Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

УДК 340(476)(091)(075.8) ББК 67.3я73 В55

А в т о р ы:

прафвсар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь А. Ф. Вішнеўскі, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта І. У. Вішнеўская

Вішнеўскі, А. Ф.

В55 Гісторыя дзяржавы і права Беларусі : вучэб. да-пам. / А. Ф. Вішнеўскі, І. У. Вішнеўская. — Мн.: Тетра-Снстемс, 2005. - 192 с.

ІЗВ^ 985-470-306-1.

У храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў. Аналізуюцца нарматыўныя прававыя акты.

Прызначаны для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй дзяржавы і права Беларусі.

УДК 340(476)(091)(075.8) ББК 67.3я73

© Вішнеўскі А. Ф., Вішнеўская І. У., 2005 ІЗВ^ 985-470-306-1 ©Афармленне. НТТАА "ТетраСнстемс", 2005

ДА ЧЫТАЧА

Гісторыя беларускага народа надзвычай насычана ь,е_ раічнымі і драматычнымі падзеямі. Знаходзячыся ў цэнті^у Еўропы, Беларусь не толькі зведала дабратворны ўпл^ў суседніх этнасаў, але шматразова з'яўлялася арэнай кр^ь вавых канфліктаў, жорсткага супрацьстаяння розных дэяр_ жаў. Усё ж, нягледзячы ні на што, працавіты беларус^ народ, актыўны стваральнік шматлікіх матэрыяльных іду_ хоўных каштоўнасцей, унёс свой адметны ўклад у развіц^ еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.

Асабліва важкі ўклад нашых суайчыннікаў у развіці^ прававой культуры і юрыдычнай думкі феадальнага гр^_ мадства. Сярод такіх сусветна вядомых помнікаў права, ^ Законы Хамурапі, Законы Ману, Законы дванаццаь| табліц, Кодэкс Юсцініяна, Руская Праўда і інш., ганарс^ вае месца належыць Статуту Вялікага княства Літоўскаьа (1588 г.). На працягу 250 гадоў ён быў дзеючым законам ца тэрыторыі Беларусі і з'яўляўся асновай усёй прававойс). стэмы Вялікага княства Літоўскага. Статут аказаў уплы_ ца прававую сістэму Расіі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі і інціьіх блізкіх і далёкіх краін. Вывучэнне гісторыі дзяржавы і прд_ ва Беларусі не толькі дапамагае асэнсаваць пэўныя аспек. ты жыццядзейнасці людзей, але і ўсвядоміць уплыў неіса. торых гістарычных акалічнасцей як на лёс асобных пам_ ленняў, так і цэлых народаў.

Прадметам вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беда, русі з'яўляюцца асноўныя гістарычныя заканамернасці ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытупў палітычнай і прававой культуры, тыпаў і форм дзяржаўнасц| і г. д. Зразумела, што гісторыя дзяржавы і права галоўным) аб'ектамі вывучэння бачыць заканадаўства, гісторыю яг'о развіцця. А законы — лепшы матэрыял для вывучэння гра^ мадска-палітычнага ладу, галін права, дзяржаўнага механізцу Вось чаму гісторыя дзяржавы і права Беларусі, якая выкіа-даецца ў вышэйшых навучальных установах краіны, з'яўляеццд ЗДной з фундаментальных юрыдычных дысцыплін.

Адказы на пытанні, якія з'яўляюцца больш складаньмі Для студэнтаў, аўтарамі падрыхтаваны ў адпаведнасц з вУчэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларжі.

Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што некзторыя праб-лемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі яшчэ застаюцца недаследаванымі, многія разглядаюцца з некалькіх, часам супярэчлівых, пунктаў гледжання. У сувязі з гэтым у адка-зах на пытанні аўтары даюць сваё бачанне праблемы, аналізуюць погляды тых ці іншых навуковыхшкол, асоб-ных вучоных.

1. ПРАДМЕТ I ЗАДАЧЫ ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі на-шай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў.

Паколькі развіццё дзяржавы і права залежыць у пер-шую чаргу ад эканамічнага базісу, то і перыядызацыя гі-сторыі дзяржавы і права грунтуецца на перыядах развіцця вытворчых адносін. Асноўным грамадска-эканамічным фар-мацыям адпавядаюць і пэўныя тыпы дзяржавы і права.

