Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вишневский - История Гос-ва и права Бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
5.75 Mб
Скачать

35. Землі заходняй беларусі ў складзе польшчы. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср

Паводле Рыжскага мірнага дагавора Заходняя Беларусь прызнавалася часткай Польшчы, а на яе землях уста-наўлівалася буржуазна-памешчыцкая ўлада. Менавіта на гэтай тэрыторыі быў уведзены прыняты ў Польшчы адмі-ністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на ваяводствы, паве-гы, гміны, утвораны Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Плошча Заходняй Беларусі ў 1931 г. складала больш за 112 тыс. кв. км, а насельніцтва — 4,6 млн чалавек.

Гэта была адсталая ўскраіна польскай дзяржавы. У па-чатку 30-х гг. 85 % насельніцтва Заходняй Беларусі жыло ў вёсцы, 79 % — занята ў сельскай гаспадарцы. Складаючы 23 % тэрыторыі і 11 % насельніцтва Польшчы, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы мелі ў 1937 г. толькі 2,8 % прадпрыемстваў і 1,9 % рабочых краіны. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць «усходнія крэсы» ў становішчы аграрна-сыравіннага прыдат-ку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы, што асуджала край на адсталасць і галечу.

Згодна з пунктам 1 артыкула VII Рыжскага мірнага да-гавора Полыпча павінна была прадаставіць беларусам, якія апынуліся пад яе юрысдыкцыяй, усе правы па забеспя-чэнню свабоднага развіцця культуры, адукацыі, мовы, вы-канання рэлігійных абрадаў, але польскія правячыя колы ніколі не выконвалі гэтыя палажэнні. Наадварот, цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча спалучалася з не менш цяжкім нацыянальным прыгнечаннем беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай вы-караніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і дзякуючы гэтаму ліквідаваць глебу для барацьбы за на-цыянальнае вызваленне. Каб неяк абгрунтаваць сваё права на захопленыя землі, польскія ўлады не спыняліся перад фальсіфікацыяй статыстычных звестак аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусі. Напрыклад, у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах беларусаў было не 22,5 %, як сцвярджала афіцыйная польская ста-

тьістыка, а 67 %; палякаў — не 42, а 12-13; украінцаў было - 5—6; яўрэяў — каля 9; рускіх — 2; літоўцаў — 3 %.

3 першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі за-крываць беларускія школы, якіх у 1918 — 1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1938/39 навучаль-ным годзе ў Заходняй Беларусі не стала ні адной белару-скай школы, а польскіх школ было недастаткова, каб за-бяспечыць навучанне ўсіх дзяцей. У выніку непісьменных сярод насельніцтва Заходняй Беларусі ва ўзросце звыш 10 гадоў у 1931 г. налічвалася 43 %. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай, беларусаў не бралі на дзяржаўную службу. Культурнае жыццё белару-скага народа пастаянна абмяжоўвалася і падаўлялася.

Польшча лічылася буржуазна-дэмакратычнай рэс-публікай. Аднак абвешчаныя сакавіцкай Канстытуцыяй 1921 г. свабоды слова, друку, сходаў, арганізацый паста-янна парушаліся, асабліва на «крэсах». Тут панавалі сама-вол і здзекі над насельніцтвам з боку паліцыі, чыноўнікаў. Асабліва ўзмацняліся рэпрэсіі ў перыяды ўздыму нацыя-нальна-вызваленчага руху. У пачатку 30-х гг. у турмах Польш-чы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволеных. Новая хва-ля масавых арыштаў ахапіла край пасля таго, як у 1934 г. на Палессі, у Бярозе-Картузскай, быў створаны канцэнтра-цыйны лагер для палітычных зняволеных.

Палітычнае бяспраўе, сацыяльны і нацыянальны прыг-нёт насельніцтва Заходняй Беларусі выклікалі барацьбу за свае правы, за вызваленне з-пад польскай акупацыі. Ба-рацьбітоў не магло запалохаць нават тое, што на тэрыто-рыі Заходняй Беларусіда 1932 г. прымянялася Крымінальнае ўлажэнне Расійскай імперыі 1903 г., а ў 1932 г. быў уведзе-

; ны ў дзеянне Крымінальны кодэкс Польшчы, згодна з

якім асобы, прызнаныя вінаватымі ў вызваленчай бараць-

бе, сурова караліся аж да смяротнага прысуду.

