Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

14. Канстытуцьійнае права ў статутах вкл

Канстытуцыйныя нормы складаюць значную частку Ста-тутаў ВКЛ. У іх замацаваны асновы дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, правы і абавязкі розных ста-наў грамадства, асноўныя прынцыпы судовага ладу. Кан-стытуцыйныя нормы ўтрымліваюцца ў асноўным у пер-шых трох раздзелах усіх трох Статутаў, але ўключаюцца і ў іншыя раздзелы.

Канстытуцыйнае права XVI ст. будуецца на наступных прынцыпах. Па-першае, абмежаванне ўлады гаспадара і імкненне да падзелу ўлады. Апошняе больш поўна замаца-вана ў Статуце 1588 г., у якім заканадаўчыя функцыі замацоўваюцца за соймам, выканаўчыя за князем і радай, судовыя за створанымі ў ходзе судовай рэформы судамі — Галоўным (трыбуналам), земскімі шляхецкімі і падкаморскімі.

Па-другое, зацвярджэнне прынцыпу дзяржаўнага суве-рэнітэту, які накіраваны на ахову тэрытарыяльнай цэлас-насці і недатыкальнасці дзяржавы. Ва ўсіх Статутах за-хоўваюцца нормы, якія забараняюць вялікаму князю разда-ваць землі і пасады іншаземцам.

Па-трэцяе, прынцып прававога суверэнітэту, які рэ-алізуецца праз юрыдычнае замацаванне адзінства права на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і для ўсіх праваздольных грама-дзян, у тым ліку і вялікага князя. Ідэя прававога парадку была накіравана супраць дэспатызму гаспадара і буйных феадалаў.

Па-чацвёртае, заканадавец імкнецца рэалізаваць прын-цып справядлівасці ва ўсіх праваадносінах. У артыкулах Статутаў утрымліваюцца звароты як «к багатым, так і к убогім». Закон замацоўвае такія важныя канстытуцыйныя нормы, як права на ўласнасць, на ахову жыцця, гонару, маёмасці, на судовую абарону, на свабодньГ выезд за межы дзяржавы, для шляхты права прадстаўніцтва ў органах дзяр-жаўнай улады, органах кіравання і судах, для гараджан — у органах гарадскога кіравання і суда.

Па-пятае, прынцып рэлігійнай талерантнасці. Асабліва дакладна гэты прынцып распрацаваны ў артыкуле 3 раз-

дзела III Статута 1588 г., дзе вялікі князь абавязваецца «...па-кой паспаліты межы разорванымі і рознымі людзьмі ў веры і набажэнстве заховываць».

Вельмі важна і тое, што Статуты надрукаваны былі не на лацінскай, а на старабеларускай мове, чым ганарыліся закана-даўцы.

Разам з тым канстытуцыйнае права XVI ст. было даволі супярэчлівым, што праяўлялася ў дэклараванні ўсеагуль-насці закона, з аднаго боку, і стварэнні льгот і пераваг для шляхецкага стану - з другога.

15. Грамадзянскае права ў статутах вкл

Уздыму феадальнага права на якасна новы ўзровень садзейнічала актывізацыя тавара-грашовых адносін, па-велічэнне гандлёвага капіталу, складванне адзінага дзяр-жаўнага рынку і г. д. У заканадаўстве ВКЛ XVI ст. выраз-на выяўляюцца тэндэнцыі пераходу ад абмежаванага права феадальнай уласнасці да неабмежаванага буржу-азнага права прыватнай уласнасці, пашырэнне індывіду-альных паўнамоцтваў суб'ектаў права, асабіста шляхты, уніфікацыі парадку распараджэння нерухомай маёмас-цю. У прававых адносінах паступова пачынае выступаць абстрактная асоба: пакупнік, уласнік, залогаатрымаль-нік і г. д. У Статутах мы ўжо знаходзім цэлыя раздзелы, прысвечаныя цалкам асобным інстытутам грамадзянскага права. Так, ІУраздзел Статута 1529 г. утрымлівае нормы сямейнага і спадчыннага права, V — апякунскага, IX — залогавага. У Статутах 1566 і 1588 гг. з'яўляюцца раздзе-лы, прысвечаныя спадчыннаму праву («О тестаментах»), абавязацельнаму («О запмсях н продажах») і інш. Нека-торыя праваадносіны знайшлі адлюстраванне ў форме замацавання норм-прынцыпаў, што дазваляла вылучыць асноватворныя нормы і інстытуты грамадзянскага права ў пэўных раздзелах Статутаў. Такім чынам, у статутны перыяд былі закладзены асновы далейшага развіцця галіновай структуры права.

У заканадаўстве пачынаюць выяўляцца асноўныя эле-менты грамадзянскіх праваадносін: аб'ект, суб'ект, іх пра-вы і абавязкі. Аб'ектам грамадзянскіх праваадносін лічылася ўсё тое, што магло служыць сродкам ажыццяўлення інта-рэсу, і ў першую чаргу гэта рэчы, а таксама дзеянні аднос-на перадачы рэчаў, асабістых паслуг, прыкладання ўласнай працоўнай сілы.

Суб'ектам з'яўлялася асоба, здольная ўступаць у юры-дычныя адносіны. Поўная праваздольнасць суб'екта мела месца пры наяўнасці падданства ВКЛ і пэўным стане са-цыяльнай свабоды. Некаторыя катэгорыі насельніцтва (перш за ўсё чэлядзь нявольная) былі пазбаўлены пра-

ваздольнасці. Праваздольнасць простых людзей мелатэндэн-цыю да абмежавання. Абмяжоўвалася праваздольнасць неза-коннанароджаных). Поўнасцю пазбаўляліся правоў так зва-ныя вываланцы (баніты) (выгнаныя за межы дзяржавы, гл. падрабязней с. 59), абвешчаныя судом па-за законам.

