Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

24. Судовыя ўстановы I права беларусі ў канцы XVIII -першай палове XIX ст.

Трэба адзначыць, што судовая сістэма Беларусі захава-ла шэраг адметнасцей ад расійскай судовай сістэмы. Так, вышэйшымі судамі ў заходніх губернях былі галоўныя суды, падзеленыя на два дэпартаменты — крымінальных і гра-мадзянскіх спраў. Членамі і засядацелямі суда маглі быш. толькі шляхціцы, якія выбіраліся на павятовых шляхецкіх сходах тэрмінам адпаведна на тры і адзін год. Галоўны суд, як правіла, выконваў свае функцыі ў якасьці апеляцыйна-га суда па скаргах на пастановы замкавага (гродскага), зем-скага і падкаморскага судоў. Ён таксама разглядаў некато рыя справы па першай інстанцыі. Апеляцыі на рашэнні галоўных судоў падаваліся ў Сенат.

У губернях Беларусі працягваў існаваць і так званы мар-шалкаўскі камісарскі межавы суд: рашэннем Галоўнага суда фарміравалася камісія для разгляду скаргаў на прыгаворы падкаморскага суда па зямельных спрэчках. Маршалкаўскі камісарскі суд складаўся з павятовага маршалка (прад-вадзіцеля дваранства) і некалькіх членаў, якія выбіраліся бакамі па ўзаемнай згодзе.

Асноўным тыпова саслоўным шляхецкім судом першай інстанцыі заставаўся земскі павятовы суд. У яго ўваходзілі суддзя, два падсудкі і пісар, якія выбіраліся шляхтай на тры гады. У яго кампетэнцыі знаходзіліся ўсе крымінальныя справы, за выключэннем тых, якія ўваходзілі ў сферу дзей-насці Галоўнага і замкавага судоў. Земскі павятовы суд раз-глядаў і некаторыя грамадзянскія справы. Апеляцыі на ра-шэнні земскага шляхецкага суда падаваліся ў Галоўны суд на працягу шасці тыдняў.

У пачатку XIX ст. члены павятовых земскіх судоў пачалі выбірацца на падставе агульнага закона Расійскай імперыі. які быў прыняты 7 кастрычніка 1775 г. Прэтэндэнты на паса-ду членаў земскага павятовага суда выбіраліся тэрмінам на тры гады. Царызм скараціў кола асоб, якія мелі права ўдзель-нічаць у выбарах. Бедныя шляхціцы гублялі права ўдзельнічаць у шляхецкіх выбарах. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі

царскі ўрад кіраваўся не толькі саслоўным прынцыпам, але і класавым для таго, каб камплектаваць мясцовыя суды най-больш вернымі рэжыму чыноўнікамі.

Пры разглядзе некаторых крымінальных спраў павято-вым земскім судам прадпісвалася карыстацца нараўне з нормамі Статута Вялікага княства Літоўскага і агульнымі законамі Расійскай імперыі.

Царскі ўрад прыняў шэраг указаў, якія карэнным чынам мянялі парадак прывядзення ў выкананне прыгавораў і ра-шэнняў павятовага земскага суда. Калі па Статуту 1588 г. яно праводзілася возным і замкавымі судамі, то ў XIX ст.

сполннтельная часть во всех губерннях, на особенных

равах оставленных, от судной отделена» і рэгулявалася

льнымі законамі Расійскай імперыі. Па гэтай прычыне

удебные прпговоры в губернпях, от Польшм возврашен-

іх, прнводнть в нсполненне в городах полпцням, а в

здах — нпжнмм земскпм судам».

Усе справы аб зямельных спрэчках знаходзіліся ў кам-

тэнцыі падкаморскага суда. Справы ў гэтым судзе раз-

даў адзін суддзя-падкаморы непасрэдна на спрэчным мельным участку. Рашэнне прыводзілася ў выкананне праз

азначэнне мяжы ўчастка. У дапамогу падкаморыю вы-

біраўся адзін каморнік (землямер), які ў выпадку адсут-насці падкаморыя сам разглядаў справу падкаморскага суда і выносіў рашэнне. Апеляцыі на рашэнні падкаморскага

да падаваліся ў Галоўны суд.

