Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

27. Першы ўсебеларускі з'езд I абвяшчэнне беларускай народнай рэспублікі

3 першых дзён Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі на Беларусі пачалі стварацца новыя органы ўлады. У ноч з 3 на 4 сакавіка 1917 г. у Мінску адбылася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, губернскага і павя-товага земстваў, а таксама іншых уплывовых дзеячаў, мэ-тай якой было стварэнне замест губернскага праўлення новага органа ўлады. На нарадзе быў створаны Камітэт гра-мадскага парадку і бяспекі як орган мясцовай улады, які падпарадкоўваўся Часоваму ўраду ў Петраградзе.

У гэты ж час у Мінску быў створаны Савет рабочых дэпутатаў і выбраны яго выканаўчы камітэт. Пачалі ства-рацца рабочыя, сялянскія і салдацкія саветы і камітэты ў іншых гарадах, паветах, валасцях і воінскіх часцях.

Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве — Стаўка Вярхоўнага камандавання. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраваная германскімі войскамі, была аб'яўлена на ваенным становішчы.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе — улада органаў Часовага ўрада, Саветаў і ваеннага камандавання.

Усе гэтыя ўлады варожа адносіліся да беларускага на-цыянальна-вызваленчага руху, а значыць, і да нацыяналь-на-дзяржаўнага самавызначэння. Таму з мэтай аб'яднання сіл ужо 25—27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся першы і'езд беларускіх нацыянальных арганізацый як правага, так і левага кірунку, на якім быў выбраны выканаўчы орган — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у складзе 18 чала-век, што прадстаўлялі розныя нацыянальна-дэмакратыч-ныя партыі і рухі. З'езд даручыў Камітэту пачаць распра-цоўку канстытуцыі Беларускага краёвага ўрада. Разам з тым з'езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Расіі і іаявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на тэры-

вымі правіламі аб уладкаванні міравых судовых устаноў у губернях: Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай, Кіеўскам Валынскай, Падольскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўі скай, у далейшым да ўвядзення земскіх устаноў, ад 23 чэрм веня 1871 г. міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначалісі ўрадам. Як сведчыць адзначаны нарматыўны акт, у белаі рускіх губернях гэта былі памешчыкі, якія заслугоўва/Я поўнага даверу ў сувязі з адсутнасцю тут да 1911 г. земства^ (мясцовага самакіравання). На Беларусі прызначаліся і га4 наровыя суддзі. Акрамя таго, абмяжоўваўся ўдзел мясцо-І вага апалячанага дваранства ў дзейнасці міравых і акругоч вых судоў, а таксама ўразаліся правы асоб іўдзейскага веі равызнання пры фарміраванні саставу прысяжных засяда-1 целяў і разглядзе пэўных катэгорый спраў у акруговых сШ дах з удзелам прысяжных засядацеляў.

Тым часам, нягледзячы на згаданыя акалічнасці, судо-| вая рэформа была найбольш паслядоўнай з усіх буржуаз-ных рэформ 60-70-х гг. XIX ст.

Як было адзначана, Беларусь у XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён, асноўную масу жыхароў якога складалі сяляне. Таму мэтазгодна сказаць некалькі слоў аб сялянскім валасным судзе, які выбіраўся штогод валасным сходам уі складзе 4—12 суддзяў. Валасному суду былі падсудныя спра-вы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама па нязначных крымінальных або адміністрацыйных правіннасцях. Ён меў права прысуджаць сялян да сямі дзён арышту, караць дуб-цамі да 20 удараў, штрафаваць да 3 руб., прыгаворваць да грамадскіх работда шасці дзён. Такім чынам, валасны ся-лянскі суд дзейнічаў на аснове традыцый і норм звычаёва-га права, санкцыяніраванага дзяржавай, што было пера-жыткам сярэдневякоўя.

1 студзеня 1864 г. было выдадзена Палажэнне аб губерн-скіх і павятовых земскіх установах, згодна з якім утвараліся губернскія і павятовыя земскія сходы як распарадчыя ўста-новы і губернскія і павятовыя ўправы — як выканаўчыя.

Земскія ўстановы ствараліся для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслу-гоўваннем насельніцтва і іншымі сферамі грамадска-куль-турнага жыцця. Выбары тут праводзіліся на аснове маёмас-нага цэнзу па трох курыях — памешчыцкай, гарадской і

сялянскай. Для сялян выбары былі шматступеннымі — сельскі і валасны сходы, павятовы з'езд.