Вызваленчая барацьба ў большасці выпадкаў была вы- [ клікана імкненнем да ўз'яднання з БССР. Партыйна-дзяр- жаўнае кіраўніцтва СССР паўафіцыйна падтрымлівала раз-

[ віццё ідэі такога ўз'яднання і садзейнічала ўмацаванню веры 'ў яго ажыццяўленне.

23 жніўня 1939 г., ва ўмовах абвостранага міжнароднага

становішча, урад СССР падпісаў з гітлераўскай Германіяй дагавор аб ненападзенні. Пакт быў дапоўнены какрэтнымі

пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шэрага іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Уста-наўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзінь па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і За-ходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.

Засцярогшы сябе на ўсходзе, гітлераўская Германія 1 ве-расня 1939 г. пачала даўно спланаваную вайну супраць Польшчы. 17 верасня Чырвоная Армія перайшла мяжу, што аддзяляла Заходнюю Беларусь ад БССР. На ўсёй заходняй тэрыторыі пачалі стварацца часовыя органы народнай ула-ды — камітэты сёл, сялянскія валасныя камітэты, з'езды і нарады сялянскіх камітэтаў валасцей і паветаў, упраўленні гарадоў і паветаў, упраўленні абласцей. Ва ўсе ўладныя структуры ўвайшлі прадстаўнікі Чырвонай Арміі.

22 кастрычніка на аснове савецкай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі праведзены выбары ў Народны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у іх мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоў. Было створана 929 выбарчых акруг і выбрана 927 дэпутатаў.

Народны (Нацыянальны) сход пачаў сваю работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На парадку дня стаялі наступныя пытанні: 1) аб дзяржаўнай уладзе; 2) аб ува-ходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР; 3) аб кан-фіскацыі памешчыцкіх зямель; 4) аб нацыяналізацыі бан-каў і буйной прамысловасці.

У адпаведнасці з разгледжанымі пытаннямі былі адоб-раны чатыры дэкларацыі, абвясціўшыя ўстанаўленне са-вецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі пра-вавой асновай для прыняцця 2 лістапада 1939 г. Вярхоўным Саветам СССР Пастановы «Аб уключэнні Заходняй Бела-русі ў склад Саюза ССР з аб'яднаннем яе з Беларускай ССР». 14 лістапада Вярхоўны Савет БССР пастанавіў прыняць За-ходнюю Беларусь у склад БССР і «ўз'яднаць тым самым бе-ларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве».

4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб стварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі пяці абласцей — Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай і Пінскай. У студзені 1940 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 32 паветы былі рэарганізаваны ў 101 раён. 3 мэтай стварэння савецкіх органаў улады і

кіравання ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7снежня 1939 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі за-цверджаны абласныя выканаўчыя камітэты, хоць у адпа-веднасці з Канстытуцыяй 1937 г. папярэдне было неабход-на правесці выбары ў мясцовыя Саветы. Аблвыканкамы ў сваю чаргу фарміравалі рай- і сельвыканкамы. Выбары ў мясцовыя Саветы на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыліся 15 снежня 1940 г.

Такім чынам, у кастрычніку 1939 г. адбыўся працэс тэ-рытарыяльнай кансалідацыі беларускай нацыі ў яе этна-графічных межах. Аднак неўзабаве Віленскі край у сувязі з пактам Молатава — Рыбентропа быў перададзены Літве.

Трэба адзначыць, што станаўленне савецкай сістэмы кіравання суправаджалася парушэннямі законнасці — вы-сылкай у глыб краіны былых дзяржаўных служачых (нават леснікоў), гандляроў, рамеснікаў. Дэпартацыя матывава-лася неабходнасцю ачысціць край ад буржуазных элемен-таў і «ворагаў народа». Мясцовым кадрам, у тым ліку і былым членам КПЗБ і КСМЗХ, выказваўся «палітычны недавер», а на кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, работнікі, якія прыязджалі з усходніх абласцей рэспублікі (больш за 14тыс. чалавек). Няведанне многімі з іх мясцовай слецыфікі прыводзіла да грубых памылак у рабоце і вы-клікала незадаволенасць насельніцтва.

16 лістапада 1939 г. паміж савецкім урадам і ўрадам Гер-маніі было заключана пагадненне аб перасяленні асоб бела-рускай нацыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам, на беларускія землі, якія адышлі да СССР. Многіх перасяленцаў напаткаў трагічны лёс: яны сталі ах-вярамі органаў НКУС.

Аднак, нягледзячы на ўсе выдаткі, трэба адзначыць, што ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яд-нала беларускі народ у адзіную сям'ю.