Акрамя названых судовых устаноў у першай трэці X ст. у заходніх губернях (Віленскай і Гродзенскай) пра- Цавалі замкавыя (гродскія) суды. Іх членамі былі замкавы суд- Дзя, падсудак і пісар. Усе яны зацвярджаліся на пасады гене- рал-губернатарам або губернатарам. Пасяджэнні замкавага суда раходзілі штомесячна на працягу двух тыдняў. Замкавы суд разглядаў у асноўным крымінальныя справы. еляцыі на рашэнні замкавага суда падаваліся ў Галоўны

'Д. Разам з судовай дзейнасцю замкавы суд выконваў і эраг адміністрацыйных функцый. Судовая дзейнасць гарадскога магістрата была даволі

межаванай. Ён разглядаў нязначныя грамадзянскія (аб агнанні пазыкі па вэксалю, аб прыналежнасці зямель- га ўчастка і г. д.) і крымінальныя (аб пабоях, знявазе,

маўпраўстве і інш.) справы.

1 ч

Пасля няўдалага паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі пачалася ліквідацыя старой судовай сістэмы і яе уніфікацыя. У 1831 г. замест галоўных судоў у губернях былі створаны палаты крымінальнага і грамадзянскага судоў, земскія і зам-кавыя суды ператвораны ў павятовыя, усё судаводства пера-ведзена на рускую мову. Нагляд за дзейнасцю мясцовых судоў выконвалі генерал-губернатары і губернатары, якія мелі права адмяняць іх пастановы. Вышэйшай касацыйнай інстанцыяй для ўсіх судоў стаў Сенат.

У канцы XVIII — першай трэці XIX ст. на тэрыторыі заходніх губерняў галоўнай крыніцай права заставаўся Ста-тут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.

Суды, якія дзейнічалі на Беларусі ў гэты перыяд, выка-рыстоўвалі нормы як Статута, так і агульнаімперскага права. Аднак у 1831 г. прымяненне першага было скасавана ў Віцебскай і Магілёўскай, а ў 1840 г. — у Віленскай, Гро-дзенскай і Мінскай губернях.

Варта памятаць, што адмена Статута 1588 г. азначала прыпыненне дзеяння той часткі мясцовага права, якая да гэтага часу ўжывалася толькі на тэрыторыі Беларусі. Што тычыцца значнай часткі норм канстытуцыйнага і некато-рых іншых галін права, то з часу ўваходжання беларускіх губерняў у склад Расіі яны фактычна не дзейнічалі, хаця пэўнага заканадаўчага акта, адмяніўшага такія нормы, выдадзена не было.

У 1826 г. пад кіраўніцтвам М.М. Сперанскага пачалася праца па падрыхтоўцы Зводу законаў Расійскай імперыі. У гэты ж час было прынята рашэнне пачаць падрыхтоўку Звода мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавала-ся ўключыць у агульны Звод законаў Расійскай імперыі. Яго падрыхтоўкай кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст I. Даніловіч.

У структурных адносінах праект Зводу мясцовых зако-наў распадаўся на тры часткі. У першай разглядалася пра-вавое становішча розных катэгорый насельніцтва (шлях-ты, духавенства, сялянства і мяшчанства). Другая частка была прысвечана шлюбна-сямейнаму і грамадзянскамў праву. У галіне сямейнага права ўплыў мясцовых норм права найбольш бачны ў адносінах атрымання спадчыны, па-радку і ўмоў заключэння шлюбаў паміж асобамі каталіцкай веры, а ў сферы грамадзянскага права — у адносінах да

сервітутаў, некаторых інстытутаў абавязацельнага права. Больш за ўсё ўплыў мясцовага права адчуваецца ў трэцяй частцы Зводу мясцовых законаў, дзе выкладзены судовы дад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы працэс). Былі спрошчаныя правілы падсуднасці па грамадзянскіх справах, істотна адрозніваўся парадак іх разгляду на судовым пасяджэнні і выканання і абскард-жання судовых рашэнняў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што праект Зводу мясцовых законаў заходніх гу-берняў — апошняя найбольш значная сістэматызацыя мяс-цовага права, у якой спалучаліся рысы мясцовага і агуль-нарасійскага права.

Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў у ас-ноўным была завершана ў 1834 г., але па некаторых раз-дзелах вялася яшчэ да 1837 г. Аднак гэты Звод не быў уве-дзены ў дзеянне як асобны закон, а ў агульнаімперскі Звод законаў былі ўключаны толькі яго асобныя нормы. Пры-чынай гэтага стала тое, што пасля паўстання 1830—1831 гг. царскі ўрад перайшоў ад палітыкі лавіравання да прамога выкаранення праяўленняў нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёнах, якія былі далучаны да Расіі ў выніку трох па-дзелаў Рэчы Паспалітай. У дзяржаўна-прававой сферы гэта выявілася ў скасаванні апошніх рэшткаў судовай, адміністрацыйнай і прававой аўтаноміі заходніх губерняў. На тэрыторыі Беларусі былі ўведзены адміністрацыйная і судовая сістэмы, аналагічныя адпаведным сістэмам Расійскай імперыі.