Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
576
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Беларуская навуковая тэрміналогія

Тэрмін, тэрміналогія, тэрмінасістэма.

Месца тэрміналогіі

Ў лексічнай сістэме беларускай мовы

Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прыня-тае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Такім чынам, тэрмін – гэта імя, назва спецыяльнага навуковага паняцця.

Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, "уваходзіць" у навуку перш за ўсё тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параў-нанне з тэрміналогіяй.

Слова “тэрміналогія мае два асноўныя значэнні:

1) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы (тэрміналогія беларускай мовы) і

2) сістэма тэрмінаў, якія ўжываюцца ў пэўнай галіне навукі, вытворча-сці, мастацтва (матэма-тычная, юрыдычная, лінгвістычная, сельскагаспа-дарчая, медыцынская, ваенная, эканамічная і іншыя тэрміналогіі, па кожнай з якіх выдаюцца спецыяльныя тэрміналагічныя даведнікі).

Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адзінка якога мае пэўныя аб-межаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця. Часта ў гэтым значэнні выкарыстоўваецца паняцце тэрміналагіч-най сістэмы (тэрмінасістэмы). Кожны тэрмін мае сэнс толькі як член пэў-най тэрміналагічнай сістэмы, і ў межах гэтай сістэмы ён стылістычна ней-тральны.

Усе сістэмы тэрмінаў умоўна можна падзяліць:

  • на грамадска-палітычную,

  • грамадска-культурную,

  • навуковую

  • і тэхнічную тэрміналогію.

У сваю чаргу унутры навуковай тэрміналогіі можна вылучыць:

  • эканамічна-бухгалтарскую,

  • прамыслова-гандлёвую,

  • медыка-біялягічную,

  • фізіка-тэхнічную

  • і іншыя тэрмінасістэмы.

Да грамадска-палітычнай тэрміналогіі адносяцца: 1) тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў сферы грамадска-палітычнай дзейнасці: актыў, выба-ры, дэпутат, пленум, рэферэндум; 2) тэрміны грамадскіх навук: адраджэн-не, рэфармацыя, абстракцыя, базіс, даход, сродкі абарачэння, дэдукцыя, разважанне і інш.

Да грамадска-культурнай тэрміналогіі адносяцца словы, што функ-цыянуюць у сферы культуры: 1) музыкі: арыя, саната; 2) тэатральнага мас-тацтва: авансцэна, дэкарацыя, трупа; 3) кінамастацтва: гукааператар, сцэ-нарый; 4) выяўленчага мастацтва: жывапіс, пейзаж, нацюрморт; 5) архітэк-туры: арка, барока, готыка.

Асаблівасцю дадзеных груп лексікі з’яўляецца тое, што няма строгага размежавання паміж грамадска-палітычнай, культурнай і стылістычна нейтральнай лексікай.

У склад навуковай тэрміналогіі ўваходзяць тэрміны розных галін на-вукі: аазiс, мерыдыян, базальт, амёба, ген, аорта, аксід, гідроліз, анод, век-тар, інфінітыў, постфікс.

Да тэхнічнай тэрміналогіі адносяцца тэрміны, што функцыянуюць у вытворча-тэхнічных сферах – электратэхніцы, гідратэхніцы, машынабуда-ванні, металургіі, горнай справе: высакавольтны, гідрометр, генератар, камера згарання, дэтэктар, домна, забой і інш.

Паміж асобнымі пластамі навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі не існуе строга акрэсленай мяжы, таму ў некаторых галінах навукі і тэхнікі нярэдка функцыянуюць адны і тыя ж (навукова-тэхнічныя) тэрміны.

Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэ-рыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя.

Такім чынам, тэрміны – гэта такія адзінкі, якім прыпісваецца пэўнае паняцце і якія суаднесены з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі і ўтвараюць разам тэрмінасістэму.

У некаторых галінах навукі і тэхнікі нярэдка функцыянуюць адны і тыя ж тэрміны: асіміляцыя – у біялогіі, мовазнаўстве, сацыялогіі; асацыяцыя – у псіхалогіі, хіміі, астраноміі, батаніцы; індэкс – у матэматыцы, эканоміцы, метэаралогіі; дыферэнцыял – у матэматыцы, машынабудаванні. Падобныя тэрміны называюць міжнавуковымі.

Сустракаюцца і такія тэрміны, што шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах навукі і называюцца агульнанавуковымі: аб’ект, аналіз, аналогія, аргумент, варыянт, перыяд, гіпотэза, класіфікацыя, эксперымент і інш.

Вузкаспецыяльныя тэрміны разумеюць і ўжываюць толькі спецыялісты пэўнай галіны, напрыклад: абкрохчванне хрому (руск. охрупчивание хрома), пракатка папярочная трохвалковая (прокатка поперечная трёхвалковая). Такія тэрміны пазначаюцца ў слоўніках або агульнай паметай спец., або канкрэтнай паметай, якая ўказвае на выкарыстанне тэрміна ў адпаведнай галіне (анат., архіт., геагр., заал., літ., мед., муз., хім., эк., юр.).

Беларуская навуковая тэрміналогія да апошняга часу знаходзіцца на ста-дыі станаўлення па прычыне значнага перыяду перарыву ў развіцці нацыя-нальнай мовы і яе занядбання. Да ліку адносна ўпарадкаваных належаць грамадска-палітычная, сельскагаспадарчая, літаратуразнаўчая, лінгвістыч-ная, гістарычная тэрміналогіі. Менш развітыя і ўпарадкаваныя – тэхніч-ная, геалагічная, біялагічная, медыцынская і тэрміналогіі некаторых іншых навуковых сфер.