На Беларусі земская рэформа не праводзілася аж да па-чатку XX ст. у сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання ] 863 — 1864 гг. не давяраў мясцовым апалячаным памеш-чьікам, якія складалі пераважную большасць у краі і пры выбарах земскіх устаноў па закону 1864 г. маглі захапіць іх у свае рукі. Дапусціць такога царызм ніяк не мог. На ўтва-рэнне выбарных земстваў, прычым у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях па спецыяльнаму выбарчаму зако-ну, урад адважыўся толькі ў 1911 г. Згодна з указам ад 14 са-кавіка 1911 г. аб ажыццяўленні ў беларускіх губернях Пала-жэння аб земствах, з некаторымі папраўкамі і змяненнямі, сельская грамада магла пасылаць у выбарчыя сходы паве-таў не больш як адну трэць усіх гласных1, а ў выбарчыя сходы губерняў — толькі аднаго сялянскага гласнага ад кожнага павета.

Паводле ўказа ад 14 сакавіка 1911 г., што быў уведзены ў дзеянне ў парадку прымянення артыкула 87 Асноўных дзяр-жаўных законаў, выбаршчыкі падзяляліся на дзве курыі2: поль-скую і рускую. Законам істотна ўрэзваліся правы апалячанага насельніцтва Беларусі па фарміраванню земскіх устаноў і ўдзе-лу ў іх працы; амаль поўнасцю адхіляліся ад удзелу ў земствах асобы іудзейскага веравызнання. Быў уведзены даволі высокі маёмасны цэнз: у выбарах маглі ўдзельнічаць сяляне, якія мелі не менш 75—125 дзесяцін зямлі, і гараджане, якія вало-далі нерухомай маёмасцю коштам не ніжэй чым 750—7500 руб. Каб колькасна ўзмацніць «рускую курыю», у яе склад уклю-чаліся нават багатыя немцы, латышы і інш.

Што тычыцца структуры і кампетэнцыі земскіх губерн-скіх і павятовых сходаў і ўпраў, то губернатарам і міністру ўнутраных спраў было дадзена права прыпыняць выканан-не іх распараджэнняў, «калі яны супярэчылі законам ці дзяржаўнай карысці». Такая фармулёўка заканадаўства да-вала магчымасць губернатарам прыпыняць практычна лю-бое рашэнне земстваў.

1 Земскія гласныя — гэта дэлегаты земскіх сходаў. Апошнія выбіралі Земскія органы і каптралявалі іх.

2 Курыя — у некаторых выбарчых сістэмах: разрад выбаршчыкаў, іадзеленых па нацыянальных, маёмасных і іншых адзнаках.

26. СУДОВАЯ, ЗЕМСКАЯ I ГАРАДСКАЯ РЭФОРМЫ

Развіццё капіталістычных адносін, адмена прыгонна

права выклікалі патрэбу ў змяненні ўсёй судовай сістэ

краіны, яе дэмакратызацыі. Судовая рэформа пачала пр

водзіцца ў жыццё ў 1864 г.

Асноўныя палажэнні рэформы адлюстраваны ў чатыр

заканадаўчых актах: «Заснаванне судовых устаноў», «Ст тут крымінальнага судаводства», «Статут грамадзянска

судаводства», «Статут аб пакараннях, якія накладваюць

равыя суддзі». У аснову рэформы была пакладзена тэор-

падзелу ўлады. Абвешчана аддзяленне суда ад адміністр

цыі, увядзенне агульнага ўсесаслоўнага суда, роўнасць ус'

перад судом, нязменнасць суддзяў і следчых, выбарнас

міравых суддзяў і прысяжных засядацеляў, галоснасц

вуснасць, непасрэднасць і спаборнасць судовага працэс

права абвінавачанага на абарону. Важным вынікам рэфор

стала заснаванне адвакатуры для абароны па крымінальнь

і прадстаўніцтва інтарэсаў старон па грамадзянскіх справа

3 мэтай нагляду за судамі, следствам і месцамі зняв

лення была рэарганізавана пракуратура, якая змяняла н~

прамак сваёй дзейнасці. 3 органа кантролю за вытворча

цю спраў у сферы кіравання («око государства») яна п

ратваралася ў орган абвінаваўчай улады. «Прокуратура ес~

постоянное судебно-адмннпстратнвное учрежденне, с

стояіцее нз лнц, назначенных от правнтельства н обяза

ных по долгу службы охранять законы н преследовать пр

ступннков во нмя обшественных ннтересов...»

Згодна з законам ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцовы і агульныя суды. Да мясцовьгх належалі міравыя суды і з

міравых суддзяў, да агульных — акрутовыя суды (ад аднаго даг на губерню) і судовыя палаты (адна на некалькі губерняў).