Зразумела, што ў чыстым выглядзе нельга выдзеліць ні рабаўладальніцкага, ні феадальнага, ні буржуазнага ладу. Эканоміка любога грамадства амаль заўсёды шматуклад-ная. Тым часам можна выдзеліць нейкую пэўную форму грамадскіх адносін, якая з'яўляецца вядучай, галоўнай. Яна і кладзецца ў аснову таго ці іншага грамадскага ладу. Тое ж можна сказаць і аб дзяржаве і праве, якія часта спалуча-юць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звычайна рысы якога-небудзь аднаго, выключаючы, зразумела, пе-раходныя эпохі.

Праўда, у апошнія гады многія навукоўцы выказваюц-ца крытычна аб фармацыйным падыходзе пры вывучэнні гісторыі чалавецтва, а значыць, і да тыпалогіі дзяржавы і права. Яны бяруць на ўзбраенне цывілізацыйны падыход пры асвятленні названай праблемы.

Як гістарычная навука гісторыя дзяржавы і права — частка гісторыі чалавецтва, разам з тым яна з'яўляецца навукай юрыдычнай — адной з фундаментальных права-вых дысцыплін. Толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і прававыя інстытуты з моманту іх з'яўлення і да цяперашняга часу. Яна, такім чынам, займаецца не толь-кі вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым, але і дзеючым зараз, прававымі галінамі і інстытутамі, якія развіваюцца.

Калі тэорыя дзяржавы і права вывучае галоўным чынам агульныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права роз-ных народаў, то гісторыя дзяржавы і права займаецца кан-крэтнымі дзяржавамі і прававымі сістэмамі, у прыватнасці,

што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, раз-глядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Гісторыя дзяржа-вы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робіць тэо-рыя дзяржавы і права, і ў той жа час даследуе, а значыць, і дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў.

Гісторыка-прававая навука прызвана несці чытачу праўдзівыя звесткі. Праўдзівасць гісторыка-прававога ма-тэрыялу абавязкова неабходная для яго практычнага вы-карыстання. Гістарычны аналіз заканадаўства неабходны і для правільнага разумення дзеючых норм права (гістарычнае тлу-мачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі састарэлых норм.

Разам з тым вывучэнне гісторыі дзяржавы і права сваёй краіны беларускаму народу неабходна і для таго, каб ума-цаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод народаў свету.

2. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ

Грунтоўнае і сістэматычнае вывучэнне гісторыі дзяржа-вы і права Беларусі пачынаецца з 80-х гг. XVIII ст., калі было надрукавана навуковае даследаванне ўраджэнца бе-ларускага Падляшша' Тэадора Астроўскага «Грамадзянскае права або канкрэтна польскага народа са статутаў і зако-наў каронных і літоўскіх сабраныя: рэзалюцыямі пастаян-най рады растлумачаны: прымножана і дапоўнена нормамі з кананічнага, магдэбургскага і холмскага права: і размеш-чаны ў парадку рымскага права». У ім утрымліваліся каш-тоўныя звесткі пра права Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), асабліва пра многія звычаі і судовую практыку. Прааналізавана агульная сістэма права Вялікага княства Літоўскага: гра-мадзянскае і крымінальнае права, судовы парадак, гра-мадзянскі і крымінальны працэс, асаблівасці разгляду іскаў, заснаваных на вэксалях, выкананне судовых паста-ноў, розныя судовыя выдаткі і выплаты. У дадатку дадзены прыклады розных юрыдычных актаў.

Актыўна развіваюцца гісторыка-прававыя даследаванні феадальнай Беларусі ў XIX ст. У гэты перыяд выдзяляюцца тры асноўныя напрамкі ў даследаванні гісторыі дзяржавы і права Беларусі, якія ўмоўна называюць польскім, расійскім і патрыятычным.

Першы разглядаў права Беларусі як частку права Польш-чы. 3 гэтых пазіцый напісана кніга прафесара Крэмянецка-га ліцэя Тадэуша Чацкага «Пра літоўскае і польскае права, яго дух, крыніцы, сувязі і пра змест першага Статута, вы-дадзенага для Літвы ў 1529 годзе» (1800-1801). Традыцыя Т. Чацкага была працягнута I. Лелевелем, А. Галецкім, А. Яб-лонаўскім, В. Камянецкім, С. Кутшэбай і інш.

