Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай рэспублікі беларусь (90-я гг. XX ст. - пачатак XXI ст.)

Паралельназ афармленнем і ўмацаваннем канстытуцый-ных асноў дзяржавы адбываўся пераход да сістэмы гаспа-дарання, заснаванай на дзяржаўнай і прыватнай уласнасці, свабодзе прадпрымальніцкай дзейнасці, роўнасці правоў удзельнікаў рыначных адносін. Гэты пераход патрабаваў уда-сканалення прававога рэгулявання перш за усё маёмасных і звязаных з імі асабістых немаёмасных адносін. Шэраг указаў і дэкрэтаў, якія прызначаны рэгуляваць грамадзянскія права-адносіны, выдаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. 28 каст-рычніка 1998 г. Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў прыняты новы Грамадзянскі ко-дэкс (ГК) Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у дзеянне з 1 ліпеня 1999 г. 3 гэтага часу ў сілу ўступіў і Грамадзянскі працэсу-альны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь прымаўся з улікам вопыту распрацоўкі аналагічнага кодэкса ў Расійскай Федэрацыі і норм мадэльнага Грамадзянскага кодэкса Саю-за Незалежных Дзяржаў (СНД). У сілу гэтых абставін Гра-мадзянскі кодэкс Беларусі ў цэлым адпавядае сістэме сваіх аналагаў у Расіі і СНД.

Акрамя таго, новы Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Бе-ларусь адлюстроўваў у агульных рысах тэндэнцыі развіцця грамадзянскага права ў свеце. Гэта, па-першае, дазваляе суб'ектам гаспадарчай дзейнасці, якія ўдзельнічаюць у знешнеэканамічных зносінах, лепш арыентавацца на рын-ках бліжняга і далёкага замежжа. Па-другое, наша грама-дзянскае заканадаўства становіцца ўсё больш зразумелым для замежных прадпрымальнікаў і інвестараў, што павін-на садзейнічаць іх актывізацыі на беларускім рынку.

Адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пача-лася падрыхтоўка праэкта новага Крымінальнага кодэкса (КК) Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусьухваліў праэкту першым чытанні. Пасля гэтага большасць змяненняў у дзеючы Крымінальны ко-

дэкс запазычвалася з праекта, таму што ён у цэлым адпавя-даў абранаму кірунку развіцця крымінальнага заканадаўства.

У змесце крымінальнага заканадаўства знаходзілі адлю-страванне сацыяльна-эканамічныя і палітычныя змены, якія адбываліся ў краіне. 15 чэрвеня 1993 г. Законам Рэс-публікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» у Крымінальны кодэкс былі ўключаны нормы аб крыміналь-най адказнасці за грамадска небяспечныя дзеянні ў сферы прадпрымальніцтва: незаконны выпуск (эмісія) каштоўных папер (артыкул), лжэпрадпрымальніцтва (артыкул), вы-маньванне крэдыту або датаный (артыкул) і інш. Такім чынам, крымінальнае заканадаўства пачало адаптавацца да рыначных адносін у грамадстве, якія паступова пашы-раліся і ўмацоўваліся.

Найбольш маштабныя змены ў змесце і структуры Крымінальнага кодэкса Беларусі адбыліся пасля прыняц-ця Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 1994 г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і некаторыя іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь». Згодна з прынятым Законам галоўнай задачай крымінальнага заканадаўства вызначалася абаро-на жыцця і здароўя чалавека, яго правоў і свабод.

Адбыліся змены ў сістэме пакаранняў: заканадавец ад-мовіўся ад ссылкі і высылкі, павялічыў магчымасць ужы-вання штрафу, адмяніў пакаранне смерцю для жанчын. У Крымінальным кодэксе была зменена назва раздзела VII: замест «Злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці» — «Злачынствы супраць уласнасці». Адпаведна была дадзена новая рэдакцыя артыкулаў гэтага раздзела. Тым самым Крымінальны кодэкс быў узгоднены з артыкулам 13 Кан-стытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе роўную абаро-ну і роўныя ўмовы развіцця для ўсіх форм уласнасці. Іншы загаловак атрымаў раздзел XI: замест «Гаспадарчыя зла-чынствы» — «Злачынствы ў сферы прадпрымальніцтва і іншай гаспадарчай дзейнасці». Другі змест атрымалі шмат якія артыкулы Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса.

Такім чынам, у 90-я гг. мінулага стагоддзя у крыміналь-ным праве Беларусі адбываліся змены, накіраваныя на пераадоленне ідэалагічнай прадузятасці і кансерватыўных падыходаўда крымінальнай палітыкі. Працэс рэфармаван-

ня крымінальнага заканадаўства быў завершаны прыняц-цем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 чэрвеня 1999 г. новага Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2001 г. 3 1 студзеня 2001 г. у сілу ўступіў і Крымінальна-працэсу-альны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Акрамя вышэйназваных заканадаўчых актаў былі прыня-ты Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999), Жыллё'вы кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999), Кодэкс Рэспублікі Беларусь абзямлі (1999), Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999), Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (2000) і інш. Усяго было прынята 20 кодэксаў.

«Правядзенне такой важнай работы, — адзначае пра-фесар А. М. Абрамовіч, — гаворыць аб тым, што ў дзяржаве закладзены моцны прававы фундамент для яе далейшага развіцця. Ні ў адной з дзяржаў СНД за такі кароткі тэрмін не прымалася такая колькасць кодэксаў».