Дзеяздольнасць асобы залежала ад пэўнага ўзросту. Згодна са звычаёвым правам статутнае заканадаўства звязвае дзеяздольнасць са шлюбным узростам. У Статуце 1529 г. — 18 гадоўдля мужчыны і 15 гадоў для жанчыны (раздзел I, артыкул 18); у Статуце 1566 г. — 15 гадоў для асоб абодвух полаў (раздзел III, артыкул 38); у Статуце 1588 г. — 18 гадоў для мужчыны і 13 гадоў для жанчыны (раздзел IV, артыкул 1). Разам з тым жанчыны і пасля шлюбнага ўзросту (асабліва замужнія) абмяжоўваліся ў дзеяздольнасці. Яны павінны былі выступаць у судзе толь-кі ў прысутнасці мужа, бацькоў ці апекуноў. Вышэйшай, асабліва адносна маёмасці, была дзеяздольнасць удоў.

Абмяжоўвалася дзеяздольнасць нежанатых мужчын. Паз-баўляліся права ўступаць у грамадзянска-прававыя адносіны псіхічна хворыя людзі (так званыя «шалёныя») і асобы, якія не здольны былі разумець сутнасць і характар сваіх дзеянняў, разумова непаўнацэнныя («дурні»), і іх замяш-чалі апекуны.

Сувязь паміж правам і абавязкам узнікала праз юры-дычны факт, пад якім разумеліся ўсялякія акалічнасці, якія цягнулі за сабой, у адпаведнасці з законам, тыя ці іншыя наступствы.

У выпадку парушэння свайго права дзеяздольная асоба магла звярнуцца ў суд. 3 мэтай стабілізацыі маёмасных ад-носін і спынення фармальных адносін, якія ў некаторых выпадках працягваліся па інэрцыі ці недагляду, уводзілася так званая «земская даўнасць», гэта значыць абмежаваны тэрмін, на працягу якога асоба магла патрабаваць абароны праз суд свайго парушанага права. У большасці выпадкаў земская даўнасць складала 10 гадоў.

Статут 1588 г. паўтараў норму Статута 1566 г. аб непа-шырэнні іскавай даўнасці на дагавор залогу і ў дапаўненні адзначаў, што і «долг пазычаны» не мае земскай даўнасці (раздзел VII, артыкул 2).

Важным для развіцця феадальнай дзяржавы было ўдак-ладненне ўзаемаадносін паміж суб'ектамі права адносна

аб'ектаў рэчавага права. Аб'ектамі рэчавага права феадаль-най Беларусі былі маёнткі з залежнымі людзьмі, землі, лясы, чэлядзь нявольная і інш.

Спосабамі набыцця рэчавых правоў у XVI ст. былі: аку-пацыя (захоп), выслуга, даўнасць, спадчына, знаходка, прырашчэнне і некаторыя іншыя. Заканадавец XVI ст. ужо дастаткова вызначае і адрознівае такія правы на рэчы, як уласнасць, валоданне («держанне»), залог, сервітуты.

Нормы феадальнага права аб'ядноўвалі часам у адзіным паняцці ўласнасці рэчавыя правы і абавязацельныя патра-баванні. Асаблівае развіццё атрымалі ў Статутах (найбольш дакладна ў Трэцім Статуце) залогавыя і абавязацельныя праваадносіны.

Пры залоге маёмасці да крэдытора пераходзіла права валодання і карыстання маёмасцю залогадавальніка без перахода права ўласнасці. Правы на землеўладанне маглі быць перададзены і іншым асобам.

Уключэнне нерухомай маёмасці ў тавараабарот пры-водзіла да развіцця такіх відаў дагаворных абавязацельст-ваў, як купля-продаж, мена, дарэнне, арэнда, пазыка, найм, падрад і інш. Пры рэгламентацыі праваадносін зака-надавец перш за ўсё звяртае ўвагу на фармальны бок і пат-рабуе іх належнага афармлення. Нават здзелкі з рухомай маёмасцю (на суму звыш 10 кап. грошай) павінны былі заключацца ў пісьмовай форме, часам у спецыяльных мес-цах і ў прысутнасці сведак. Здзелкі з нерухомасцю патраба-валі натарыяльнага сведчання (адпаведны запіс рабіўся ў спецыяльных судовых кнігах). Калі закон не прадугледжваў больш складанай формы, то выкарыстоўвалася простая — вусная. Усё большае значэнне заканадавец надае ўмовам законнасці здзелак, правамоцтвам бакоў, парадку і відам адказнасці. Сродкамі ўмацавання і забеспячэння абавяза-цельных адносін былі задатак, няўстойка, зарука, пару-чыцельства і інш.

На спадчынныя праваадносіны вялікгўплыў зрабіла рымскае права. Статуты ведаюць спадчыннікаў па закону і па завяшчанню, гавораць аб чарговасці сваякоў, уводзяць асаблівы парадак наследавання мацярынскай маёмасці, рэгламентуюць выпадкі пазбаўлення правоў на спадчыну і Шмат іншага. Значную ўвагу закон надае парадку афарм-

лення завяшчанняў і з вялікай павагай ставіцца да ната-рыяльна завераных завяшчанняў. Разам з тым прызнавала-ся і хатняя форма завяшчання, якая патрабавала прысут-насці сведак. Завяшчанне, форма якога не адпавядала за-кону, магло быць аспрэчана ў судзе.