Другі кірунак пачаў выразна афармляцца ў 60—70-я гады XIX ст. Большасць расійскіх гісторыкаў, выступаючы са славянафільскіх пазіцый, вывучалі гісторыю дзяржавы і права Беларусі ў цесным кантэксце з агульнарасійскай гі-

1 Падляшша — назва зямель у басейне сярэдняга цячэння аходняга Буга. У складзе Бельскай і Берасцейскай зямель, а затым адляшскага ваяводства ўваходзіла ў Вялікае княства Літоўскае.

сторыяй. Яны крытыкавалі рэакцыйную сутнасць поглядаў польскіх гісторыкаў, якія лічылі права Беларусі, Украіны і Літвы польскім правам. Разам з тым яны адносілі права ВКЛ да агульнарускага права, падтрымлівалі расійскае са-мадзяржаўе, лічылі яго выразнікам інтарэсаў і абаронцам беларускага і ўкраінскага народаў. Да гэтай плеяды гісторы-каўтрэба аднесці М. Уладзімірскага-Буданава, Ф. Леантовіча, М. Максімейку і інш. Даследаванню дзяржаўнага ладу і права Вялікага княства Літоўскага прысвечаны працы прад-стаўнікоў так званага гісторыка-юрыдычнага кірунку М. Кастамарава, В. Сяргеевіча, М. Любаўскага, I, Лапо і інш. Яны ўтрымліваюць каштоўны фактычны матэрыял і выра-шаюць цэлы шэраг выключна важных прыватных пытан-няў. Напрыклад, даследаваліся структура і кампетэнцыя цэнтральных і мясцовых органаў улады, сістэма магдэбург-скага права, судовы лад і судаводства, прававое становішча розных груп насельніцтва. Імібыла звернута ўвага на не-абходнасць вывучэння гістарычнага развіцця норм крымі-нальнага, грамадзянскага і працэсуальнага права.

Да першай паловы XIX ст. адносіцца і афармленне пат-рыятычнага кірунку гісторыка-прававых даследаванняў Бе-ларусі. Піянерамі тут былі I. Даніловіч, Т. Нарбут, Ю. Яра-шэвіч'.

Іх заслуга ў тым, што яны сабралі і высветлілі цэлы шэраг фактаў дзяржаўна-прававой гісторыі Беларусі XIV—

XVIII стст. і з іх дапамогаю паказалі гістарычную неабгрун- таванасць польскай шавіністычнай гістарыяграфіі. Выдат- ныя гісторыкі ўнеслі значны ўклад у даследаванне гісторыі дзяржавы і права Беларусі, станаўленне беларускага гіста- рычнага самапазнання і нацыянальнага самавызначэння.

Іх традыцыі былі працягнуты такімі гісторыкамі канца

XIX — пачатку XX ст., як М. Доўнар-Запольскі, В. Лас- тоўскі, якія адмоўна ацэньвалі вынікі далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. Яны, па словах сучаснага гісторыка права Я. Юхо, увогуле не імкнуліся

1 Даніловіч I. Погляд на Літоўскае заканадаўства і Літоўскія ста-туты. М., 1841; Нарбут Т. Старажытная гісторыя літоўскага народа. Вільня, 1835-1841; Ярашэвіч Ю. Карціны Літвы з пункту погляду яе асветы і цывілізацыі са старажытныхчасоў да канца XVIII стагодцзя. Вільня, 1844-1845. Т. 1-3.

«ўпісацца» ў імперскую канцэпцыю расійскай гісторыі, а глядзелі ў мінулае з пазіцый беларусаў. В. Ластоўскі ў 1910 г. падрыхтаваў на беларускай мове першы падручнік для су-айчыннікаў пад назваю «Кароткая гісторыя Беларусі».

Савецкая гістарыяграфія ўспрыняла ў асноўным славяна-фільскую канцэпцыю расійскай імперскай гістарыяграфіі і некалькі «мадэрнізавала» яе, спалучыўшы з класавай марк-сісцка-ленінска-сталінскай метадалогіяй і фразеалогіяй.

