Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

16. Крымінальнае права беларусі ў XVI ст.

Статутнае заканадаўства Вялікага княства Літоўскага значную ўвагу прысвяціла крымінальнаму праву. Нормы крымінальнага права захоўваюцца ў раздзелах IX, XI—XIII Статута 1529 г., XI—XIV Статута 1566 г. і раздзелах XI—XIV Статута 1588 г. Некаторыя нормы крымінальнага права за-хоўваюцца ў іншых раздзелах Статутаў. Найбольш даскана-лым і прагрэсіўным для свайго часу быў апошні — Трэці Статут. Абвешчаныя ў ім прынцыпы: роўнасць усіх перад законам, асабістая адказнасць перад законам за здзейсне-нае злачынства, індывідуалізацыя пакарання («ннхто нной нн за чый выступ н вчннок не был каран, толькн каждый сам за свой выступ маеть терпетп н каран бытн» — раздзел I, артыкул 18), выкарыстанне толькі прадугледжанай зако-нам меры пакарання і адпаведнасць пакарання злачыннаму дзеянню. Самым значным укладам у тэорыю крымінальнага права быў абвешчаны ў Статуце 1588 г. прынцып прэзумцыі невінаватасці. Закон засцерагаў ад магчымых судовых памы-лак і прадпісваў суддзям кіравацца толькі законам і ўласным сумленнем, улічваць усе абставіны справы і ў выпадку сумнен-ня схіляцца да вызвалення абвінавачанага.

Заканадаўства феадальнай Беларусі дае вызначэнне зла-чыннага дзеяння. Злачынствам яно лічыць супрацьзакон-нае, віноўнае дзеянне, якое ўключае ў сябе элемент гра-мадскай небяспекі, робіць замах на феадальны грамадскі лад, правапарадак, уласнасць, асобу, яе правы і інтарэсы. У Статутах сустракаюцца розныя назвы злачыннага дзеяння, якія раскрываюць характэрныя рысы злачынства. «Крыўда» — злачынства, накіраванае супраць асобы; «шкода» — дзяр-жаўнае злачынства, накіраванае супраць «пакою паспалітага»; «злодзейство» — злачынства супраць феадальнай маёмасці; «свавольства» — злачынства супраць парадку кіравання і суп-раць правасуддзя; «збытак» — хуліганства і інш.

Хаця заканадавец ВКЛ XVI ст. не ведае такога паняцця, як склад злачынства, аднак добра адрознівае ўсе яго ас-ноўныя бакі і дастаткова дакладна апісвае тыповыя прык-Меты, якія характарызуюць пэўнае шкоднае і супрацьза-коннае дзеянне як злачынства.

Аб'ектам злачынства заканадавец прызнае пэўныя даб-роты і інтарэсы асобы, адносіны па падтрыманню грамад-скага парадку і грамадскай маральнасці. Статут 1588 г. рэг-ламентуе і двухаб'ектныя злачынныя дзеянні. Так, пры за-маху на жыццё асобы, якая мела ахоўную грамату вялікага князя, аб'ектам злачынства з'яўляецца не толькі жыццё чалавека, але і парушэнне княжацкай граматы (раздзел I, артыкул 13).

У апісанне прыкмет аб'ектыўнага боку злачынства за-канадавец часта ўключае і прычынную сувязь паміж дзе-яннем і яго вынікамі. Так, у выпадку смерці пацярпеўшага ад нанесеных яму ран вінаваты караўся як забойца. Аднак, калі смерць пацярпеўшага наступала пасля 24 дзён, то зака-надавец ужо не бачыў прычыннай сувязі паміж дзеяннем і яго вынікамі (Статут 1588 г., раздзел XI, артыкул 53). Важ-нае значэнне заканадавец надае месцу і часу здзяйснення злачынства. Больш жорсткія санкцыі прадугледжваліся, калі злачынства адбывалася ў месцах, дзе прысутнічала вялікая колькасць людзей, — «на проезжой дорозе», «пры дворе господарском», «в месце нашом судовом», у «по-сполптом рушэньп». У шэрагу норм звяртаецца ўвага на час здзяйснення злачынства — «в зваде вечерней».

Суб'ектам злачынства закон прызнаваў толькі чалавека «ў поўнай памяці» (наяўнасць свядомасці). Крымінальная адказнасць па Статуту 1566 г. замацоўвалася з 14 гадоў, а Статут 1588 г. павялічыў узрост крымінальнай адказнасці -з 16 гадоў. Шкода ад злачынства, здзейсненага непаўналет-нім, кампенсавалася бацькамі ці апекунамі. Закон абмя-жоўваў адказнасць псіхічна хворых людзей. Статут 1588 г. даволі выразна размяжоўвае віну на наўмысную і неасця-рожную і выкарыстоўвае тэрміны «ўмысльне» і «неўмысль-не». Для характарыстыкі наўмысных злачынстваў закана-давец выкарыстоўвае словы «ведаючы», «умысльне» і інш. У артыкуле 23 раздзела XI Статута 1588 г. пералічаны вы-падкі забойстваў, здзейсненых, па меркаванню закана-даўца, па неасцярожнасці. Такія дзеянні наступствам мелі выплату штрафу, які называўся «галаўшчызна».

