграфія і арфаэпія – навукі, якія вывучаюць правілы напісання і вымаўлення слоў пэўнай мовы;

  • лексікалогія і фразеалогія – навукі пра словы і ўстойлівыя спалучэнні слоў, іх значэнне, паходжанне і ўжыванне;

  • марфеміка і словаўтварэнне – навукі аб марфемным складзе, спосабах і сродках утварэння слоў;

  • марфалогія – навука пра формы слова;

  • сінтаксіс – вучэнне аб правілах спалучэння слоў у словазлучэннях і сказах;

  • стылістыка – навука, якая вывучае спосабы ўжывання слоў, слова-злучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу і мэце выказвання.

За час свайго існавання лінгвістыка дасягнула вялікіх поспехаў у выву-чэнні мовы як сістэмы адзінак розных узроўняў. Але паколькі мова з'яўля-ецца асноўным сродкам камунікацыі ў грамадстве і непасрэдна звязана з мысленнем і свядомасцю чалавека, то лінгвістыка не абмяжоўва-ецца даследаваннем толькі ўласна мовы, як бы "самой у сабе", яе цікавіць і "мова ў чалавеку" ці "чалавек у мове". Дзеля вывучэння чалавека як носьбіта мовы лінгвістыка наладжвае цесныя сувязі з іншымі навукамі пра чалавека і чалавечае грамадства (псіхалогіяй, медыцынай, сацыялогіяй і інш.).

Тэма 2