З'взд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і р*

глядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзя Міравым судам былі падсудныя грамадзянскія справы пр цане іска да 500 руб. і крымінальныя, па якіх прадугледж валіся арышт да трох месяцаў, грашовае спагнанне да 300 р

ці заключэнне ў работны дом (прымусовая праца на карыс грамадства) да аднаго года.

Лкруговы суд, як правіла, складауся з грамадзянскаі а і крымінальнага аддзяленняў, а апошняе — з кароннага суда \ суда прысяжных засядацеляў. Акруговым судам былі пад-судныя ўсе крымінальныя справы за выключэннем палітыч-цых і пэўных службовых злачынстваў.

Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прад-стаўленню міністра юстыцыі пажыццёва. Яны павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў пра-ваахоўных органах не менш яктры гады. Узначальваў акруго-вы суд старшыня, а аддзяленнямі кіравалі яго намеснікі.

Судовыя палаты дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Аднак крымінальныя спра-вы, якія разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, апеляцыйнаму перагляду не падлягалі. Па некаторых крымінальных справах, напрыклад па палітычных, судо-выя палаты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі.

Акруговыя суды Мінскай, Гродзенскай і Віленскай гу-берняў падпарадкоўваліся Віленскай судовай палаце. Магілёўскі акруговы суд быў аднесены да сферы дзейнасці Кіеўскай, а Віцебскі — Пецярбургскай судовых палат.

Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вярхоўным судом у Расіі з'яўляўся правячы Сенат, які ўклю-чаў два дэпартаменты — цывільны і крымінальны. 3 канца XIX ст. Сенат займаўся абнародаваннем і тлумачэннем за-конаў, мог выдаваць адміністрацыйныя распараджэнні.

Аналізуючы судовую рэформу, трэба заўважыць, што ў яе правядзенні на тэрыторыі Беларусі выявіліся спе-ныфічныя асаблівасці. Да апошніх адносіліся: сувязь судо-вай рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на па-даўленне нацыянальна-вызваленчага руху; увядзенне су-довых статутаў па частках; адкрыццё мясцовых і агульных судоў у розны час. Па палітычных прычынах судовая рэ-форма на Беларусі пачалася, па сутнасці, толькі ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя суды, а акруговыя суды з ін-стытутамі прысяжных засядацеляў былі ўтвораны ў заходніх губернях аж у 1882 г.

Свае асаблівасці меў і парадак фарміравання судовых органаў Беларусі. Па закону міравы суддзя павінен быў выбірацца на павятовым земскім сходзе са спісу кандыда-таў, які папярэдне зацвярджаў губернатар. Згодна з Часо-

У далейшым у КК БССР 1928 г. уносіліся дапаўненні і змяненні, якія сведчылі пра ўзмацненне рэпрэсіўнага ха-рактару крымінальнага закона. Так, у студзені 1930 г. былі ўведзены артыкулы, якія прадугледжвалі крымінальную ад-казнасць за злоснае невыкананне пастаноў і правіл, якія забяспечвалі паспяховую калектывізацыю сельскай гаспа-даркі (пазбаўленне волі да трох гадоў з высяленнем ці без высялення), за агітацыю і прапаганду, якія змяшчалі за-клікі да ўчынення злачынстваў, што перашкаджалі пра-вядзенню калектывізацыі, і інш.

13 жніўня 1932 г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову аб няўхільным выкананні агульнасаюзнага Закона ад 7жніўня 1932 г. «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпры-емстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (са-цыялістычнай) уласнасці» і патрабавалі рашуча і бязлітасна змагацца з раскрадальнікамі сацыялістычнай маёмасці і антыграмадскімі кулацкакапіталістычнымі элементамі. За невыкананне гэтага закона, які ў народзе называлі зако-нам «аб пяці каласках», прадугледжваўся расстрэл або паз-баўленне волі да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Пастановай ЦВК СССР ад 8 чэрвеня 1934 г. у КК БССР быў уведзены новы састаў злачынства — здрада Радзіме (шпіянаж, выдача ваеннай ці дзяржаўнай тайны, пера-ход на бок ворага, уцёкі ці пералёт за мяжу), за што прадугледжваўся расстрэл з канфіскацыяй маёмасці. 7 красавіка 1935 г. ЦВК і СНК СССР устанавілі крымі-нальную адказнасць з 12-гадовага ўзросту за крадзёж, насілле, нанясенне цялесных пашкоджанняў, калецтва, забойства і спробу ўчынення забойства, а 2 кастрычніка 1937 г. ЦВК СССР прыняў пастанову аб павелічэнні тэрміну паз-баўлення волі за небяспечныя дзяржаўныя злачынствы з 10 да •25 гадоў. У 1939 г. былі адменены артыкулы аб умоўна-да-тэрміновым вызваленні з месцаў зняволення.