Але і ў савецкі перыяд магчыма выдзеліць некаторыя цікавыя даследаванні па гісторыі дзяржавы і права Бела-русі, якія не страцілі і на сённяшні дзень навуковай вагі. Да іх, напрыклад, можна аднесці такія работы У. Пічэты, як «Юрыдычнае становішча сельскага насельніцтва на пры-ватнаўласніцкіх землях на час выдання Літоўскага Статута 1529 года», «Валочная ўстава каралевы Боны і ўстава на валокі» і інш.

Пэўную цікавасць уяўляюць і працы такіх савецкіх бе-ларускіх гісторыкаў, як А. Бурдэйкі, У. Дружчыца, Т. Забэ-лы, якія аналізавалі класавую і сацыяльную структуру феа-дальнай Беларусі, прававое становішча працоўнага насель-ніцтва, важнейшыя прававыя акты эпохі феадалізму.

Значнай падзеяй у развіцці гісторыі дзяржавы і права Беларусі з'яўляецца выданне двухтомнай працы «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (1970, 1976). У першым томе выкладаюцца падзеі ад утварэння Беларускай ССР да 1937 г. У другім томе асвятляецца перыяд з 1937 да 1970 г. Падрабязна выкладаецца гісторыя станаўлення і развіцця органаў улады і кіравання савецкай Беларусі, развіцця роз-ных галін права. Савецкую гісторыю дзяржавы і права ў 60—80-я гг. аналізавалі такія навукоўцы, як С. Маргунскі, В. Круталевіч, I. Марціновіч' і інш. У 80-я гг. з'явілася праца Я. Юхо «Прававое становішча насельніцтва Беларусі ў XVI ст.» (Мн., 1978), у якой даследаваліся крыніцы феа-дальнага права. Па-сутнасці, гэта праца зноў выклікала

1 Маргунскі С. Дзяржаўнае будаўніцтва Беларускай ССР у гады аднаўлення народнай гаспадаркі (1921 — 1925). Мн., 1966; Ён жа. Стварэнне і ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці. Мн., 1958; Круталевіч В. Нараджэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі (на шляху да абвяшчэння рэспублікі) (кастрычнік 1917 — снежань 1918 г.). Мн., 1975; Марціновіч I. Гісторыя суда ў БССР. Мн. 1961; Яна ж. Адвакатура ў БССР. Мн., 1973.

цікавасць да вывучэння гісторыі ВКЛ — старажытнай дзяр-жаўнай спадчыны беларускага народа.

Новы ўсплёск у развіцці гісторыка-прававых даследа-ванняў Беларусі адбыўся пасля абвяшчэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. У 90-я гг. XX ст. і ў пачатку XXI ст. з'яўляюцца буйныя даследаванні ў галіне дзяржавы і права феадальнай Беларусі — Т. Доўнар, Г. Дзербінай, Я. Юхо', дзяржавы і права савецкай Беларусі — В. Круталевіча, А. Вішнеўскага, М. Касцюка, I. Марціновіч2 і інш. Падрых-таваны вучэбныя дапаможнікі А. Вішнеўскага «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (1999, 2-е выд. — 2003), Я. Юхо «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (2000) і інш. Выдад-зены Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. (1988), Ста-тут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. (2003).

1 Доўнар Т. Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і кры-мінальнага права Беларусі ўXV-XVI стст. Мн., 2000; Янаж. Помнікі права Беларусі феадальнага перыяду. Мн., 2001; Дзербіна Г. Права і сям'яў Беларусі эпохі Рэнесансу. Мн., 1992; Юхо Я. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992; Ён жа. Крыніцы бе-ларуска-літоўскага права. Мн., 1991.

2 Вішнеўскі Л. Палітыка-прававы рэжым савецкай дзяржавы (1917— 1953 гг.). Мн., 2001; Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Бе-ларусі. Мн., 2000; Крушалевіч В., Юхо I. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917—1945 гг.). Мн., 1998; Марціновіч I. Адвакатура Бела-русі. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 2002; Васілевіч Р.,Доўнар Т, Юхо I. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. Мн., 2001.

3. ГРАМАДСКІ ЛАД УСХОДНЕ-СЛАВЯНСКІХ КНЯСТВАЎ У IX - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII ст.

У разглядаемы перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў раннефеадальны лад. Асноўнымі класамі былі феа-далы і феадальна-залежныя сяляне. Пры гэтым адзначым, што ў грамадстве адначасова з феадаламі і феадальна-за-лежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці — буйныя купцы, вялі міжгародны і зарубежны ган-даль) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.

