Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

23. Кароткі агляд права беларусі ў другой палове XVI - XVIII ст.

У другой палове XVI — XVIII ст. галоўнай крыніцай права ў Вялікім княстве Літоўскім з'яўляўся Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. У сувязі з тым, што пасля прыняцця Люблінскай уніі ўтварылася канфедэра-тыўная дзяржава Рэч Паспалітая, пачалі рабіцца шматлікія спробы ўнесці ў яго змены.

Справа ў тым, што Статут 1588 г. насуперак акту Люблін-скай уніі заканадаўча аформіў захаванне Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы. Складальнікі Статута 1588 г. нібы не заўважылі ці не зразумелі акта уніі аб утварэнні Рэчы Паспалітай і ўключэнні ў яе склад ВКЛ, у якой захоўвалася патрабаванне аб унясенні паправак у некаторыя артыкулы Статута 1566 г., асабліва ў тыя, што забаранялі іншаземцам займаць пасады і набываць землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Польская шляхта лічыла, што гэтыя артыкулы супярэчаць акту Люблінскай уніі і павінны быць скасаваны. Аднакда-маганні польскай шляхты былі адхілены, і змест Статута некаторы час заставаўся без карэнных змяненняў. Аднак з цягам часу прымаліся новыя законы, якія дапаўнялі Ста-тут або нават уносілі ў яго змяненні. Напрыклад, калі ў 1668 г. быў выдадзены закон, па якім за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнан-нем з дзяржавы, то нормы гэтага акта распаўсюджваліся і на тэрыторыю Княства. Пазакону 1733 г. праваслаўныя і пратэ-станты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сойма і суд-дзямі Галоўнага трыбунала. Згодна з соймавай пастановай у канцы XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім у якасці дзяр-жаўнай замест беларускай абвяшчалася польская мова.

Важнай крыніцай права ў XVIII ст. становіцца звод за-конаў пад назвай «Валюміна легум» («Кніга законаў»), у якім былі сабраны соймавыя пастановы, прывілеі і іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія дзейнічалі на тэрыто-рыі Польшчы, Вялікага княства Літоўскага і Правабярэж-най Украіны да 1793—1795 гг. Упершыню 8 тамоў «Валюміна легум», у якіх сабраны акты за 1347—1779 гг., былі выда-Дзены ў Варшаве ў 1732—1782 гг.

Такім чынам, у гэтым выданні былі змешчаны нарма-тыўныя прававыя акты, якія дзейнічалі, і тыя, што фак-тычна страцілі юрыдычную сілу.

Дарэчы, «Валюміна легум» — неафіцыйнае выданне і не з'яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамі з арыгінальных крыніц у гэты зборнік уключаны і дакумен-ты, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Лі-тоўскага асаблівую каштоўнасць маюць акты «Валюміна легум» аб дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, сацыяльна-эканамічным становішчы насельніцтва.

Значэнне крыніцы права мелі таксама акты, якія былі змешчаны ў якасці дадатку да Статута 1588 г. і выдадзены на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг. У тэксце Трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1786 г. былі змешчаны закон аб стварэнні Галоўнага тры-бунала і каментарыі да яго, алфавітна-прадметны паказаль-нік і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.

Найбольш значныя змяненні права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асабліва да перыяду дзейнасці чатырохга-довага сойма, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай па наказу Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанай у склад Расіі тэрыторыі былі створаны Пскоўская і Магілёўская губерні. Устанаўлівалася, што «суд і расправа» ў гэтых землях, калі гэта тычыцца асабістых спраў, павінны разглядацца на пад-ставе мясцовых «законаў і звычаяў і іх моваю», гэта значыць — па Статуту 1588 г. «Справы ж, што парушалі спакой і цішы-ню грамадзян», падлягалі разгляду ва ўстановах, «кон от властп верховной на то устроены».

Такім чынам, крыніцамі права ў Пскоўскай і Магілёў-скай губернях па найбольш важных крымінальных спра-вах, асабліва па справах аб дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., «Артыкул воінскі» і іншыя акты расійскай дзяржавы. Дакладнага размежаван-ня, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., а па якіх — рускае заканадаўства, не было. Указам расійскага Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў вы-біраліся шляхтай, якая мела не менш 10 сялян мужчын-

скага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш чым 20 сялян. Змяняўся час пасяджэнняў земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чаты-ры восеньска-зімовыя месяцы (з 1 лістапада па 1 сакавіка). Указам Сената ад 28 жніўня 1772 г. забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі, бо «белорусское шляхетство' нздавна не нмело сего в обыкновеннм».

Далучэнне ўсходніх зямель Беларусі да Расід ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай выклікала неабходнасць унесці змены ў парадак разгляду спраў у Галоўным судзе ВКЛ (трыбунале). Згодна з соймавай пастановай 1775 г. сойм павінен быў праводзіць свае сесіі замест Вільні, Менска і Новагародка толькі ў Вільні і Гародні. Пачатак Віленскай сесіі Галоўнагасудаўстанаўліваўся,15 лістапада, Гарадзен-скай — 1 мая.

Сойм Рэчы Паспалітай у 1786 г. змяніў тэрміны правя-дзення сесій земскіх судоў. Так, суды Менскага і Берас-цейскага ваяводстваў павінны былі разглядаць справы на адной сесіі з 1 кастрычніка да 31 студзеня замест трох сесій, якія прадугледжваліся Статутам. Змяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх судоў і ў іншых ваяводствах і паветах.