Статут у шэрагу артыкулаў звяртае ўвагу на змякчаю-чыя ці абцяжарваючыя віну абставіны. У статутным зака-надаўстве добра распрацаваны інстытут саўдзелу ў злачын-ным дзеянні. Заканадавец адрознівае асноўныя формы

саўдзелу: арганізатар злачынства, выканаўца, памагатыя («памочнпкн»), падбухторванне. Прычым падбухторшчык псіхічна хворага чалавека разглядаўся як выканаўца (Ста-хут 1588 г., раздзел XI, артыкул 35).

Асобую рэгламентацыю ў Статуце 1588 г. атрымала ўкры-вальніцтва злачынства (хаванне саміх злачынцаў, сродкаў і прылад злачынства). У некаторых выпадках асобы, якія хавалі асабліва небяспечных злачынцаў, адказвалі, як і самі злачынцы.

Сваё развіццё ў Статуце 1588 г. атрымалі і такія важней-шыя інстытуты крымінальнага права, як «крайняя неаб-ходнасць» і «неабходная абарона».

У адрозненне ад папярэдніх нарматыўных актаў феа-дальнай Беларусі Статуты, асабліва апошні Статут 1588 г., даюць пашыранае разуменне мэты пакарання. Парушэнне дзяржаўнага закона ўяўлялася парушэннем волі боскай, бо «законы свецкія на законах боскіх заснаваныя». Таму ўжо ў прадмове да Статута 1588 г. Леў Сапега заўважае, што «бог злачынствам бывае абражон». Такім чынам, па-каранне разглядалася, як збавенне ад грахоў ці як пакаян-не. Мэтаю пакарання таксама бачылася ахова праўды і спра-вядлівасці, падтрыманне парадку і ўмацаванне агульнай свабоды. Жорсткая сістэма пакаранняў павінна была запа-лохаць магчымых злачынцаў і стрымліваць іх злыя намеры. Згодна са старажытнай прававой традыцыяй пакаранне мела на мэце і маёмаснае задавальненне пацярпеўшага, таму, у якасці дадатковай меры пакарання, прадугледжваліся маё-масныя санкцыі: штрафы, канфіскацыя маёмасці і інш.

Пры вызначэнні пакарання закон перш за ўсё ўлічваў саслоўнае становішча як злачынца, так і пацярпеўшага. Па-каранні падзяляліся на асноўныя і дадатковыя. Да асноўных адносіліся штрафы на карысць дзяржавы і пацярпеўшага, турэмнае зняволенне, цялесныя пакаранні, пазбаўленне гонару і правоў, смяротная кара. Да дадатковых — у пер-шую чаргу штрафы. Штраф на карысць сваякоў забітага называўся «галаўшчызна», і яго памер залежаў ад саслоўнага становішча забітага: за шляхціца — 100 коп. грошай, за рамесніка — 30 коп. грошай, за цяглага селяніна — 25 коп. грошай і г. д. Штраф за нанясенне пабояў называўся «на-вязка». Штрафы на карысць дзяржавы, судовых устаноў на-зываліся «внна», «гвалт» і г. д.

У якасці дадатковых прымяняліся такія пакаранні, як «вываланне» (выгнанне за межы дзяржавы), пазбаўленне правоў, пакаянне. «Вываланне» («баніцыя») прымянялася да абвінавачаных у цяжкіх злачынствах шляхціцаў, якія не з'явіліся ў суд па позвах, а таксама да тых, хто адмаўляўся выконваць рашэнні суда. За ўсе дзяржаўныя злачынствы ў якасці дадатковай меры прадугледжвалася пазбаўленне го-нару і шляхецкіх правоў («почтмвость тратмть»).

Смяротная кара падзялялася на простую (павешанне, адсячэнне галавы) і кваліфікаваную (спаленне, чвартаванне і інш). Кваліфікаванай смяротнай карай каралася большасць дзяржаўных злачынцаў. Пакутлівым і ганебным спосабам каралася забойства дзецьмі сваіх бацькоў (Статут 1588 г., раздзел XI, артыкул 7).

У Статуце 1588 г. упершыню прадугледжвалася смярот-ная кара для шляхціца за забойства простага чалавека. Пры-мянялася яна пры ўмове затрымання злачынца «на гара-чым учынку» або пры бяспрэчнасці віны, пацверджанай пераканаўчымі доказамі (раздзел XII, артыкул I). Гэта нор-ма сведчыць аб прагрэсіўнасці крымінальнага права ВКЛ для свайго часу. Увогуле ў параўнанні з крымінальнымі за-конамі іншых сярэдневяковых краін карная палітыка ВКЛ была больш гуманнай. Жорсткасць крымінальнага пакаран-ня, замацаваная ў Статуце, змякчалася судовай практы-кай. Часцей за ўсё дзейнічала сістэма штрафаў. Гэта свед-чыць аб гуманістычным накірунку развіцця крымінальнага права і крымінальнай палітыкі феадальнай Беларусі.