Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вялікага княства літоўскага пасля люблінскай уніі

Погляды гісторыкаў права на змест Люблінскага акта доўгі час зводзіліся да аднаго: гэта юрыдычнае і фактыч-нае аб'яднанне двух народаў у адзін і дзвюх дзяржаў у адну Рэч Паспалітую.

Архіўныя дакументы і матэрыялы пацвярджаюць думку аб тым, што нельга трактаваць Люблінскі акт як паглы-нанне Польшчай Вялікага княства Літоўскага. Хаця трэба прызнаць, што на першым часе ўражанне пануючага кла-са ВКЛ ад вынікаў уніі, падзей, што ёй папярэднічалі, было такім. Гэта тычылася як магнатаў, так і шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Уплывовай жа знаці Люблінская унія пагражала поўнай стратай было-га палітычнага ўплыву. Справа ў тым, што ў ВКЛ сойм, дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна пера-ставаў існаваць. У агульны сенат Рэчы Паспалітай многа былых паноў-рады проста не трапіла. Тыя ж нешматлікія галасы сенатараў з Княства заглушаліся больш мнагалюд-ным польскім прадстаўніцтвам у сенаце. Тое ж самае ад-бывалася і ў Пасольскай ізбе, дзе з 180 выбраных па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў только 46 прыходзілася на Вялікае княства Літоўскае (у тым ліку 34 паслы з беларускіх паветаў).

На прыкладзе прыведзеных лічбаў можна меркаваць аб палітычнай дыскрымінацыі ВКЛ. Гэта, па-першае. Па-дру-гое, юрыдычнае замацаванне ў Люблінскім акце за поль-скай шляхтай магчымасці атрымання ў межах Вялікага княства Літоўскага зямельных плошчаў стварыла небяспеч-нага канкурэнта для шляхты мясцовай. Безумоўна, што гэтыя фактары вялі да з'яўлення ў большай часткі паную-чага класа Вялікага княства Літоўскага сепаратысцкіх, ан-тыпольскіх настрояў. Яны праяўляліся ўрэзкім непрыняцці шляхтай, як буйной, так і дробнай, уніі, ды і наогул палітыкі Кароны.

Незалежніцкія настроі не разыходзіліся са справамі, перш за ўсё яны выявіліся ў палітычнай сферы, а таксама і ў духоўнай.

Насуперак Люблінскаму акту на працягу 70-80-х гг. у Княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы («Віленская канвакацыя»). Пасля смерці ў 1572 г. караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста не толькі фактычна, але і юрыдычна было прызнана захаванне адасобленасці ВКЛ.

Прычым у час бескаралеўя (1574—1576) на Віленскім сойме дэбатавалася пытанне аб выбранні караля, а на сойме 1580 г. прысутнічаў нават кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. Больш таго, у 1581 г. ствараецца, а ў 1582 г. пачы-нае дзейнічаць Галоўны трыбунал Вялікага княства.

Але найлепшым сведчаннем дзяржаўнай незалежнасці Княства было прыняцце зводу законаў, які атрымаў назву Трэцяга Літоўскага Статута (Статута ВКЛ 1588 г.).

Статут, па сутнасці, скасаваў многія пастановы Люблін-скай уніі. Паказальна, што ў гэтым юрыдычным помніку ніводнага разу не ўпамінаецца пра акт уніі. Паводле гэтага зводу законаў, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі да 1840 г., Вялікае княства Літоўскае заставалася самастойнай дзяр-жавай не толькі з асобным заканадаўствам, але і са сваім дзяржаўным апаратам, войскам, фінансамі, тэрыторыяй. Статут прадугледжваў таксама адмену звышпрынцыповага для палякаў пункта пастановы Люблінскага сойма 1569 г. аб праве набыцця зямельнай уласнасці ў межах ВКЛ. Пас-ля ўвядзення Статута 1588 г. удзеянне шляхта Кароны не мела юрыдычнага права не толькі набываць землі, але і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім.

Аўтары Статута 1588 г. не ўнеслі ў тэкст ніводнага ар-тыкула, які б абмяжоўваў суверэнітэт Княства. Наадварот, Статут абавязваў гасудара захоўваць недатыкальнасць тэ-рыторыі Вялікага княства Літоўскага, вяртаць раней стра-чаныя землі.

Звод законаў зафіксаваў адно з карэнных патрабаван-няў беларускай шляхты — дзяржаўнасць «рускай» (стара-беларускай) мовы на ўсёй тэрыторыі гаспадарства. Гэта радыкальна розніла Княства ад Польшчы, дзе моваю юры-дычных дакументаў была лацінская.

Як сімвал дзяржавы ВКЛ мела свой дзяржаўны герб і пячатку (раздзел IV, арт. 12 Статута 1588 г.).

Статут убачыў свет у выніку доўгай і цяжкай барацьбы за незалежнасць Вялікага княства Літоўскага. Ужо сам ход барацьбы паказвае ВКЛ як самастойную дзяржаву, якая

трымае сябе з Польшчай як роўная. Зразумела, што калі Статут 1588 г. з'явіўся ў выніку барацьбы за незалежнасць, то ён павінен быў адлюстраваць і замацаваць на сваіх ста-ронках палітычныя жаданні беларуска-літоўскіх кіруючых колаў і ўсталяваць новыя адносіны з Каронай, бо ўмовы існавання Княства ў складзе Рэчы Паспалітай на аснове пастаноў Люблінскага сойма не задавальнялі магнатаў і шляхту ВКЛ.

Статут 1588 г. па сваёй значнасці з'яўляецца, па сут-насці, Канстытуцыяй Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі.

Трэба асабліва падкрэсліць той факт, што такія галоўныя прынцыпы Статута, як прэзумпцыя невінаватасці, дзяр-жаўны ды нацыянальна-культурны суверэнітэт, рэлігійная талерантнасць і інш., былі надзвычай прагрэсіўнымі для таго часу. Яны да сённяшняга дня выступаюць у ліку прын-цыпова важных палажэнняў заканадаўчых актаў многіх дэ-макратычных краін свету.

Такім чынам, канкрэтна-гістарычны матэрыял сведчыць аб тым, што дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай пасля 1569 г. будаваліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на ўмовах, якія праду-гледжвалі адасобленасць абедзвюх дзяржаў пры адным га-судары і адным парламенце (сойме). Разам з тым гэтае аб'-яднанне спарадзіла і новую дзяржаву — Рэч Паспалітую, у кампетэнцыю якой уваходзілі ў асноўным пытанні сумес-най міжнароднай палітыкі і ўзаемнай абароны.