Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
577
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Навучальна-прафесійная сфера

Тэма 3

Лексікалогія і лексікаграфія Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Лексічнае значэнне слова

Лексіка (ад грэч. lexis – слова, lexikos – слоўнікавы) – гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы (яе лексіку), называецца лексікалогіяй (ад грэч. lexis – слова і logos – вучэнне).

Аб’ектам вывучэння лексікалогіі выступае слова – асноўная адзінка мо-вы, пры дапамозе якой выражаецца абагульненае паняцце аб асобным прад-меце думкі. Слова абавязкова мае: фанетычную абалонку (гук або комп-лекс гукаў); лексічнае значэнне (семантыку); граматычнае значэнне (адносіцца да пэўнай часціны мовы).

Асноўная функцыя слова – намінатыўная, г. зн. называць канкрэтныя прадметы, абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан. У аснове назвы ляжыць нейкая характэрная прымета: якасць (вясёлка – вясёлы, снежань – снежны), дзеянне (знічка – знікаць, нядзеля – не дзелаць, не рабіць) і г. д. Калі прымета адчуваецца, бачыцца, слова называецца матываваным, гаваркім (баравік, сыраежка, падасінавік, рыжык). Калі характарыстыч-ная прымета не выяўляецца ў слове, яно нематываванае (сонца, дождж).

Самастойныя словы маюць лексічнае значэнне – гэта ўнутраны змест слова, суаднесенасць яго гукавой абалонкі з пэўным прадметам ці з'явай рэчаіснасці. Напрыклад: легенда – паданне пра пэўную асобу, гістарычную падзею; будынак – жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне.

Лексічнае значэнне выяўляецца таксама і ў тым, да якой часціны мовы слова адносіцца (граматычнае значэнне), бо кожная з часцін мовы вало-дае толькі ёй уласцівымі якасцямі: назоўніку ўласціва прадметнасць, пры-метніку – якасць, прымета, дзеяслову – дзеянне, стан і г. д.

У лексічнае значэнне слова можа ўключацца эмацыянальная афар-баванасць. Слова ў такім выпадку не толькі называе, але і выражае пачуц-ці гаворачага, яго адносіны, дае ацэнку аб'ектам рэчаіснасці. Афарбаванасць бывае станоўчай (велізарны, ласкавы, любіменькі), або адмоўнай (вала-цуга, задзіра, шашні). Тыя ж з слоў, якім не ўласціва ні станоўчая, ні адмоў-ная ацэначнасць, адносяцца да слоў з нулявой ацэначнасцю (дзень, праца). Эмацыянальнасць можа выражацца пры дапамозе розных словаўтваральных сродкаў, пераважна суфіксаў (лецечка, сонейка, гуляка), можа ўтрымлівацца ў самім лексічным значэнні слова (апостал, бюракрат, жлоб).

Лексічнае значэнне залежыць і ад функцыянавання слова ў пэўных сты-лях мовы, стылістычнай афарбаванасці, калі яна мае адценне або кніжнасці, або гутарковасці і г. д. Так, адценне паўсядзённасці ўжытку ма-юць словы размоўна-гутарковага стылю (віншавальнік, віхура, разамлець, рыззё, рубака, раўнівец); кніжнасці – многія словы, сферай функцыянавання якіх з'яўляецца пісьмовая літаратурная мова (дыскваліфікацыя, ідэнтыфіка-ваць, пратэжыраваць).

Лексічнае значэнне слова можа змяняцца ў адпаведнасці з унутранымі законамі развіцця мовы і пад уплывам экстралінгвістычных (нямоўных) фактараў. Так, слова госць у старажытнай беларускай мове мела значэнне 'купец'. Дзеяслоў гасціць абазначаў 'гандляваць', 'прыязджаць з гандлёвымі мэтамі'. У сучаснай беларускай мове госць – 'запрошаная асоба', а старое значэнне захавалася ў слове гасцінец, што значыць 'дарога' (даўней – 'гандлёвы шлях').

Лексічнае значэнне слова канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Напрыклад: слова брат, якое з нулявой ацэначнасцю вядома як назва асо-бы мужчынскага полу ў адносінах да дзяцей адных бацькоў, у адпаведных кантэкстах рэалізуе такія свае значэнні, зафіксаваныя ў семантычнай сістэ-ме мовы, як "форма сяброўскага звароту да мужчыны" або "ўсякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча, умоў" (браты па класу; брат па няшчасці; ну, брат, пачнём працаваць).

Такім чынам, пры выяўленні лексічных значэнняў слоў неабходна ўліч-ваць самыя розныя фактары – як моўныя, так і пазамоўныя, іх суаднесе-насць у мове.