Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэарэтычныя матэрыялы....doc
Скачиваний:
570
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.16 Mб
Скачать

Лексіка паводле актыўнасці ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка (устарэлыя і новыя словы)

Лексічны склад любой мовы пастаянна змяняецца і папаўняецца пад уздзеяннем рэчаіснасці. Гістарычныя змены, якія адбываюцца ў грамадстве, уплываюць на развіццё мовы і адлюстроўваюцца ў ёй. З аднаго боку, старыя рэаліі і словы, што іх абазначаюць, адыходзяць на другі план або ўвогуле знікаюць, а з другога – узнікаюць новыя рэаліі і ідзе папаўненне слоўнікава-га складу новымі словамі (ці новымі значэннямі некаторых слоў).

На кожным этапе развіцця грамадства ў мове суіснуюць два пласты лексікі: актыўная лексіка – гэта словы, якія ведаюць і актыўна ўжываюць усе носьбіты мовы; і пасіўная лексіка – словы, зразумелыя для большасці носьбітаў мовы, але якія ўжываюцца рэдка і захоўваюць адценне ўстарэла-сці або навізны.

Лексіка сучаснай беларускай мовы

Актыўная лексіка

Пасіўная лексіка

устарэлыя словы

неалагізмы

гістарызмы

архаізмы

новыя словы

і значэнні

аўтарскія наватворы

Да актыўнай лексікі адносяцца словы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай мове. Яны прывычныя і зразумелыя ўсім носьбітам мовы. Сярод іх вылучаюцца:

стылістычна нейтральныя агульнаўжывальныя словы, што выкарыстоў-ваюцца ў розных стылях мовы: дарога, радзіма, жыць, высокі, малады, радасна, мы і інш.,

а таксама тэрміналагічныя словы, якія актыўна ўжываюцца, хоць і не заўсёды могуць быць зразумелыя ўсім носьбітам мовы: акварэль, тыпаж, матэрыял, гістарызм і інш.

У пасіўнай лексіцы вылучаюцца ўстарэлыя словы і новыя словы.

Ад устарэлых слоў (якія ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыў-нага ўжытку) неабходна адрозніваць старыя словы (спрадвечныя беларус-кія словы, якія ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і якімі мы карыстаемся і цяпер: галава, рука, хлеб, конь, дождж і інш.).

Паводле прычыны архаізацыі ўстарэлыя словы падзяляюцца на гіста-рызмы і архаізмы.

Гістарызмы – гэта такія ўстарэлыя словы, якія з’яўляюцца назвамі тых паняццяў і з’яў, што зніклі з рэальнай рэчаіснасці: баярын, ваявода, войт, князь, шляхціц, земства, ураднік, памешчык, парабак, кальчуга, калчан, жу-пан, жаўнер, саха, кварта, грош, нарком, нэпман. Гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай беларускай мове.

Архаізмы (ад грэч. archaios – cтарадаўні, устарэлы) – гэта старыя назвы сучасных рэалій: бортнік – пчаляр, лекар – урач, вакацыі – канікулы, гута – шклозавод, жывот – жыццё, лемантар – буквар, мыта – пошліна, мястэч-ка – пасёлак гарадскога тыпу, чало – лоб, раме – плячо, ратай – земляроб, раць – войска, скрыжалі – законы, пекны – прыгожы, харобры – адважны, смелы. Архаізмы маюць сінонімы ў сучаснай беларускай мове, таму што прадметы і паняцці захаваліся і зараз маюць новыя назвы.

Неалагізмы (ад грэч. neos – новы і logos – cлова) – гэта новыя словы, якія з’явіліся ў мове як назвы новых прадметаў і не страцілі яшчэ адценне навізны: акрэдытацыя, аэраджып, брокер, дылер, відэатэлефон, стэрэафільм, лізінг, маркетынг, плюралізм, спікер.

Галоўная прымета неалагізмаў – іх навізна, свежасць. Да таго часу, пакуль новыя словы маюць вузкую сферу выкарыстання і зразумелыя абмежаванаму колу людзей, яны ўваходзяць у пасіўны склад лексікі. Аднак новыя словы з цягам часу становяцца агульнавядомымі і пераходзяць у разрад агульнаўжывальных: біяполе, інтэрнэт, мюзікл, менеджэр, пейджар, спонсар, трылер, хобі.

Ад неалагізмаў трэба адрозніваць аўтарскія (аказіянальныя) наватворы – індывідуальна-стылістычныя неалагізмы, цесна звязаныя з кантэкстам, якія звычайна не выходзяць за межы аднаго твора:

сонцатканыя словы (А. Александровіч),

бурапеністая завіруха (М. Зарэцкі),

агняцветны прасцяг, дарогі квяціста-раздольныя (П. Трус),

маланкагромны гул ракеты (М. Танк).

Некаторая частка з іх стала здабыткам літаратурнай мовы. Так, У. Дубоўка ўвёў у мову словы адлюстроўваць, ажыццяўленне, дабрабыт, мілагучны, мэтазгодны і інш.; Купалавымі лічацца скурганіць, неўглядзь, нязглядны, прагледзіста, скаменены, шумнацечны і інш.