Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

45. Асноўныя этапы беларуска-расійскай інтэграцыі

Найбольш інтэнсіўна ў 90-я гг. XX ст. развівалася эка-намічнае і палітычнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй. Ужо ў 1992-1993 гг. паміж дзвю-ма дзяржавамі былі заключаны 42 пагадненні, большасіп, з якіх (31 пагадненне) рэгулявалі эканамічныя адносіны.

15 красавіка 1994 г. паміж Рэспублікай Беларусь і Расій-скай Федэрацыяй было падпісана Пагадненне аб утварэнні зоны свабоднага гандлю, якое, аднак, недастаткова рэгу-лявала пытанне ўстанаўлення мытных пошлін. Таму 6 сту-дзеня 1995 г. паміж дзвюма краінамі было заключана Па-гадненне аб Мытным саюзе, адной з умоў якога было ўстанаўленне ў адносінах з трэцімі краінамі аднолькавага гандлёвага рэжыму, агульных мытных тарыфаў і мер нета-рыфнага рэгулявання.

Сярод палітычных умоў утварэння Мытнага саюза можна назваць дамоўленасць, згодна з якой Расія пастаўляла ў Беларусь танныя энерганосьбіты ў абмен на бясплатны транзіт расійскіх нафты і газа на Захад і бясплатнае ўтры-манне на беларускай тэрыторыі расійскіх ваенных баз.

Падпісаннем Дагавора аб Супольніцтве Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1996 г. было зацверджана імкненне белару-скага і расійскага бакоў не толькі да эканамічнай, але і да палітычнай інтэграцыі.

Згодна з артыкулам 2 Дагавора Супольніцтва засноўва-лася на прынцыпах суверэннасці і раўнапраўя бакоў. Дага-вор замацаваў арганізацыйную структуру Супольніцтва. Былі створаны Вышэйшы Савет, у які ўваходзілі кіраўнікі дзяр-жаў і ўрадаў, кіраўнікі парламентаў; Парламенцкі сход, які фарміраваўся на парытэтнай аснове; Выканаўчы камітэт, а таксама галіновыя органы кіравання. Да функ-цый агульных органаў было аднесена правядзенне агуль-най эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, фарміраванне адзінай нарматыўнай прававой базы, стварэнне ўмоў для ўвядзення адзінай валюты, сумесная арганізацыя мытнай справы і інш. Аднак у Дагаворы не была размежавана кам-петэнцыя гэтых органаў.

Парламенцкі сход Супольніцтва, згодна з Дагаворам, прымае мадэльныя законы і ўносіць прапановы ў органы Супольніцтва і нацыянальныя органы, гэта значыць, што дзейнасць Парламента насіла рэкамендацыйны характар.

2 красавіка 1997 г. Супольніцтва было ператворана ў Саюз Беларусі і Расіі. Дагавор і Устаў Саюза ў значнай меры паўтаралі Дагавор аб Супольніцтве. Новыя палажэнні на-сілі ўдакладняючы характар. Органы Супольніцтва былі пе-ратвораны ў органы Саюза. Акты Парламента Саюза мелі статус заканадаўчых рэкамендацый. Такім чынам, рэ-алізацыя рашэнняў саюзных органаў станавілася магчы-май толькі пасля прыняцця адпаведных законаў нацыя-нальнымі заканадаўчымі органамі. У 1997—1998 гг. быў сфарміраваны бюджэт Саюза, утвораны Мытны камітэт, Памежны камітэт, Камітэт па пытаннях бяспекі.

Апошнім на сёняшні дзень этапам беларуска-расійскай інтэграцыі з'явілася падпісанне 8 снежня 1999 г. Дагавора аб утварэнні Саюзнай дзяржавы. Ён, як і папярэднія, за-мацоўвае прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў. Адна-часова Дагавор замацоўвае норму аб добраахвотнай пера-дачы часткі паўнамоцтваў дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяр-жаве. У выключную кампетэнцыю Саюзнай дзяржавы, у прыватнасці, уваходзіць стварэнне адзінай эканамічнай прасторы, адзінай грашова-крэдытнай, валютнай, падат-кавай і цэнавай палітыкі, аб'яднанне транспартнай і энер-гетычнай сістэм і некаторыя іншыя.

У параўнанні з органамі Саюза ўнесены некаторыя зме-ны ў арганізацыйную структуру Саюзнай дзяржавы. Ство-раны Вышэйшы Дзяржаўны Савет, кампетэнцыя якога дэтальна вызначана. Зменена структура Парламента. Ён па-дзелены на дзве палаты: Палата Саюза і Палата прад-стаўнікоў. Утвораны Савет Міністраў, Суд, які прызваны забяспечваць аднастайнае тлумачэнне і прымяненне Дагаво-ра і нарматыўных прававых актаў Саюзнай дзяржавы, Падліковая палата Саюзнай дзяржавы. Сфарміраваны Паста-янны Камітэт, Палажэнне аб якім зацверджана 27 чэрвеня 2000 г. Ён прызваны забяспечыць дзейнасць Вышэйшага Дзяр-жаўнага Савета і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

У Дагаворы не ўзгадваецца форма Саюзнай дзяржавы, і на сённяшні дзень гэта пытанне застаецца нявырашаным.

ЗМЕСТ

Да чытача 3

  1. Прадмст і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі 5

  2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі 7

  3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў

у IX — першай палове XIII ст 11

  1. Палітычны лад дзяржаў-княстваў 14

  1. Станаўленпе права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка 17

  1. Утварэнне Вялікага княстна Літоўскага 21

  1. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV ---нершай палове XVI ст. (да 1569 г.) 24

  1. Палітычны лад ВКЛ 29

  2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання ВКЛ

з Полынчай 33

  1. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі 36

  2. Крыніцы права феадальнай Беларусі 39

  3. Судзебнік Казіміра 1468 г 42

  4. Статуты Вялікага княства Літоўскага 44

  5. Канстытуцыйнае праваў Статутах ВКЛ 51

  6. Грамадзянскае права ў Статутах ВКЛ 53

  7. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст 57

  8. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага 61

  9. Мясцовыя судовыя органы ВКЛ 64

  10. Працэсуальнае права Вялікага княства Літоўскага ... 69

  1. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай 73

  2. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага княства і Кароны» 1697 г. і «Літоўская пастанова» 1700 г 78

  3. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіравання Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст 80

  4. Кароткі агляд права Беларусі ўдругой палове

ХУІ-ХУІІІ ст 87

24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы

XVIII — першай палове XIX ст 90

  1. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права 94

  2. Судовая, земская і гарадская рэформы 98

  3. Першы Уссбеларускі з'езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі 103

  4. Абвяшчэнне ССРБ. Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР 111

  5. Другое абвяшчэнне ССРБ 115

  6. Узаемаадносіны ССРБ і РСФСР. Уваходжанне Беларусі ў склад СССР 118

  7. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі 121

  8. Развіццё права ў Беларускай ССР

у20-30-я гг. XX ст 123

  1. Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг 132

  2. Судовыя органы Беларусі ў 20—30-я гг. XX ст 138

  3. Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР 142