Зразумела, што ў IX—XI стст. працэс феадалізацыі раз-віваўся марудна. У IX ст. князь не жалаваў сваёй дружыне зямель і не заводзіў сваёй гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з свабод-нага насельніцтва на тэрыторыі, якой уладаў князь, назы-ваўся «палюддзем». Дружыннікі таксама атрымлівалі ад князя правы збіраць даніну і «карміцца» з той ці іншай воласці'. Так, яшчэ да з'яўлення буйнога княжацкага зем-леўладання ва ўсходніх славян узнікалі прыкметы васаль-най залежнасці. Яна выглядала як права атрымання дру-жыннікамі даніны з пэўнай тэрыторыі. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі ў яго службу за «лен» — права збору даніны з пэўнай тэрыторыі.

Ваенная дружына была важнай апорай княжацкай ула-ды. Дружыннікі акружалі князёў, абаранялі ўсе іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацыі паходаў, а так-сама суда і адміністрацыйнага кіравання. Калі князь пера-мяшчаўся на новае княства, дружына ішла за ім. Так, калі ў 1088 г. тураўскі князь Святаполк Ізяславіч перайшоў на кня-жанне ў Кіеў, то з сабой ён забраў і тураўскую дружыну.

Дружыны ў полацкіх князёў, як і ў іншых князёў «рускіх», складаліся з дзвюх груп: у першую, старэйшую, дружыну, уваходзілі «боярн», «снльные мужп»; у другую, малодшую,

1 Воласць — у старажытнасці: мясцовасць, падпарадкаваная адной Уладзе.

дружыну, якая жыла пры двары князя, — «грпдь», «отро-км», «детскне». 3 яе выходзілі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія' апалчэнцы, якія не на-лежалі да сталага княжацкага войска, насілі найменне «вояў».

Такім чынам, грамадства распалася на некалькі пла-стоў. Вышэйшы складалі князі, баяры, старэйшая і малод-шая дружыны, духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васалітэта, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама іх перад дзяржавай.

Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму за-няць пануючае сгановішча ў палітычным жыцці грамадства, захапіць у свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апа-раце. Клас феадальна-залежных людзей утвараўся:

  1. за кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для феадала значна важней станавілася валодаць правам распараджацца павіннасцямі сялян, чым імі самімі;

  2. шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу бы-лых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і вы-конваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяр-жавы ў цэлым;

  3. у выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.

Разам з тым на пачатку развіцця феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі працягвалі яшчэ захоўвацца свабод-ныя сяляне-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцо-вых органаў кіравання пэўную даніну натурай або грашы-ма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва зам-каў, мастоў, шляхоў (дарог) і г. д.). Сяляне-даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст.

Наяўнасць у разглядаемы пярыяд значнай колькасці свабодных сялян-даннікаў і рабоў у канчатковым выніку не мяняла феадальнага характару грамадскіх адносін. Сва-бодныя сяляне-даннікі плацілі рэнту на карысць феадаль-най дзяржавы, і рабы эксплуатаваліся таксама феадаламі. У эканамічнай структуры грамадства праца свабодных ся-

1 Земскі— у старажытнасці: агульнадзяржаўны.

лян-даннікаў і чэлядзі нявольнай не мела вядучай ролі, а насіла дапаможны характар.

У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пануючае становішча ў гарадской эканоміцы занялі куп-цы і багатыя рамеснікі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.

4. ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД ДЗЯРЖАЎ-КНЯСТВАЎ

На тэрыторыі Беларусі ў IX—XIII стст. існавалі такія буй-ныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Мен-скае, Новагародскае, Смаленскае і інш.

Нягледзячы на недастатковасць гістарычных крыніц, усё ж можна скласці пэўнае меркаванне аб палітычным ладзе старажытных дзяржаў-княстваў, арыентуючыся перш за ўсё на палітычны лад Полацкага княства, паколькі сістэма орга-наў улады і кіравання ў іх была таго ж тыпу. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асо-бы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права выра-шаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Ула-дарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся якяго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрым-кай вярхоў пануючага класа.