У чэрвені — ліпені 1940 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР устанавіў крымінальную адказнасць за грубае пару-Іііэнне дысцыпліны працы (турэмнае зняволенне, пап-раўчыя работы) — самавольнае пакіданне рабочага месца, Іьіпуск недабраякаснай прадукцыі і г. д.

Такім чынам, крымінальнае заканадаўства арыентавала ^удовую практыку на агульнае ўзмацненне рэпрэсій. Кан-

Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г. За-тым іх функцыі былі перададзены новаўтвораным павято-вым установам («прнсутствпям») па сялянскіх справах.

У 1889 г. павятовыя «прысутствня» былі скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры — чатыры воласці і наглядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскардзіць у павятовы з'езд земскіх начальнікаў, а пастановы з'езда — у губерн-скае «прнсутствпе».

Акты ад 19 лютага прадугледжвалі новы парадак кіра-вання сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэй-шых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў на валасных сходах — валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.

Валасное праўленне складалася са старшыні, усіх сельс-кіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае месца займаў валасны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў большасць валасных спраў.

Гэтыя органы павінны былі выконваць усё, што патра-бавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адносіліся раскладка і збор падаткаў, кан-троль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэ-гуляванне пазямельных адносін, арганізацыя ў вёсцы палі-цэйскай службы (соцкія, дзесяцкія) і г. д.

3415

стытуцыя СССР 1936 г. прадугледжвала, што Крымінальны кодэкс павінен быць адзіным для ўсяго Саюза ССР. У су-вязі з гэтым пасля 1936 г. выданне новых крымінальна-прававых норм заканадаўчымі органамі саюзных рэспублік практычна спынілася.

У аналагічным кірунку развівалася і крымінальна-пра-цэсуальнае заканадаўства. У ліпені 1922 г. ЦВК БССР па-шырыў дзеянне КПК РСФСР на тэрыторыю Беларусі (уве-дзены з 15 ліпеня 1922 г.).

Важнейшыя дэмакратычныя прынцыпы крымінальнага працэсу (галоснасць, публічнасць, права абвінавачанага на абарону, нацыянальная мова судаводства, удзел народныч засядацеляў і калегіяльнасць у разглядзе спраў), замацава-ныя Кодэксам, у працэсе станаўлення і ўмацавання таталі-тарнай дзяржавы парушаліся ўсё часцей і ўсё больш істотна.

30 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР зацвердзіў і з 15 красавіка ўвёў у дзеянне новы КПК БССР, які падрабязна рэгла-ментаваў падсуднасць і парадак вырашэння крымінальных спраў у вышэйшым судзе рэспублікі, трыбуналах, удак-ладніў стадыі працэсу, пашырыў паўнамоцтвы органаў дазнання і інш. Увядзенне ў дзеянне ў 1924 г. Асноў кры-мінальнага судаводства Саюза ССР і саюзных рэспублік, а таксама перагляд судовай сістэмы Беларусі выклікалі ўнясенне ў КПК 1923 г. такіх істотных змяненняў, што яго сталі разглядаць як КПК БССР 1927 г. Ён павышаў ролю пракуратуры ў крымінальным судаводстве, змяняў пералік мер стрымання і інш.

У 1928—1929 гг. у тэорыі савецкага крымінальнага пра-цэсу атрымалі пашырэнне ідэі «спрашчэння і паскарэння крымінальнага судаводства і вызвалення яго ад усякіх фар-мальнасцей». Яны прывялі да адмены распарадчых пасяд-жэнняў суда. Адданне пад суд, страціўшы значэнне сама-стойнай стадыі працэсу, злілося з заканчэннем папярэд-няга следства, што выклікала павелічэнне колькасці вы-падкаў беспадстаўнага аддання пад суд. Суд атрымаў права скарачаць судовае следства, а справу слухаць без удзелу пракурора і абароны. Касацыйнае абскарджанне прыгаво-ру і падача хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся. Ра-шэнне суда аб прымяненні вышэйшай меры пакарання прыводзілася ў выкананне неадкладна. Развіццё закана-

даўства ў такім кірунку ўсё больш ушчамляла правы пад-судных, вяло да неапраўданага масавага асуджэння гра-мадзян рэспублікі.

У 30-я гг. тэндэнцыя прыняцця законаў, якія ўшчам-лялі правы і законныя інтарэсы грамадзян, праяўлялася ўсё больш выразна. Акрамя таго, з'явіліся і актыўна дзей-нічалі пазасудовыя карныя органы, адкрыта парушаўся за-кон і пачаліся масавыя рэпрэсіі.