Уступленне князя на прастол суправаджалася строгім рытуалам, у час якога прыносілася прысяга з абяцаннем ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзей-нічаць у адпаведнасці з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення на прастол афармляліся ў да-гаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхушкай паную-чага класа. Напрыклад, полацкі князь абавязваўся не ўмеш-вацца ў царкоўныя справы, не адымаць маёмасці ў пала-чан, старых рашэнняў судоў не пераглядаць, не перашкад-жаць выезду свабодных людзей за межы княства і г. д.

Як бачым, паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў ас-ноўным у сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Пра-вам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь мбг толькі з членамі рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, і судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася.

Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нара-ды ўсіх, каго ён жадаў. Аднак князь не мог ігнараваць думкі

найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службо-вых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання.

Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай. Аб за-лежнасці князя ад свайго акружэння расказвае ісландская «Сага аб Эймундзе». У ёй гаворыцца, што калі скандына-вец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да князя Брачыслава, то князь сказаў яму: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу».

На пасяджэннях рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права браць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты момант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збіралася ў поўным складзе. Акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распарадчай дзейнасці ў радзе князя вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.

У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча — агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, уста-наўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу.

Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у пе-рыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначаль-ваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.

У перыяды падпарадкавання беларускіх княстваў Кіеву адносіны паміж кіеўскім князем і мясцовымі князямі (по-лацкімі, тураўскімі і інш.) будаваліся на прынцыпах ва-салітэту. Кіеўскі князь быў сюзерэнам і аказваў дапамогу мясцовым князям, якія, у сваю чаргу, абавязваліся быць «у яго паслушэнстве», выстаўляць войска, перадаваць ча-

стку сабранай даніны. У выпадку парушэння васалам сваіх абавязкаў, ён мог быць пакараны пазбаўленнем сваіх.ула-данняў. Ажыццявіць жа гэта магчыма было толькі шляхам прымянення сілы (ваенным шляхам).

Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак мала, але яны вельмі важныя. Верагодна, што ў Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча. Паводле звестак, узятых з «Жыція Кірылы Тураўскага», апошні стаў епіскапам па просьбе князя «і людзей таго горада». 3 гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа. Факт цікавы яшчэ і таму, што звычайна епіскап прызна-чаўся кіеўскім мітрапалітам.

Як мы ўжо гаварылі вышэй, функцыі органаў кіравання выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам князя. Зна-ходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, — з'ява незвычайная. Аб існаванні па-садніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпаць-еўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.

Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны — сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.

Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэн-няў веча і распараджэнняў князя.

Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністра-цыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.

Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні зна-ходзілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства.

5. Станаўленне права старажытнай беларусіi яго характарыстыка

У першым тысячагоддзі нашай эры ва ўсходніх славян фарміравалася ўстойлівая сістэма агульнапрынятых звы-чаяў, якая вызначала правілы паводзін людзей. Паступова частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, ня-рэдка суправаджалася прымусам, які быў санкцыяваны родаплемяннымі органамі і абшчынамі, і набыла якасць звычаёвага права. Яно выяўлялася, напрыклад, у кроўнай помсце за забойства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парадку атрымання спадчыны, у выгнанні з абшчыны за парушэнне міру і г. д.

Узнікненне старажытных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі стара-жытныя звычаі. 3 таго моманту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Гэтыя нормы маглі існаваць як у вуснай, так і ў пісьмовай форме.

Частка норм звычаёвага права паступова замацоўвалася ў дзяржаўным пісьмовым заканадаўстве, частка відазмянялася або заканадаўча забаранялася. Кроўная помста, напрык-лад, была забаронена ўжо ў XI ст.

Такім чынам, у старажытнасці пануючым было звычаё-вае права. Яно ўяўляла сабой сістэму прававых норм, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, што абапіраліся на агульнапрымальнасць і даўнасць ужывання і былі санк-цыяваны дзяржавай.

3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных ад-носін ствараліся льготы для пануючага класа. Таму ад дзяр-жавы патрабавалася выданне спецыяльных законаў, да-паўненняў і тлумачэнняў да норм звычаёвага права. Так ствараліся нормы пісанага права, якія спачатку не адмя-нялі норм звычаёвага права, а толькі дапаўнялі іх, нада-валі ім агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова, што ва ўсіх старажытных помніках пісанага права асноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права.

Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ў гра-мадскім жыцці ўсе праваадносіны: структура і кампетэн-

цыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, гра-мадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-пра-цэсуальныя, крымінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцясняла-ся пісаным правам. Многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.

Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характэр-ны наступныя рысы: партыкулярызм, традыцыяналізм і дуалізм.

Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, норм, правіл і адсутнасцю агуль-надзяржаўнай прававой сістэмы.

Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх няз-меннасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. Спра-ва ў тым, што ў аснове старажытнай прававой тэорыі ля-жала царкоўнае вучэнне аб тым, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе нязменны, раз і назаўсёды ўстаноўлены Богам парадак. Усякія спробы крытыкаваць ці змяняць са-цыяльна-эканамічную, палітычную ці прававую сістэму лічыліся ерассю, выступленнем супраць царквы і Бога. Гэта значна абмяжоўвала заканадаўчую дзейнасць князя, бо ён не быў упаўнаважаны ствараць або змяняць нормы права. Нават у XV—XVI стст. урад вымушаны быў абяцаць не па-рушаць традыцыі і не ўводзіць новых парадкаў. 3 трады-цыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства з яго складанай сацыяльнай структурай і пра-вавой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп.

У сувязі з гэтым асоба мела вельмі мала самастойнасці: усё жыццё кожнага чалавека павінна было ўкладвацца ў рамкі свайго класа, саслоўя, сацыяльнай або рэлігійнай групы.

Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу. Халопы, чэ-лядзь нявольная не прызнаваліся самастойнымі суб'ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ў тым, што яны маглі быць выбранымі ў органы кіравання, неслі роўныя павін-насці, у тым ліку і воінскую па абароне свайго горада,

воласці, княства. 3 далейшым развіццём феадальных адносін праваздольнасць простых людзей пачала абмяжоўвацца.

Найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія тычыліся адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама шэраг дагавораў беларускіх зямель з нямецкімі гарадамі.

Аналіз юрыдычных помнікаў старажытнай Беларусі даз-валяе сцвярджаць аб тым, што з далейшым развіццём і ўмацаваннем феадалізму пашыралася роля прававых норм у рэгуляванні грамадскіх адносін, і перш за ўсё норм гра-мадзянскага і крымінальнага права. У першую чаргу гэта адбілася на ўсталяванні рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Найбольш абаронены законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у пры-ватнасці, маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей, а таксама халопаў. Меншай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай ~-феадальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная былі амаль зусім абмежаваны ў правах. Напрыклад, яны не мелі права валодаць нерухомай уласнасцю, не маглі вы-ступаць у судзе.

Крыніцы дазваляюць сцвярджаць аб тым, што ў залеж-насці ад класавай прыналежнасці пацярпеўшага і злачынца ўстанаўлівалася і розная крымінальная адказнасць. Напрык-лад, у адпаведнасці з дагаворам 1229 г. за забойства свабодна-га чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўнаў серабра, папа або пасла — 20, халопа — 1 грыўна серабра.

Заканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вы-лучае такія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і вы-дача злачынца пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачын-ствы закон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.

У сямейным праве галоўнае значэнне надавалася шлю-бу. Асабістыя адносіны ў сям'і будаваліся-на падпарадка-ванні жонкі мужу. Апошні прызнаваўся галавой сям'і, але калі муж ішоў у сям'ю жонкі, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе бацькі. У адпаведнасці з нормамі старажытнага права жанчыны карысталіся значнымі пра-вамі і павагай. Так, за злачынствы, учыненыя супраць жан-

чыны, вінаваты нёс пакаранне ў двайным памеры, жорст-ка караліся амаральныя ўчынкі.

Прыняцце хрысціянства і яго далейшае распаўсюджван-не на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбіліся на ўсіх баках жыцця грамадства, у тым ліку і на праве, перш за ўсё сямейным. Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлю-бу з абавязковым вянчаннем у храме. Только дзеці, якія нарадзіліся ад бацькоў, што знаходзіліся ў царкоўным шлюбе, мелі права на атрыманне спадчыны.

У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўча-спаборны працэс. Ён ужываўся пры разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў. Кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду.

Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведак, пры-сяга (цалаванне крыжа), «суд боскі» (выпрабаванне агнем ці вадой).

Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму (штраф-віру).

Нескладаная сацыяльная структура старажытных дзяр-жаў-княстваў і недастаткова выражаны сацыяльны анта-ганізм не дазволілі суду заняць важнае месца ў сістэме ўлады старажытнай Беларусі.